Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Модуль новый МРР,полный.doc
Скачиваний:
201
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
879.1 Кб
Скачать

Тэма 6. Станауленне і развіцце айчыннай дашкольнай лінгвадыдактыкі. Праграма тэмы.

Этапы станаўлення методыкі беларускамоўнага навучання і выхавання дашкольнікаў як навукі.

Абгрунтаванне значэння роднай мовы для выхавання асобы дзіцяці (М.Багдановіч, Я.Колас, Я.Купала, Цётка і інш.).

Зараджэнне айчыннай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў 20-40-х гг. ХХ ст. Ул.Луцэвіч – заснавальніца дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі. Уплыў метадычных прац Я.Коласа на станаўленне методыкі развіцця маўлення і навучання роднай мове дашкольнікаў.

Распрацоўка зместавага і метадычнага забяспечвання навучання дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове ў 50-70 гг. ХХ ст. (В.Рэгель, Д.Шышок, А.Каляда). Першыя даследаванні па развіцці маўлення дзяцей у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя (Е.Г.Андрэева).

Навукова тэарэтычная распрацоўка праблемы навучання дашкольнікаў беларускай мове з 80-х гг. ХХ ст. (Дз.Дубініна, В.Люшук, Н.Маскаленка, Н.Старжынская і інш.). З’яўленне метадычных дапаможнікаў для педагогаў дашкольных устаноў па развіцці беларускага маўлення дзяцей. Пастаноўка праблемы інтэграванага навучання дашкольнікаў дзвюм мовам (Н.Старжынская).

Метадычныя рэкамендацыі да вывучэння тэмы модуля

1. Пытанні для абмеркавання.

  1. Этапы станаўлення методыкі беларускамоўнага навучання і выхавання дашкольнікау як навукі.

  2. Зараджэнне айчыннай дашкольнай лінгвадыдактыкі ў 20-40 гг. ХХ стагоддзя. Ул. Луцэвіч – заснавальніца дашкольнай лінгвадыдактыкі ў Беларусі.

  3. Першыя даследаванні па развіцці маўлення дзяцей у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя (Е.Г.Андрэева)

  4. Навукова-тэарэтычная распрацоўка праблемы навучання дашкольнікаў беларускай мове з 80-х гг. ХХ ст. (Дз.Дубініна, В.Ляшук, Н.Маскаленка, Н.Старжынская і інш).

  5. Сучаснае становішча методыкі развіцця маўлення ў Беларусі.

11. Рознаўзроуневыя заданні для самастойнай работы па тэме модуля.

Рэпрадуктыўныя заданні.

    1. Распрацаваць графічную мадэль праграмнага матэрыяла па тэме модуля.

    2. Зрабіць пералік работ Н.С.Старжынскай, ДЗ.М.Дубінінай, прысвечаных праблеме білінгвальнай адукацыі дашкольнікау у Беларусі з анатацыямі выданняу.

Творчыя заданні.

1. Падрыхтаваць рэфератыунае выступленне на выснове літ. крыніцы 10.

2. Распрацаваць змест педагагічнай віктарыны “З гісторыі айчыннай дашкольнай лінгвадыдактыкі”.

Пытанні-заданні для самакантролю якасці засваення праграмнага матэрыяла тэмы.

  1. Хто ўпершыню зрабіў аналіз даследаванняў у галіне білінгвальнага выхавання дзяцей у Беларусі і сучаснага становішча айчыннай лінгвадыдактыкі?

  2. Зрабіць анатацыю аднаго з сучасных метадычных дапаможнікаў па развіцці беларускамоўнага маўлення дзяцей.

Літаратура

  1. Андреева, Е.Г. История дошкольного воспитания в Белорусской ССР (1921-1930 г.г.) – Мн:, 1987.

  2. Андреева, Е.Г. Развитие советской системы общественного воспитания в Белорусской ССР (1931-1941 г.г.). – Мн:,1986.

  3. Андреева,Е.Г. Становление и развитие общественного дошкольного воспитания в Белорусской ССР (1945-1970 г.г.) Автореф. дис. канд.пед.наук _ Мн:, 1971.

  4. Варанецкая, Л.М. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей старэйшага дашкольнага узросту. Дыс. канд. пед.навук. – Мн.,1997.

  5. Дашкольная адукацыя // 36. Нармат.-прававых і інструкт. матэрыялау / Склад А.І.Сачанка. СПб., 2000.

  6. Канцэпцыя развіцця дашкольнага выхавання у дзіцячым садзе у БССР

/ Пад рэд. С.С.Харына. Мн.,1990.

  1. Концепция развития дошкольного образования в Республике Беларусь // 36 нармат.дакум., Мін. адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мн.,2000.

  2. Протасова, Е.Ю. Психолого-педагогические и лингводидактические основы двуязычного воспитания в детском саду: Автореф. дис. д-ра. пед.наук. М.,1996.

  3. Старжынская,Н.С.Тэорыя і методыка развіцця беларускага маулення дашкольнікау. Мн., 2000.

  4. Палиева, Т.У. Создание и развитие отечественной методики развития речи дошкольников / Т.У.Палиева. _ Мн: Высш. школа, 2011.