Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Котову от ФМО.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
43.42 Кб
Скачать

Рэзалюцыя мітынгу студэнтаў і супрацоўнікаў бду імя в. І. Леніна

(“БУ” 30.06.1956)

Абмеркаваўшы Зварот Центральнага Камітэта ВЛКСМ да комсамольцаў і комсамолак, да ўсёй савецкай моладзі, мы, удзельнікі мітынгу, горача адабраем Зварот Центральнага Камітэта ВЛКСМ.

Нашы таварышы, якія па закліку Радзімы, па загаду свайго сэрца асвойваюць цалінныя землі, вырасцілі багаты ўраджай. Сотні мільёнаў пудоў добрага збожжа дадуць сёлета нашай Радзіме гэтыя краі. 350 тысяч нашых равеснікаў, паслоў комсамола, папрацавалі як мае быць. Усе мы добра ведаем, якія цяжкасці давялося пераадолець ім, каб вырасціць багаты ўраджай. Набліжаецца гарачая пара – жніво. Задача зараз заключаецца ў тым, каб хутка і без страт сабраць ўраджай з вялікай плошчы. У гэтай справе неабходна наша дапамога. Мы выказваем цвёрдую упэўненасць у тым, што комсамольцы і комсамолкі нашага універсітэта, які носіць імя вялікага Леніна, з вялікім энтузіязмам, з высокай свядомасцю свайго абавязку адгукнуцца на заклік ЦК ВЛКСМ і сваімі ўласнымі рукамі, не шкадуючы сіл, дапамогуць працаўнікам цалінных зямель у іх гераічнай барацьбе за хлеб. Комсамольская арганізацыя БДУ імя Леніна рашыла паслаць на цалінныя землі атрад комсамольцаў не менш 400 чалавек.

Аказаць дапамогу ва ўборцы ўраджаю на палях Казахстана – наш абавязак. Выканаем яго па-комсамольску!

З комсамольскім аганьком

(“БУ” 01.09.1956)

Соўгас імя Фрунзе, дзе працуюць нашы студэнты, вялікая зернявая гаспадарка, пад пасевамі якой занята 32 тысячы гектараў, на якіх каля 30 тысяч гектараў занімае пшаніца.

Настала гарачая пара – ідзе ўборка ўраджаю. Да касавіцы хлябоў прыступілі ўсе восем брыгад соўгаса.

Амаль ўсе студэнты універсітэта працуюць вельмі добра, значна пераконваючы дзённыя нормы выпрацоўкі. Асабліва хочацца адзначыць добрую працу студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта (брыгадзір студэнт Сяргееў), 2 курса аддзялення матэматыкі (брыгадзір студэнт Вялеська) і брыгады студэнтаў 2 і 3 курсаў геафака і хімфака (брыгадзір студэнт Пшанічны).

Працоўны дзень ў гэтых брыгадах пачынаецца ў 6 гадзін раніцы і нярэдка заканчваецца ў 12 ночы. Праца нялёгкая, але ныцікаў у нас пакуль-што няма. У сярэднім кожны студэнт зарабляе па 20-30 рублёў штодзённа.

У кожнай брыгадзе створаны кантрольна-комсамольскія пасты, выпускаюцца баявыя лісткі, працуюць агітатары. У канцы ўборачных работ плануем разам з работнікамі соўгаса правесці Свята ўраджаю.

Е. Бабосаў,

сакратар камітэта комсамола БДУ.

Пісьма з цалінных зямель

(“БУ” 14.09.1956)

Ад рэдакцыі: на днях да нас прынеслі пісьмы студэнтаў нашага універсітэта, якія працуюць на цалінных землях. ніжэй мы змяшчаем іх.

… У нас так весела, жыццё настолькі багата ўражаннямі. Хараство, а не жыццё! Мяне канчаткова зачаравалі стэпавыя прасторы, стыпавая цішыня і мора пшаніцы. Пшаніца ўсюды, і ўсюды багатая!

А ў нашай брыгадзе паяўляецца на свет новы дом! Будаўнікі – мы. У суседстве з двума вагончыкамі і нашай палаткай гэтае земляное збудаванне (мы яго будуем з земляных пластоў) здаецца казачным палацам. Мы поўнімся гордасцю. Але, сапраўды, гэта цудоўна! За чатыры дні ўзвялі сцены, застаўся дах.

Сення, у нядзелю, да абеда працавалі, а пасля абеда ўсе паехалі на Табол адпачываць, а я схадзіла на свій “бліжэйшы Табол” і вось пішу. Жывем, не тужым. Ваду воза 6 км. Праўда, яна крыху саланаватая на смак, таму кожную раніцу нам дастаўляюць ваду з цэнтральнага катлавана.

Жывём у палатках – дзяўчаты ўладкаваліся на раскладных ложках, а хлопцы – на боранах. Але ім ніколькі не горш за нас, нават рамантычней! Больш утульны выгляд нашаму жыллю прыдае “самы юны механізатар” – так мы акрысцілі свайго цаліннага ката, якога прывезлі з цэнтра. Ён наш агульны любімец.

