- •6. Князь Усяслаў. Грамадскі лад Полацкага княства
- •7. Увядзенне хрысціянства ў Беларусі
- •10. Крэўская унія і яе наступствы
- •13. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
- •15. Францыск Скарына -першадрукар, асветнік, гуманіст
- •18. Утварэнне уніяцкай царквы
- •28 Верасня 1708 г. Пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армія разграміла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу XII.
- •25. Адукацыя і асвета ў Беларусі ў ху1-хуш стст.
- •27. Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай
- •28. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
- •35. Паўстанне 1863-1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага на Беларусі
- •36. Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот
- •37. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •39. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І ўдзел у ей насельніцтва Беларусі
- •V. Рас1йск1я рэвалюцЫі I лес беларус1
- •43. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух
- •45. Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •46. Утварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср
- •VI. Беларусь у м1жваенны перыяд
- •49. Палітыка беларусізацыі
- •50. Новая эканамічная палітыка
- •51. Калектывізацыя ў Беларусі
- •52. Адметнасці індустрыялізацыі ў бсср
- •54. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў бсср
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі
- •59. Акупацыйны рэжым. Беларускі калабарацыянізм
- •60. Партызанскі рух і падполле
- •61. Вызваленне Беларусі. Завяршальны этап вайны
- •67. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1950-1980-я гг.
- •68. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі
- •IX. Рэспубліка беларусь
- •70. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце бсср і яе значэнне
- •71. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. І ўтварэнне снд
- •72. Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •73. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь: асноўныя напрамкі і вынікі
- •74. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне
- •75. Паскарэнне гуманітарнага развіцця
67. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1950-1980-я гг.
За першыя пяць пасляваенных гадоў у БССР была асноўным адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнаі-школы. А ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль падвоілао? Палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, практычна быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання, пашырылася ся-рэдняя адукацыя.
Далейшае развіццё агульнаадукацыйнай школы разгля-далася як неабходная перадумова паслядоўнага ўздыму ўсёй навукі і культуры. Павышэнне якасці адукацыі звязва-лася з правядзеннем рэформы, якая павінна была забяспе-чыць ажыццяўленне політэхнічнага навучання і працоўна-га выхавання. Ужо з 1959/60 навучальнага года сямігадо-выя школы былі пераўтвораны ў васьмігодкі, а сярэднія дзе-сяцігадовыя - у агульнаадукацыйныя адзінаццігадовыя. Васьмігадовае навучанне станавілася ўсеагульным. Аднак рэформа праводзілася непаслядоўна: у большасці школ уз-ровень вытворчага навучання заставаўся нізкім, адсутнічалі адпаведныя навучальныя праграмы і кваліфікаваныя вык-ладчыцкія кадры. Паколькі прадугледжаныя рэформай планы ў цэлым не былі рэалізаваны, то з 1964 г. адзінаццаціга-довыя школы пачалі зноў пераўтвараць у дзесяцігадовыя, а праз два гады прафесійная падрыхтоўка ў школах пераста-ла быць абавязковай.
Новы этап перабудовы школьнай адукацыі разгарнуўся ў 1970-х гг. Спачатку на трохгадовы тэрмін навучання пе-райшла пачатковая школа. Затым была ўведзена ўсеагуль-ная сярэдняя адукацыя, што можна разглядаць як значны крок у развіцці адукацыі ў цэлым. Між тым перамены ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці другой паловы 80-х гг. ("перабудова") закранулі і сістэму адукацыі Адносна паспяхова развівалася сістэма сярэднеспецы-яльных і вышэйшых навучальных устаноў, што дазволіла палепшыць падрыхтоўку кадраў сярэдняга і вышэйшага звяна. Развівалася і сетка ВНУ: за 1950-1990 гг. іх колькасць павялічылася з 29 да 33.
Значныя крокі ў сваім развіцці зрабіла беларуская наву-ка. Вядучая роля тут належала Акадэміі навук БССР. Шэраг інстытутаў акадэміі распрацоўвалі самыя новыя перспек-тыўныя накірункі навукі ў асобных галінах фізікі, хіміі, ма-тэматыкі. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзя-ленні былі створаны ў абласных гарадах Беларусі, пабуда-ваны спецыяльныя навуковыя гарадкі для інстытутаў ядзернай энергетыкі, анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, інстытута земляробства.
Шырока вядомай у СССР і за яго межамі стала твор-часць В. Быкава. Яго аповесць "Трэцяя ракета" (1962) была ўшанавана Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываец-ца ў творах пісьменніка праз трагічны лес асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцый-ным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і лаўрэата Ленінскай прэміі.
Адметнай з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звяр-нуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гіста-рычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 30-40-х гг.
На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, які ў мастацкай форме прыадкрыў цікавыя старонкі гісторыі бацькаўшчыны, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй імя Я. Коласа. Але леп-шым прызнаннем застаецца цікавасць чытачоў да яго твораў.
На працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў беларускай прозы і паэзіі годна далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законні-каў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгры-наў, Я. Янішчыц і іншыяТым не менш перыяд 50-80-х гг. адзначаны стварэннем развітой сістэмы навучальных устаноў, ростам адукацыйна-га ўзроўню насельніцтва. Сярод савецкіх рэспублік на па-чатку 90-х гг. Беларусь па колькасці навукоўцаў саступала толькі Расіі і Украіне. Значныя поспехі былі дасягнуты ў розных галінах культуры.