- •6. Князь Усяслаў. Грамадскі лад Полацкага княства
- •7. Увядзенне хрысціянства ў Беларусі
- •10. Крэўская унія і яе наступствы
- •13. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
- •15. Францыск Скарына -першадрукар, асветнік, гуманіст
- •18. Утварэнне уніяцкай царквы
- •28 Верасня 1708 г. Пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армія разграміла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу XII.
- •25. Адукацыя і асвета ў Беларусі ў ху1-хуш стст.
- •27. Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай
- •28. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай
- •35. Паўстанне 1863-1864 гг. Пад кіраўніцтвам к. Каліноўскага на Беларусі
- •36. Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот
- •37. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры
- •39. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. І ўдзел у ей насельніцтва Беларусі
- •V. Рас1йск1я рэвалюцЫі I лес беларус1
- •43. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух
- •45. Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •46. Утварэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср
- •VI. Беларусь у м1жваенны перыяд
- •49. Палітыка беларусізацыі
- •50. Новая эканамічная палітыка
- •51. Калектывізацыя ў Беларусі
- •52. Адметнасці індустрыялізацыі ў бсср
- •54. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў бсср
- •56. Грамадска-палітычнае жыццё ў Заходняй Беларусі
- •59. Акупацыйны рэжым. Беларускі калабарацыянізм
- •60. Партызанскі рух і падполле
- •61. Вызваленне Беларусі. Завяршальны этап вайны
- •67. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў 1950-1980-я гг.
- •68. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі
- •IX. Рэспубліка беларусь
- •70. Крызіс ссср як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце бсср і яе значэнне
- •71. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. І ўтварэнне снд
- •72. Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь
- •73. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь: асноўныя напрамкі і вынікі
- •74. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне
- •75. Паскарэнне гуманітарнага развіцця
VI. Беларусь у м1жваенны перыяд
ЛЕКЦЫЯ № 14. Удзел БССР у стварэнні СССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі.
У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саю-зу, выявіліся два пункты погляду. Пергиы: прапанова I. Сталі-на ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтва-рыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Са-цыялістычных Рэспублік, у які уваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. ".
На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і X Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. I з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утва-рэнні СССР, у якой бьиі сфармуляваны асноўныя прынцы-пы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэс-публікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вяр-хоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраў-лення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.
Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнт-ральны Выканаўчы Камітэт (ЦБК). Старшынямі ЦБК былі выбраны старшыні ЦБК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азер-байджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабо-ды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.
У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларус-кага кіраўніцтва Прэзідыум ЦБК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Сма-ленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты
яшчэ два наветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе экана-мічны і культурны патэнцыял.
49. Палітыка беларусізацыі
Палажэнне аб тым, што беларусізацыя ёсць "самая значная частка нацыянальнай палітыка КП(б)Б" і што яе прызначэнне - дзяржаўнае, эканамічнае і культурнее ад-раджэнне Беларусі на савецкай аснове", неаднаразова паў-таралася ў 1920-я гады ў партыйных дакументах, пастано-вах дзяржаўных органаў, прамовах вядомых палітычных дзеячаў. У дакументах, якія вызначалі шлях і метады ажыц-цяўлення беларусізацыі, акцэнт рабіўся на двух момантах: неабходнасці "адказных адносін" да нацыянальнай інтэлі-генцыі, якая іграе вялікую ролю ў нацыянальна-культурным будаўніцтве, і "выключнай важнасці" авалодання беларус-кай мовай "усёй партыяй". Гэта палітыка была цесна увязана з правядзеннем у жыццё каранізацыі - палітыкі "вылу-чэння і ўсё большага ўцягвання ў кіруючую працу ў экано-міцы і культуры работнікаў усіх мясцовых, каранных на-цыянальнасцей" (беларусаў, яўрэяў, палякаў, рускіх) пры ўмове, што "каранізацыя ёсць вылучэнне беларускіх работнікаў у першую чаргу".
Мясцовымі мовамі прызнаваліся беларуская, яўрэйская, руская і польская.
Планаваліся таксама практычныя меры па арганізацыі нацыянальных вайсковых злучэнняў, увядзенні ў ваенныя школы і ваенкаматы беларускай мовы, пераход на яе ваенна-га камандавання. Асобны раздзел прысвячаўся пераводу на беларускую мову партыйнай работы: напісанню на ей марксіс-цкай літаратуры, арганізацыі сеткі перыядычнага друку.
Да пачатку 1928 г. на беларускую мову выкладання пе-райшло да 80% агульнаадукацыйных школ..
Значны ўплыў на развіццё беларускай, а таксама яўрэйскай і польскай культуры аказваў інстытут беларускай культуры, які разгарнуў дзейнасць у гэтым напрамку з 1924 г. Высокую актыўнасць у правядзенні беларусізацыі, ства-рэнні твораў на беларускай і іншых нацыянальных мовах праяўлялі члены творчых саюзаў. У рэспубліцы павялічылася выданне беларускіх кніг і вучэбных дапаможнікаў.
Аднак у восень 1929 г. пачаліся карэнныя перамены ў кірунках нацыянальнай дзейнасці КП(б)Б. Прычыны гэ-
тых перамен у першую чаргу звязаны з крутым сталінскім пераломам, з агульным становішчам у краіне. 3 адмовай ад палітыкі нэпа,-з пабудаванай на сілавых метадах палітыкай калектывізацыі, фарміраваннем адміністрацыйна-каманд-ных метадаў кіравання і складваннем культу асобы, рэжы-му асабістай улады I. Сталіна.