Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка по истории.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
197.12 Кб
Скачать

Занятак 3. План:

  1. Рэвалюцыйная барацьба інацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі ў перыяд рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

  2. Вынікі сталыпінскай палітыкі “аднаўлення” дзяржавы ў Беларусі напярэдадні першай сусветнай вайны.

  3. Першая сусветная вайна на тэрыторыі Беларусі.

  4. Наспяванне рэвалюцыйнага крызісу. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:

  1. Як змянілася становішча шляхты пасля ўсключэння беларускіх зямель ў склад Расійскай імперыі?

  2. У чым сутнасць абмежавальных законаў у адносінах да яўрэяў?

  3. Якія ацэнкі ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі Вы ведаеце?

  4. Якія мэты ставілі тайныя студэнцкія таварыствы?

  5. У чым сутнасць “бабруйскага плана” дзекабрыстаў?

  6. Чаму паўстанне 1830 – 31 гг. не атрымала шырокай падтрымкі ў Беларусі?

  7. Якія захады прымаў расійскі ўрад для аслаблення грамадскага руху?

  8. Якая спецыяльзацыя існавала ў сельскай гаспадарцы Беларусі?

  9. Што сведчыла пра крызіс федальна-прыгонніцкай сістэмы ў першай палове ХІХ ст.?

  10. У чым сутнасць рэформ П.Кісялёва?

  11. Якія стадыі праходзіць развіццё капіталізму ў прамысловасці? Як яны былі прадстаўлены на Беларусі?

  12. У чым асаблівасці сацыяльнага і канфесійнага складу насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак?

  13. Якім чынам адбываўся рост буржуазнага землеўладання і ў чым яго асаблівасці ў Беларусі?

  14. Як аграрны крызіс 80-х гг. ХІХ ст. паўплываў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі Беларусі?

  15. Якія феадальна-прыгонніцкія перажыткі захаваліся ў другой палове ХІХ ст.?

  16. Якая форма прамысловай вытворчасці пераважала ў Беларусі?

  17. З якіх сацыяльных груп фарміравалася буржуазія Беларусі?

  18. У чым асаблівасці фарміравання пралетарыяту Беларусі?

  19. Назавіце асноўныя напрамкі гандлёвых сувязей беларускіх зямель.

  20. Якія асаблівасці мела ўрбанізацыя ў Беларусі?

  21. Як змянілася становішча сялян у другой палове ХІХ ст.?

  22. Што Вы ведаеце аб народніках – выхадцах з Беларусі?

  23. У якіх накірунках дзейнічала група “Гоман”?

  24. Якія формы барацьбы выкарыстоўвалі рабочыя, як яны змяняліся?

  25. Якія палітычныя партыі дзейнічалі ў Беларусі ў 90-я гг. ХІХ ст.?

  26. Якія гістарычныя формы этнічных супольнасцей Вы ведаеце?

  27. Што такое нацыя?

  28. Як адбывалася фарміраванне беларускай літаратурнай мовы?

  29. Чаму нацыяльнальная самасвядомасць беларусаў знаходзілася на даволі нізкім узроўні?

  30. Што такое “заходнерусізм”?

  31. Якія супярэчнасці прывялі да рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.?

  32. Якія палітычныя партыі і арганізацыі дзейнічалі ў Беларусі напярэдадні і пад час І расійскай рэвалюцыі?

  33. Якія рэвалюцыйныя падзеі адбыліся ў Беларусі ў 1905 г.?

  34. У чым праяўлялася адступленне рэвалюцыі ў Беларусі?

  35. Чым была выклікана І сусветная вайна і які характар яна мела?

  36. Якія мэты мела Расія, уступаючы ў вайну?

  37. Чым былі выкліканы і як праяўляліся антываенныя настроі?

  38. Што Вы ведаеце аб спробе стварэння “Канфедэрацыі ВКЛ” у час І сусветнай вайны?

  39. Якія супярэчнасці прывялі да Лютаўскай рэвалюцыі?

  40. Чаму характар Лютаўскай рэвалюцыі вызначаецца як буржуазна-дэмакратычны?

  41. Якія палітычныя партыі былі прадстаўлены ў Часовым ўрадзе і Саветах? Якія задачы яны імкнуліся вырашыць?

  42. Чаму Саветы падтрымлівалі палітыку Часовага ўрада?

  43. Якая палітычная партыя выступала супраць падтрымкі Часовага ўрада? Чаму?