Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Костюк История Бел. 1том.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
1.69 Mб
Скачать

РАЗДЗЕЛ 1

ПЕРШАБЫТНАЯ ЭПОХА

Асаблівасці першабытнай эпохі гісторыі Беларусі

Першабытны перыяд нашай гісторыі не толькі самы працяглы, але i надзвычай важны, бо ў ім закладваліся асновы будучага развіцця краю, размешчанага на памежжы Заходняй i Усходняй Еўропы, на водападзелах рэк Балтыйскага i Чарнаморскага басейнаў.

У гэты час адбылося засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам — ад першага пранікнення на яе паўднёва-ўсходні край у палсаліце i да асваення ім узбярэжжаў вадаёмаў i нават водападзелаў ў жалезным веку. У першабытную эпоху чалавек дасягнуў вызначальнейшых поспехаў у сваім развіцці, заклаўшы асновы для большасці адкрыццяў пазнейшых часоў:

ад кароткачасовых стаянак да паселіш чаў і ўмацаваных гарадзішчаў, на якіх жылі многія сотні гадоў;

ад будаўніцтва лёгкіх прытулкаў з жэрдак, кары i скур да ўзвядзення складаных жыллёва-гаспадарчых, культавых i фартыфікацыйных збудаванняў;

ад прыкрыцця скурамі цела ад холаду да шыцця рознага тьшу вопраткі i абутку, не толькі са скур, але i з тканага палатна;

ад выкарыстання расшчэпленых камянёў, прымітыўна апрацаваных костак i палак да бронзаліцейнай вытворчасці, здабычы жалеза з балотнай руды, кавальства, зачаткаў шкларобства i ювелірнай справы;

ад начынняў з кары i пруткоў да высакаякаснага рознатыповага посуду з абпаленай гліны;

ад палявання, рыбацтва i збіралыііцтва да вытвараючай гаспадаркі з жывёлагадоўляй i земляробствам, з наборам культурных раслін i свойскіх жывёл, характэрных i для пазнейшых часоў;

ад збірання паверхневага крэменю да распрацоўкі залежаў гэтай сыравіны шахтавым спосабам;

ад перамяшчэння пяшком ляснымі сцежкамі да вынаходніцтва чаўноў, лыжаў, саней i калясніц;

ад першабытнай стаднасці першапасялснцаў да родаплемянной арганізацыі i зараджэння элементаў дзяржаўнасці;

ад калектывізму i ўраўняльнасці ў сацыяльным уладкаванні да маёмаснай дыферэнцыяцыі i родаплемянной арыстакратыі;

ад першых прым ітыўных узораў на камя нях i костках да складанай i распрацаванай арнаментацыі, гравіровак, высокамастацкіх узораў аб'ёмнай пластыкі; ад падвесак з зубоў да біжутэрыі са шкла i металаў;

ад напаўжывёльнага ўспрымання асяроддзя i сябе да спроб ix асэнсавашія праз мастацтва i рэлігію, да зачаткаў навуковых ведаў — батанікі, заалогіі, астраноміі, медыцыны, кліматалогіі i інш.

У першабытную эпоху на нашай тэрыторыі адбываліся складаныя этнічныя працэсы, яе неаднаразова краналі вялікія міірацыі плямён, пастаянна дзейнічалі фактары змешвання i асіміляцыі, ажно да фарміравання гістарычных суполыіасцей балтаў і славян, якое адбывалася пры ўдзелс пэўных груп фіна-уграў, індаіранцаў, кельтаў, германцаў.

Размяшчэнне тэрыторыі Беларусі ў цэнтры Еўропы, на мяжы хваёвых i лісцёвых зон, а таксама зон атлантычнага i кантынснтальнага клімату, на сумежжы ў познім каменным веку рэгіёнаў з прысвойваючай i вытвараючай гаспадаркай стваралі надзвычай своеасаблівую i пленную сістэму ўзаемаўшіываў, спрыялі ўста-наўленню этнакультурных сувязяў паміж Усходняй i Заходняй Еўропай, 3 часу ж бронзавага веку пачынае праяўляцца фактар размяшчэння паміж Балтыйскім i Чарнаморскім басейнамі, дзе пераважавалі ўплывы з антычнага свету.

Пры адсутнасці пісьмовых крынід цяжка рэканструявань сацыял ьныя адносіны ў першабытных супольнасцях. Пагэтых прычынах больш распаўсюджанай з'яўляецца археалагічная (тэхналагічная) перыядызацыя, якая падзяляе мінулае па характары сыравіны, што ішла на выраб прылад працы, - на каменны (каля 100 000 — 4 000 гадоў назад), бронзавы (каля 4 000 — 2 800/2 700 гадоў назад) i жалезны (каля 2 800/2 700 — i 500 гадоў назад) вякі. У сваю чаргу ў гэтых нерыядах існуе i драбнейшы падзел, які наказвае асаблівасці і этапы ix развіцця. Археалагічная перыядызацыя не такая фармальная, як можа падацца на першы погляд, бо ўдасканалеіше прылад працы адлюстроўвае эвалюцыю вытворчасці, а з апошняй можна звязваць з рознай ступенню верагоднасці сацыяльную, культурную i нават пэўным чынам этнічную гісторыю.

