Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
У.П. Насельніцтва Беларусі ў эпоху жалезнага ве...docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
41.34 Кб
Скачать

Прыкладны тэматычны план

№ п/п

Назва раздзела, тэмы

Кодькасць аўдзіторных гадзін

Лекц.

Практ.

(Семін.)

Лабаор.

1.

Тэма 1. Узнікненне і развіццё металургіі і апрацоўкі жалеза на тэрыторыі Беларусі.

1

2.

Тэма 2. Мілаградская і паморская культуры.

1

3

Тэма 3. Культура штрыхаванай керамікі.

1

4

Тэма 4. Днепра-дзвінская культура.

1

5

Тэма 5. Зарубініцкая культура.

1

6

Тэма 6. Кіеўская і Вельбарская культуры.

2

7

Тэма 7. Помнікі культуры заходніх балтаў і фаріраванне культуры ўсходнелітоўскіх курганаў.

1

8

Тэма 8. Помнікі Пражскай і Лукі-Райкавецкай культуры на тэрыторыі Беларусі.

1

9

Тэма 9. Калочынская культура.

2

10

Тэма 10. Банцараўская і тушамлінская старажытнасці.

1

Усяго:

12

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

Тэма 1 Узнікненне і развіццё металургіі і апрацоўкі жалеза на тэрыторыі Беларусі.

Пранікненне жалезных вырабаў гальштатскага тыпу на тэрыторыю Беларусі. Металургія і апрацоўка жалеза на тэрыторыі мілаградскай культуры. Знаёмства з жалезам плямёнаў днепра-дзвінскай культуры і штрыхаванай керамікі. Час масавага з’яўлення жалезных вырабаў уласнай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі. Храналогія жалезнага века Беларусі.

Радовішчы жалезнай руды на тэрыторыі Беларусі. Балотныя руды як асноўная сыравіны для металургіі жалеза. Неаходныя складнікі для паспяховага металургічнага працэсу: драўняны вугаль і вапна.

Печы для атрымання жалезнай руды, тэхналогія вырабу крычнага жалеза. Функцыянальнае прызначэнне вырабаў з жалеза і сталі. Тэхналагічныя схемы выканання рэчаў. Коўка, гарачая зварка, цэментацыя.

Тэма 2 Мілаградская і паморская культуры.

Тэрытарыяльны арэал і лакальныя варыянты мілаградскай культуры. Археалагічныя помнікі мілаградскай культуры на тэрыторыі Беларусі.

Паселішчы мілаградскай культуры. Гарадзішчы мілаградскай культуры, іх тыпалогія. Селішчы мілаградскай культуры. Тыпы жытлаў мілаградскй культуры: зямлянкі, паўзямлянкі і наземныя з незаглыбленай падлогай. Гаспадарчыя збудаванні. Пабудовы культавага прызначэння. Могільнікі мілаградскай культуры. Грунтовыя і курганныя могільнікі. Тыпалогія пахавальнага абраду. Матэрыяльная культура і заняткі насельніцтва. Спецыфікаа мілаградскай керамікі, тыпалогія посуду, мілаградскія грузікі. Каменныя прылады працы. Прылады працы з жалеза. Побытавыя рэчы. Зброя. Уплыў скіфскай матэрыяльнай культуры на мілаградскую. Кельцкі ўплыў, латэнскія вырабы ў арэале мілаградскай культуры. Упрыгожванні. Бранзалеты і шпількі, іх тыпалогія. Завушніцы, пацеркі, кольцы, падвескі.

Асноўныя заняткі мілаградцаў. Земляробства. Жывёлагадоўля. Промыслы – паляванні і рыбалоўства. Спецыфіка дадзеных археалагічных крыніц аб занятках рыбалоўствам насельніцтвам мілаградскай культуры. Збіральніцтва. Хатнія рамёствы. Храналогія і этнічная прылежнасць мілаградскай культуры.

Помнікі паморскай культуры на Беларусі. Гісторыя даціравання помнікаў паморскай культуры на тэрыторыі Беларусі. Тэрытарыяльны арэал помнікаў паморскай культуры на тэрыторыі Беларусі, заняткі насельніцтва, характэрыстыка яго матэрыяльнай культуры.

Тэма 3 Культура штрыхаванай керамікі.

Тэрытарыяльны арэал культуры штрыхаванай керамікі. Плямёны культуры штрыхаванай керамікі ў працэсах этнагенеза на тэрыторыі Усходняй Еўропы.Тапаграфія паселішчаў культуры штрыхавання керамікі. Лакальныя групы помнікаў. Паселішчы. Класіфікацыя гарадзішчаў. Абарончыя збудаванні, планіроўка паселішчаў. Пабудовы.

Матэрыяльная культура насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі. Прылады працы. Зброя, рыштунак. Упрыгожванні. Керамічны комплекс. Храналогія помнікаў культуры штрыхавання керамікі. Грамадскі лад і вераванні насельніцтва.

Тэма 4 Днепра-дзвінская культура.

Тэрыторыя рассялення і лакальныя асаблівасці. Пытанне аб фінна-угорскім субстраце ў генезісе днепра-дзвінскіх старажытнасцей. Паселішчы і жытлы. Паселішчы-гарадзішчы, іх тыпалогія. Фартыфікацыя. Асноўныя этапы ў развіцці абарончай сістэмы паселішчаў днепра-дзвінцаў. Жытлы. Наземныя пабудовы слупавой канструкцыі. Доўгія шматкамерныя дамы. Аднакамерныя жылыя пабудовы.

Матэрыяльная культура і храналогія днепра-дзвінскіх старажытнасцяў. Прылады працы. Вырабы з камня. Вырабы з косці. Металічныя вырабы. Прылады працы і зброя. Керамічны матэрыял, яго тыпалогія. Гаспадарчая дзейнасць, грамадскія адносіны і вераванні.

Паходжанне, этнічная прыналежнасць і храналогія культуры.