Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

50. Новая эканамічная палітыка

Першая сусветная вайна і грамадзянская вайна прывялі да велізарных разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Панавала гаспадарчая разруха, разваліліся або аслаблі ранейшыя эка-намічныя сувязі, ішло распыление рабочага класа. Вельмі востра паўстала пытанне збяднення большай часткі насель-ніцтва. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі складала 50% ад 1913 г. Не хапала хлеба, запалак, солі. Не ў лепшью стане знаходзілася прамысловасць, агульны аб'ём валавоі прадукцыі якой складаў 15-20% ад даваеннага ўзроўню.

"Ваенны камунізм" пасля заканчэння грамадзянскай вайны страціў усе аргументы на сваю карысць. У гэты час рашаючым фактарам сталі адносіны да Савецкай улады ся-лян, чыя лаяльнасць да яе і падпарадкаванне харчразвёрст-цы былі выкліканы страхам страты сваіх зямельных надзе-

лаў у выпадку "белай рэстаўрацыі". Як толькі гэта пагроза знікла, сяляне сталі патрабаваць права свабодна распара-джацца зямлёй і прадукцыяй сваей працы, выказваць не-задаволенасць харчразвёрсткай. Сяляне ўсё часцей супра-ціўляліся прадстаўнікам улады, у розных рэгіёнах краіны ўспыхвалі паўстанні.

Першай антыкрызіснай мерай нэпа стала замена хар­чразвёрсткі натуральным падаткам. Гэта было адобрана X з'ездам РКЩб), які адбыўся 8-16 сакавіка 1921 г. Нату­ральны падатак быў менш развёрсткі, аб'яўляўся перад па-сяўной, не мог быць павялічаны на працягу года. Падатак

першапачаткова складаў 20% ад чыстага прадукту, затым быў зменшаны да 10%, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прадукцыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. •

Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнага, кааператыўнага і дзяржаўнага гандлю. У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. На яго долю ў 1922/1923 г. прыходзіла-ся 90% гандлёвых прадпрыемстваў і 85% тавараабароту. Дзяржаўны гандаль меў першынство ў аптовай сферы.

Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апра-цоўкі зямлі і гарантыю землекарыстання. 3 усіх рэспублік СССР Беларусь з'яўлялася найбольш сельскагаспадарчай: у 1920-1923 гг. тут налічвалася 89% сельскага насельніцтва. Зразумела, што сельская гаспадарка была стрыжнем, вакол якога варочалася ўся эканоміка рэспублікі. Асаблівасцю эка-намічнага становішча Беларусі было тое, што ўвядзенне нэпа супала па часе з перадачай зямлі сялянам.

3 адменай дэкрэта аб нацыяналізацыі ўсёй прамыс-ловасці ажыццяўлялася дэнацыяналізацыя дробнай і часткі сярэдняй прамысловасці і вяртанне яе былым ула-дальнікам.

Нармальнае функцыянаванне гаспадарчага механізма было немагчымым без грашовай рэформы. Рэформа пача-лася ў 1922 г. з выпуску новай грашовай адзінкі - савецкага чырвонца. Чырвонцы абменьваліся на золата: 1 чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным рублям або 7,74 г. чыстага золата, або 5,14 дол арам ЗША. У снежні 1921 г. пачала пра-цаваць Усебеларуская кантора дзяржаўнага банка ў Мінску, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговых цэнт-рах. Ствараліся камерцыйныя банкі, таварыствы ўзаемнага крэдыту. У адшчадных касах былі адменены абмежаванні на сумы прыватных асоб і арганізацый. Дзяржава абвясціла гарантыю тайны ўкладаў, сярэдняя велічыня якіх павялічы-лася ў 3,3 раза.

Была адноўлена грашовая аплата, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Арганізацыя пра-цы пачала будавацца на прынцыпах матэрыяльнага стыму-лявання - здзельнай аплаты. Укараненне гаспадарчага раз-ліку дазволіла пазбавіцца ад ураўнілаўкі, улічваць кваліфі-кацыю работніка і яго працоўную актыўнасць. У зарплату ўключаўся кошт камунальных паслуг для сем'яў рабочых і служачых. I, як вынік, рост прадукцыйнасці працы, якая ў 1927 г. перавысіла даваенны ўзровень у 1,8 раза.

Нэп меў спрыяльныя вынікі для эканомікі Беларусі. Да 1927 г. была поўнасцю адноўлена сельская гаспадарка, пра-мысловасць Беларусі дасягнула даваеннага ўзроўню. Пры гэтым на долю дзяржаунага сектара прыходзілася амаль 3/4 усёй прадукцыі.

Партыйны і дзяржаўны апарат не мог прыняць новы эканамічны курс, таму што той адмаўляў камандныя мета-ды кіравання: таварна-грашовыя адносіны патрабавалі гнуткай прафесійнай палітыкі, ведаў і вопыту. А ў партдзяр-жапараце адсутнічалі стымулы да перабудовы: гарантава-ная заработная плата, дачы, санаторыі - усё гэта ён атрымлі-ваў незалежна ад эфектыўнасці працы.

Нэпам былі незадаволены таксама малакваліфікаваныя рабочыя, беспрацоўныя, беднякі, батракі. Яны склалі тую сацыяльную глебу, якая падтрымала дзеянні партапарату па ліквідацыі новай эканамічнай палітыкі.