Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
У.П. Насельніцтва Беларусі ў эпоху жалезнага ве...docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
41.34 Кб
Скачать

Тэма 5 Зарубініцкая культура.

Тэрыторыя, лакальныя варыянты культуры на тэрыторыі Беларусі. Палескі і верхнедняпроўскі варыянты зарубінецкай культуры.

Паселішчы і жытлы Селішчы і гарадзішчы, іх плошча. Жылыя пабудовы – паўзямлянкі, слупавыя жытлы. Спецыфіка слупавых жытлаў Верхняга Падняпроўя. Пабудовы гаспадарчага прызначэння.

Пахавальны абрад зарубінцаў. Грунтовыя могільнікі. Тыпалогія пахавальнага абраду. Арыентацыя магільных ям. Спецыфіка зарубенецкіх крэмацый.

Матэрыяльная культура і гаспадарчая дзейнасць насельніцтва зарубінецкай культуры. Кераміка, жалезныя вырабы. Прылады працы, зброя. Дэталі касцюма і упрыгожванні. Абмен і культурныя сувязі насельніцтва. Храналогія і этнічная атрыбуцыя зарубінецкай культуры.

Тэма 6 Кіеўская і Вельбарская культуры.

Тэрытарыяльны арэал помнікаў кіеўскай культуры. Помнікі кіеўскай культуры Беларусі. Рассяленне. Паселішчы. Тыпы жытлаў. Пахавальны абрад. Матэрыяльная культура. Керамічны комплекс культуры. Кераміка з “расчэсамі”. Прылады працы з жалеза і са сталі. Зброя.

Упрыгожванні. Фібулы, вырабы з эмалямі, падвескі. Датаванне і перыядызацыя. Этнічныя прыналежнасці кіеўскай культуры.

Помнікі Вельбарскай культуры на тэрыторыі Беларусі. Паселішчы культуры – жытлы, гаспадарчыя пабудовы, ямы – скляпы. Матэрыяльная культура насельніцтва. Побытавыя рэчы і прылады працы. Пахавальны абрад носьбітаў Вельбарскай культуры. Могільнік Брэст-Трышын.

Тэма 7 Помнікі культуры заходніх балтаў і фаріраванне культуры ўсходнелітоўскіх курганоў.

Старажытнасці заходняй часткі Верхняга Панёмання ў І тыс.д.н.э. Культура заходнебалцкіх курганаў другой паловы І тыс.д.н.э. Помнікі тыпу Начы. Заходнебалцкая культура ў І – V ст.н.э. Узнікненне культуры усходнелітоўскіх курганоў, іх тэрытарыяльны абсяг на тэрыторыі Верхняга Панёмання.

Тэма 8 Помнікі Пражскай, Лука-Райкавецкай, Рамена-Боршаўскай і Валынцаўскай культур на тэрыторыі Беларусі.

Пражскія старажытнасці. Сучасны стан вывучэння культуры. Помнікі фазы “О”. Пражская культура на беларускім Палессі. Тэрытарыяльны арэал помнікаў культуры на тэрыторыі Беларусі. Паселішчы і жытлы культуры. Аб’екты вытворчага характару. Характарыстыка гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльная культура. Керамічны комплекс, прылады працы, зброя, побытавыя рэчы.

Могільнікі. Пахавальны абрад. Бескурганныя і курганныя могільнікі пражскай культуры.

Праблема паходжання пражскай культуры і роля помнікаў Беларускага Палесся для вырашэння гэтага пытання.

Помнікі тыпу Лука-Райкавецкай.Тэрытарыяльны арэал помнікоў на Беларусі. Паселішчы і жытлы. Характарыстыка гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры. Прылады працы, прадметы побыту і упрыгожванні, узбраенне. Помнікі Рамена-Боршаўскай і Валынцаўскай культур.

Тэма 9 Калочынская культура.

Арэал распаўсюджвання культуры, яе межы. Паселішчы калочынскай культуры, гарадзішчы і селішчы. Гарадзшча Калочын-1. Свяцілішчы. Домабудаўніцтва калочынскай культуры. Пахавальны абрад культуры – грунтавыя і курганныя пахаванні. Матэрыяльная культура і гаспадарчая дзейнасць. Керамічны комплекс, прылады працы, зброя, побытавыя рэчы. Храналогія і этнічная атрыбуцыя культуры.

Тэма 10 Банцараўская і тушамлінская культуры.

Тэрытарыяльны арэал распаўсюджвання Банцараўскіх і Тушамлінскіх помнікаў. Паселішчы. Жытлы. Пахавальныя помнікі. Матэрыяльная культура і гаспадарчая дзейнасць насельніцтва. Прылады працы, рыштунак. Зброя. Упрыгожванні. Керамічны комплекс. Пахавальны абрад. Паходжанне, этнічная прыналежнасць, гістарычныя лёсы носьбітаў Банцараўскай і Тушамлінскай культур.

Асноўная літаратура

  1. Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А.А. Егарэйчанка, В.І. Шадыра, В.С. Вяргей [і інш.]; пад рэд. В.І. Шадыры, В.С. Вяргей. — Мн.: Бел. навука, 1999. – 502 с.

  2. Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. Т.1: А – К / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 496 с.

  3. Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. Т.2: Л – Я / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. – 464 с.

  4. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл./ Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: В.В. Гетаў і інш. – Мн.: БелЭн, 1993. – 702 с.