Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

68. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі

У ноч з суботы на нядзелю 26 красавіка 1986 г. аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі (ЧАЭС) падзяліла гісторыю Беларусі на да і паслячарнобыльскі иерыяды.

Як высветлілася потым, аварыя мела глыбінныя прычы-ны, якія караніліся ў тэхнічным адставанні СССР і сур'ёз-ных праліках у развіцці атамнай энергетыкі. Непасрэдна 26 красавіка ў выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай зме-ны (суб'ектыўны фактар) пры наяўнасці слабасцей у канст-рукцыі рэактара і станцыі ў цэлым (аб'ектыўны фактар) адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Разбу-рэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца на велізарныя тэрыторыі.

Прадстаўнікі самых розных прафесій праявілі самаах-вярнасць у першыя гадзіны і дні, не дапусцілі пашырэння маштабаў аварыі.

Першасны аналіз сітуацыі паказаў, што непасрэдна ад выбуху ўздзеянню радыяцыі падверглася паўднёвая частка Беларусі. Пазней тэрыторыя інтэнсіўнага забруджвання павялічылася ў раёнах Магілёўскай вобласці, але тут яна з'явілася пераважна ў выніку мэтанакіраванага асаджэння спецрэагентамі радыенуклідаў з радыеактыўных хмараў, якія рухаліся ў напрамку Масквы. У выніку на тэрыторыю Беларусі прыпала 70% усяго радыеактыўнага забруджван­ня. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25% беларускага насельніцтва).

Падыходы да вынікаў аварыі пачалі мяняцца пасля першых альтэрнатыўных выбараў 1989 г. Вярхоўнага Савета БССР. Новы склад Савета зацвердзіў Дзяржаўную праграму ліквіда­цыі ў Беларускай ССР наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на 1990-1995 гг., якую распрацаваў урад Беларусь

У межах праграмы былі вызначаны дадатковыя захады па ахове здароўя насельніцтва: пачалося адсяленне ў чыс­тыя раёны яшчэ каля 100 тыс. чалавек, былі складзены і апублікаваны карты забруджанасці тэрыторыі рэспублікі, створаны Інстытут радыяцыйнай медыцыны і інш. Каб за-бяспечыць з боку дзяржавы сацыяльную падтрымку лю-дзей, якія пацярпелі ад аварыі, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у 1991-1992 гг. прыняў некалькі новых законаў.

Намаганні новага кіраўніцтва Беларусі былі падтры-маны міжнароднымі арганізацыямі. Генеральная Асамб-лея

У выніку аварыі небяспечнымі радыенуклідамі засмеча-на 23% тэрыторыі краіны: больш за 1/3 усяго вырваўшагася цэзія-137, які распаўсюджваецца праз прадукты харчаван-ня і асядае ў мышачных тканках, выпала на Беларусь; 10% тэрыторыі ўтрымліваюць стронцый-90 і 2% - выключна не-бяспечныя ізатопы плутонія. Зараз каля 70% калектыўнай дозы апраменьвання насельніцтва Беларусі выклікана ра­дыенуклідамі праз прадукты харчавання.

Аварыя разбурыла уклад жыцця соцень тысяч людзей і нарадзіла пастаянны стрэс у насельніцтва. Забруджаныя раёны пакінулі 335 тыс. чалавек, ліквідавана 415 населе-ных пунктаў, 607 школаў і дашкольных устаноў, 97 бальніц.

Яна падарвала эканамічны патэнцыял краіны.

69. Палітыка перабудовы ў СССР і нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі

Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і паг-ражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэй-шы, чым у краінах Захаду. А да таго ж савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і ад-сутнасць дэмакратыі.

Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакрата-ром партыі М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вы-весці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальван-ня сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны, па-колькі менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчуваль-на ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў і прымхаў камунізму ў сацыяльна-эка-намічнай сферы.

Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканомі-цы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысло-вы комплекс, транспарт, болынасць будаўнічых арганіза-цый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб каапе-рацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзей-насці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных ад-носінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў улас­насці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў дэмакратыі да рыначнай эканомікі.

Аднак эканамічныя пераўтварэнні гадоў перабудовы ішлі супярэчліва і непаслядоўна. Яны не спынілі нарастан-не агульнасаюзнага эканамічнага і палітычнага крызісу. Для Беларусі становішча ўскладнялася наступствамі ава-рыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, у выніку якой рэс-публіцы былі нанесены велізарныя страты. I толькі высокі эканамічны, навукова-тэхнічны і сацыяльна-культурны патэнцыял дазваляў нават у тых неспрыяльных абставі-нах пэўны час падтрымліваць стабільнасць эканомікі Бе­ларусі. Па выніках 1990 г. шэраг важных паказчыкаў (на-цыянальны даход, валавы грамадскі прадукт і інш.) на душу насельніцтва у рэспубліцы быў вышэй, чым у ся-рэднім па Савецкаму Саюзу.

Перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з су-седнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кан-серватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі па-чалася з узнікнення нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.

.

26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", паводле якога бела-руская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай (за рускай мовай пакідаўся статус мовы міжна-цыянальных зносін), а 27 ліпеня 1990 г. - закон "Аб культу­ры ў Беларускай ССР".