… Толькі што прыехалі нашы з Табола. Прывезлі ліліі. Якія ліліі! І яшчэ прівезлі прівытанні ад студэнтаў другой брыгады, ад Колькі Рожына. Ён – начальнік – загадчык цэнтральнага тока! А як цудоўна праходзяць у нас вечары! Каб вы толькі ведалі! Учора танцавалі барыню ўсім гуртам, палілі саламяны касцёр ад камароў (трэба сказаць, что камары тут ліхія – бытуе тэрмін “мічурынскія”), вакол кастра спявалі і пра “бабу”, і пра “гарох”, і развучвалі пад мудрым кіраўніцтвам Рычарда масавую чэшскую польку. Часта пяем пад гіатру. Наша любімая песня – “Шэравокая”. Ці-ж можна забыць такія вечары!

Пасябравалі з “карэннымі” цаліннікамі. Якія яны цудоўныя хлопцы! А як яны хораша спяваюць! Больш за ўсё нам тут падабаюцца людзі. Цудоўныя, сапраўдныя людзі – “карэнныя” цаліннікі. Мы з імі так добра сябруем! А якой павагай, як цёпла, па-таварыску яны да нас ставяцца! І мы, безумоўна, таксама. Як мне хочацца, каб вы пабывалі тут самі! Жывем мы тут, і ўсё больш любім сваіх савецкіх людзей!

Харчуемся нядрэнна. Сумуем па газірованая вадзе. Вось пріедзем, адвядзем душу!

У вольны час рушылі вучыцца польскай мове. Настаўнікам згадзіўся быць Рычард. Пакрысе ўсвойваем украінскую мову. У нас ёсць радыё, акардыён, валейбол, шахматы. Чытаем кнігі, чакаем ад вас пісем.

Жывем тут усе вельмі дружна. Складаем свае ўласныя прыпеўкі, ходзім за кветкамі ў стэп, загараем. Некаторя сталі зусім чорныя.

Канчаю. Нас клічуць есці. Наш повар Насценька варыць такія смачныя баршчы!

З шчырым прівытаннем В. Грышчанкова

… Тут проста цудоўна, усе звяртаюцца адзін да другога на “ты”, як да сяброў. А якія цаліннікі! Яны – сапраўдныя героі! Іх 300 чалавек. Зімавалі яны ў брызентавых палатках, а за гэтыя месяцы пабудавалі каля 40 дамоў, засеялі 32 000 га! Уяўляеце, колькі зрабілі, а пачыналі-ж на голым месцы!

Учора мы былі на танцах у клубе цаліннікай. Многім нашым юнакам патрыбна павучыцца скромнасці ў іх, у гэтых простых рабочых хлопцаў. Дапішу потым, спяшаюся з Рычардам дамаўляцца аб вечраы самадзейнасці.

… Дапісваю праз дзень. Учора ўвесь дзень быў мітуслівым: былі на працы, палолі кукурузу, загарэлі. Да канца работы будзем зусім чорнымі. У ночы нас застала навальніца! Вечарам палатку нашу ледзь не сарвала ветрам, мы ўсе яе ўтрымлівалі, нам дапамагаў Бабосаў!

Дамовіліся правесці ў нядзелю дзень адпачынку з спаборніцтвамі па плаванню, валейболу, з канцэртам, дзе мы будзем спяваць пад гітару.

Усе філолагі квітнеюць, ружавеюць і наліваюцца здароўем. Ад усей брыгады слаўных філолагаў нашы прывітанні.

***

… Працуем многа. Пальцы ў суставах баляць ад лапаты, а на таку яшчэ горы пшаніцы, якую трэба сушыць, каб здаць дзяржаве, а тут дажджы, трэбы сачыць, каб пшаніца не прамокла. Вось цяпер мы зразумеем, што гэта такое дапамагчы краіне хутка і без затрат сабраць багаты ўраджай. Гэта значыць з 7 гадзін раніцы да 12 гадзін ночы капаць у пшаніцы траншэі і акопы, а ноччу выгружаць з прыбываючых машын збожжа.

Ведаеце, як цяжка працаваць днём з-за жары. Тут часам тэмпература даходзіць да 60 градусаў.

Але ў нас цікава, хоць і цяжка. У нашаў брыгадзе ўсё робіцца ўручную, а ў другіх ёсць усякія зернеачышчальныя зернепульты і г.д. але наша брыгада ўсё роўна выбіваецца на першае месца.

Да, уявіце, у нас з сёнешняга дня бясплатны хлеб, ззусім без грошай і колько хочаш. Вось здорава! Як пры комунізме!

Кніг мы зусім не чытаем, намя калі, а газеты – з тыдневым спазненнем. О, абед канчаецца, канчаю пісаць і я.

З прывітаннем.

І. Кісялева.