Пры археалагічных даследаваннях заўважана, што на пэўных тэрыторыях, найчасцей у басейнах буйных рэк, рэшткі жыццядзейнасці першабытных людзей — жытло, прылады працы i зброя, рэчы побыту, упрыгожанні, сляды рэлігійііых культаў — утвараюць характэрныя комплексы, якія адрозніваюцца ад археалагічных матэрыялаў з суседніх тэрыторый. Такія комплексы, якія існавалі на акрэсленых тэрыторыях i ў пэўны прамежак часу, навукоўцы аб'ядноўваюць у археалагічныя культуры. Ім надаюцца розныя, як правіла, умоўныя назвы — па тэрыторыі распаўсюджання (неманская, паўночнабеларуская), характэрных рэчах (шарападобных амфар, баявых сякер), асаблівасцях арнаментацыі глінянага посуду (грабеньчата-накольчатай керамікі), пахавальным абрадзе (культура адзінкавых йахаванняў), назве мясцовасці, дзе ўпершыню выяўлены характэрныя паселішчы або могільнікі (нарвенская, сосніцкая), назве народа, які пакінуў насля сябе гэтыя номнікі (гота-гепідская), i інш.

Лічыцца, што носьбітамі пэўнай археалагічнай культуры былі роднасныя між сабой плямёны, якія размаўлялі на адной мовс або на блізкіх дыялектах. Але тэта назіралася далёка незаўсёды. Аднак комплексны i параўнаўчы разгляд матэрыялаў археалагічнай культуры з улікам старажытных назваў вадаёмаў i даных пісьмовых крыніц, калі яны ўжо маюцца, — пакуль што адзіная магчымасць выяўлення этнічных супольнасцей эпохі першабытнага грамадства.

Глава 1

НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ Ў КАМЕННЫМ ВЕКУ

Асаблівасці каменнага веку на Беларусь. Найбольш працяглы, складаны, а нярэдка i драматычны перыяд мінулага чалавецтва — каменны век. На яго прыпадаюць i максімальнае пахаладанне апошняй сотні тысяч гадоў, кал i 20—18 тысячагоддзяў назад наш край палкам стаў непрыдатиым для існавання тут чалавека, i найбольшае пацяпленне 6 тысячагоддзяў назад з асабліва спрыяльнымі ўмовамі для ўсяго жывога. У ім былi i адчайная барацьба за выжыванне ў ледавіковую эпоху i, мабыць, гармонія з прыродай у цёплыя часы.

Са зменай умоў жыцця ў працэсе працоўнай дзейнасці мяняўся і чалавек — эвалюцыяніраваў яго інтэлект, удасканальваліся прылады працы i зброя, ускладняліся заняткі i побыт. З улікам гэтага навукоўцы падзяляюць каменны век на тры перыяды — старажытны каменны век — палеаліт (з гр. мовы палеа — старажытны, літас — камень), сярэдні каменны век — мезаліт (з гр. меза — ся-рэдні) і новы каменны век — неаліт (з гр. неа — новы). Праз увесь каменны век пераважаюць вырабы з каменю (крэменю), аднак у кожным перыядзе маюцца свае адметнасці, а таксама з'яуляюцца новыя вызначальныя асаблівасці ў іншых праявах матэрыяльнай i духоўнай культуры i занятках.

Галоўнай асаблівасцю палеаліту (каля 100 — 11/10 тысячагоддзяў на­зад) было існаванне першабытнага ча­лавека ва ўмовах ледавіковай эпохі, засяленне ім тэрыторыі краю, удаска-наленне вырабаў — ад ручнога рубіла да наканечнікаў стрэл i касцяных гapпуноў, пераважна паляўнічы характар гаспадарання. У сваю чаргу i палеаліт з улікам дынамікі тагачаснага грамадства падзяляюць на ранні (так званая эпоха мусцье), які заканчваецца каля 40—35 тысячагоддзяў назад i адпавядае сярэдняму палеаліту ў агульнаеўрапейскай перыядызацыі, i позні. Апошнія тысячагоддзі старажытнакаменнага веку лічаць палеалітам фі-нальным, калі знікаюць маманты, чалавек вынаходзіць лук ca стрэламі, цалкам i канчаткова засяляе амаль усю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

На змену палеаліту прыходзіць мезаліт (9 — 5-е тысячагоддзі да н.э.), час істотнага пацяплення клімату, развіцця флоры i фауны сучаснага выгляду, шырокага распаўсюджання састаўных укладышавых прылад, выпрацоўкі пераважнай большасці тыпаў крамянёвых i касцяных вырабаў, максімальнай прадукцыйнасці прысвойваючай гаспадаркі — палявання, рыбалоўства i збіральніцтва.

Заключны перыяд каменнага веку — неаліт (5—3-е тысячагоддзі да н.э.). Ён характарызуецца пастуновым набліжэннем клімату да сучасных парамет-раў, значным павелічэннем колькасці рубячых прылад, у тым ліку i з зашліфоўкай пад канец неаліту, паўсюдным з'яўленнем глінянага посуду — керамікі. Зараджаюцца i распаўсюджваюцца цалкам новыя i надзвычай важііыя для чалавека вытвараючыя формы гаспадаркі — земляробства i жывёлагадоўля, якія істотна дапаўнялі традыцыйныя заняткі жыхароў лесу. Прыкметнае павелічэнне аб'ёмаў харчавання, яго большая разнастайнасць прывялі да значнага росту колькасці насельніцтва, якое пачало асвойваць новыя землі на берагах рэк i азёр. У неаліце жыхарства тэрыторыі Беларусі адчувала i ўспрымала моцныя ўплывы сярэднееўрапейскіх супольнасцей з даўнімі традыцыямі гадоўлі свойскай жывёлы i вырошчвання акультураных раслін.