- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Тэматычны план курса
- •Для студэнтаў факультэта замежных моў.
- •Тэма II. Станаўленне хрыціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі Тэма семінара: “Станаўленне і развіццё феадальных адносін і дзяржаўнасці ў Беларусі” План:
- •Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:
- •Літаратура:
- •Тэма III. Вялікае княства Літоўскае ад сярэднявечча
- •Літаратура:
- •Тэма V- VI. Пачатак новага часу. Эканамічае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец XVI – XVII стст.). Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах xviіi ст.
- •Літаратура:
- •Тэма vіі – viіі Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і Беларусь. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства
- •Занятак 2. План:
- •Літаратура:
- •Занятак 3. План:
- •Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:
- •Літаратура:
- •Тэма іх – х .Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1917 г. І грамадзянскай вайны. Беларусь у межваенны перыяд. Тэма семінара і: “Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1917 г. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці” План:
- •Літаратура:
- •Тэма семінара іі: “Беларусь у межваенны перыяд” План:
- •Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:
- •Літаратура:
- •Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:
- •Літаратура:
- •Тэма хііі. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2005гг.) Тэма семінара: “Беларусь ва ўмовах северэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці” План:
- •Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:
- •Літаратура:
- •Тэмы рэфератаў па курсу “Гісторыя Беларусі”. Тэма іі.
- •Тэма ііі - IV.
- •Тэма V - VI.
- •Тэма vіі.
- •Тэма viіі.
- •Тэма IX - X
- •Тэма хі.
- •Тэма хіі.
- •Тэма хііі.
- •З м е с т:
Тэматычны план курса
“Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)”
Для студэнтаў факультэта замежных моў.
№ п/п |
Назва тэмы |
Колькасць гадзін | |
Лекц. |
Семін. | ||
1 |
Уводзіны. Старажытныя цывілізацыіі і Беларусь. |
2 |
0 |
2 |
Станаўленне хрыціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі. |
4 |
2 |
3 |
Вялікае княства Літоўскае ад сярэднявечча да новага часу (XIII – першая палова XVI стст.). |
3 |
2 |
4 |
Час крызісаў Адраджэння. Кансалідацыя беларускай народнасці. Духоўнае жыццё, рэлігія і культура Беларусі. |
1 |
0 |
5 |
Пачатак новага часу. Эканамічае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (канец XVI – XVII стст.). |
2 |
2 |
6 |
Рэч Паспалітая ў Еўрапейскіх канфліктах XVII ст. |
2 |
2 |
7 |
Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і Беларусь. |
4 |
2 |
8 |
Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства. |
4 |
4 |
9 |
Беларусь у перыяд рэвалюцыіі 1917 г. і грамадзянскай вайны. |
4 |
2 |
10 |
Беларусь у міжваенны перыяд. |
4 |
1 |
11 |
Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння сусветных дзяржаў. |
2 |
1 |
12 |
Да новай мадэлі грамадскага ўсталявання. |
2 |
2 |
13 |
Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991 – 2005 гг.). |
4 |
2 |
|
УСЯГО: |
38 |
22 |
Тэма II. Станаўленне хрыціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі Тэма семінара: “Станаўленне і развіццё феадальных адносін і дзяржаўнасці ў Беларусі” План:
Першабытна абшчынны лад на тэрыторыі Беларусі
Рассяленне славян.
Узнікненне першых дзяржаў на тэрыторыі Беларусі. Полацкае княства ў ІХ – ХІ стст.
Фарміраванне феадальных адносін. Перыяд федальнай раздробленасці.
Рэлігія і культура беларускіх зямель у ІХ – першай палове ХІІІ стст.
Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:
Якія перыядызацыі першабытнаабшчыннага ладу Вы ведаеце? Па якіх крытэрыях яны падзяляюць гісторыю гэтага часу?
Што такое “археалагічная культура”? Якія археалагічныя культуры першабытнаабшчыннага ладу Вы ведаеце?
Падцвердзіце думку аб тым, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы – супольнасці, якія ўзніклі ў выніку асіміляцыі славянамі балтаў.
Што сабой уяўлялі летапісныя племянныя княжэнні на тэрыторыі Беларусі?
Які характар мела эканоміка усходніх славян у ІХ – ХІІІ стст.?
Дайце вызначэнне терміну “феадалізм” і назавіце яго асноўныя рысы.
Якія паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея Вы ведаеце?
Што ўяўляў сабой народны каляндар усходніх славян?
Якія архітэктурныя стылі былі распаўсюджаны ў раннім сярэднявеччы ў Заходняй Еўропе, Візантыі, на славянскіх землях?
Што ўяўлялі сабой язычніцкія вераванні?
Назавіце прычыны прыняцця хрысціянства як афіцыйнай рэлігіі.
Прывядзіце прыклад спалучэння хрысціянскіх і язычніцкіх вераванняў у народнай свядомасці, у традыцыях і абрадах.
Чаму феадальная раздробленасць – заканамерны этап у развіцці феадалізму?
Хто такія крыжакі? Чаму і з якімі мэтамі яны з’явіліся ў Прыбалтыцы?
Што Вы ведаеце аб лёсе гг.Герцыке і Кукенойс?
Чаму беларускія землі не зведалі мангола-татарскага іга?