- •Простыя даныя мовы Pascal і работа з імі Тыпы звестак
- •Канстанты і пераменныя
- •Абсалютныя пераменныя
- •Цэлалікавыя даныя
- •Бітавая арыфметыка
- •Дзеянні бітавай арыфметыкі
- •Сапраўдныя даныя
- •Аперацыі над сапраўднымі данымі
- •Выразы мовы
- •Літарныя даныя
- •Функцыі
- •Булеўскія даныя
- •Даныя адраснага тыпу
- •Даныя карыстальніцкага тыпу
- •Даныя пералічальнага тыпу
- •Даныя інтэрвальнага тыпу
- •Элементарныя сродкі па рабоце з данымі Наданне значэння даным
Функцыі
Функцыя Ord(С) (Order – парадак), дзе C тыпу Char дае парадкавы нумар сімвала ў табліцы.
Функцыя Chr(i) па парадкавым нумары i дае сімвальнае значэнне – сімвал. Калі гэты сімвал можна знайсці ў табліцы.
Мае месца Chr(Ord(С))= C і Ord(Chr(i))= i – значыць, гэтыя функцыі адваротныя. Напрыклад, #32=Chr(32) – сімвал прабелу.
Трэба мець на ўвазе, што Ord('0') 0. Але мноства сімвалаў '0', '1', …, '9' (якія вызначаюць лічбы) упарадкавана без пропускаў. Значыць, можна выканаць перавод сімвальнага ўяўлення лічбы d у цэлалікавае значэнне:
Дзве функцыі Pred(с) і Succ(с) даюць адпаведна папярэдні і наступны сімвалы. Іх можна выкарыстоўваць і да іншых простых дыскрэтных тыпаў. Не маюць сэнсу такія выразы: Succ(#255) і Pred (#0).
Функцыя UpCase пераводзіць сімвалы з ніжняга рэгістра ў верхні для лацінскага алфавіта: UpCase('a') 'A'.
Булеўскія даныя
Пераменныя гэтага тыпу маюць апісанне Boolean. Існуюць два значэнні булеўскага тыпу (праўда і няпраўда), і гэтыя значэнні ў мове Pascal абазначаюцца стандартнымі ідэнтыфікатарамі true і false.
Значэнні булеўскага тыпу займаюць 1 байт памяці. Іх унутранае ўяўленне false ёсць 0, true ёсць 1. Функцыя ord вяртае значэнне 0 для булеўскага значэння true і значэнне 1 для булеўскага значэння false.
Над значэннямі булеўскага тыпу магчымы толькі аперацыі параўнання, прычым лічыцца, што false < true. Акрамя таго, існуюць чатыры стандартныя лагічныя аперацыі: AND, OR, XOR, NOT.
AND |
true |
false |
|
OR |
true |
false |
|
XOR |
true |
false |
true |
true |
false |
|
true |
true |
true |
|
true |
false |
true |
false |
false |
false |
|
false |
true |
false |
|
false |
true |
false |
NOT |
NOT true = false |
NOT false = true |
Значэнні булеўскага тыпу можна прымяняць для ўтварэння нейкіх разгалінаванняў.
П рыклад. Ёсць некаторая вобласць D і каардынаты пункта Пераменнай U надаць значэнне 1, калі і значэнне 0 – у адваротным выпадку. Фрагмент праграмы будзе наступны:
VAR x, y : Real;
U : Byte;
d : Boolean;
BEGIN
d := (sqr(x) + sqr(y) <=1) AND (abs(x) + abs(y) >= 1);
IF d THEN U := 1 ELSE U := 0
END.
Можна і інакш:
U := ord(d);
{магчыма далейшае выкарыстанне значэння пераменнай d}
Даныя адраснага тыпу
Мова Turbo Pascal аб’яўляе спецыяльны адрасны тып – Pointer (паказальнік). Значэннем адраснага тыпу з’яўляецца адрас ячэйкі памяці, зададзены па правілах аперацыйнай сістэмы MS DOS. Гэты тып – унутраны, таму яго значэнне нельга вывесці на друк ці запісаць у пераменную, як мы запісваем лікавыя значэнні. Дзеля гэтага заўсёды даводзіцца выкарыстоўваць спецыяльныя функцыі.
Існуе ўбудаваная функцыя Sizeof(а), якая дае памер памяці аргумента ў байтах. Напрыклад, выклік функцыі Sizeof(Pointer)дае вынік 4 (байты).