- •Простыя даныя мовы Pascal і работа з імі Тыпы звестак
- •Канстанты і пераменныя
- •Абсалютныя пераменныя
- •Цэлалікавыя даныя
- •Бітавая арыфметыка
- •Дзеянні бітавай арыфметыкі
- •Сапраўдныя даныя
- •Аперацыі над сапраўднымі данымі
- •Выразы мовы
- •Літарныя даныя
- •Функцыі
- •Булеўскія даныя
- •Даныя адраснага тыпу
- •Даныя карыстальніцкага тыпу
- •Даныя пералічальнага тыпу
- •Даныя інтэрвальнага тыпу
- •Элементарныя сродкі па рабоце з данымі Наданне значэння даным
Цэлалікавыя даныя
Гэтая група тыпаў абазначае мноства цэлых лікаў у розных дыяпазонах. Існуе пяць цэлых тыпаў, якія адрозніваюцца дапушчальным дыяпазонам значэнняў і памерам аператыўнай памяці. Іх характарыстыкі і назвы прыведзены ў табліцы.
Цэлы тып |
Дыяпазон |
Памер памяці |
Уласцівасць |
Shortint |
–128..127 |
1 байт |
Са знакам |
Integer |
–32768..32767 |
2 байты |
|
Longint |
–2147483648..2147483647 |
4 байты |
|
Byte |
0..255 |
1 байт |
Без знака |
Word |
0..65535 |
2 байты |
Прыклад вызначэння пераменных цэлых тыпаў прыведзены ніжэй:
VAR x1, x2 : Byte;
Y1 : Word;
Z : Integer;
a, b : Longint;
c : Shortint;
У памяці ЭВМ даныя цэлага тыпу ўяўляюцца ў двайковым кодзе дакладна ў форме з фіксаванай кропкай; кропка мяркуецца за правым крайнім разрадам адведзенага поля (ячэйкі). Вызначана стандартная канстанта MAXINT. Значэнне яе – найбольшае цэлае значэнне, якое дапушчальна ў дадзенай ЭВМ. Звычайна гэта 32 767 ці 2 147 483 647. Акрамя канстант MAXINT да цэлага тыпу адносяцца тыя канстанты, выявы якіх у праграме ўяўлены цэлым лікам.
Над цэлымі данымі вызначаны наступныя аперацыі, якія даюць цэлы вынік: *, +, –, DIV, MOD, але / – дзяленне – дае вынік сапраўдны.
DIV – дзяленне цалкам (з усячэннем), адкідваецца дробная частка. Напрыклад, выкананне аперацыі 17 DIV 3 дае вынік 5, а 17 DIV 0 прыводзіць да памылкі.
MOD – вылучэнне рэшты ад дзялення двух цэлых аперандаў. Напрыклад: 17 MOD 2 дае вынік 1.
Акрамя арыфметычных аперацый, да даных цэлага тыпу прымяняюць аперацыі адносін: <, >, =, <>, <=, >=. Вынікам аперацый адносін з’яўляецца True (праўда) або False (няпраўда).
Значэнні цэлых тыпаў могуць адлюстроўвацца ў праграме двума спосабамі: у 10-й с/зл і 16-й с/зл. У апошнім нетрадыцыйным выпадку лічбы, старэйшыя за 9, абазначаюцца лацінскімі літарамі ад A да F (можна малымі), а ў пачатку ставіцца сімвал $ (знак долара).
Прыклады: 123 –1 B80 $F1 $123
Максімальна дапушчальны дыяпазон: –2 147 483 648 .. 2 147 483 647 ( $7FFFFFFF).
Сінтаксічная дыяграма для задання выявы цэлых лікаў:
Шаснаццацірычныя лікі выкарыстоўваюць для нагляднасці, калі трэба адлюстраваць значэнне пэўных бітаў у нейкім даным цэлага тыпу.
Цэлы вынік даюць таксама наступныя стандартныя функцыі (аргумент ад імені функцыі аддзяляецца круглымі дужкамі):
аргумент – цэлага тыпу, вынік – абсалютнае значэнне
аргумент – цэлага тыпу, вынік –
аргумент – рэальнага тыпу, вынік – цэлая частка дробавая – адкідваецца,
– сапраўднае, вынік – акругленае цэлае. Пры
Булеўскі (лагічны) вынік дае функцыя – цэлага тыпу. Калі няцотнае, то вынік TRUE, інакш – FALSE.
У наступных функцыях аргумент можа быць цэлалікавы, але вынік будзе сапраўдны: sin(x), cos(x), arctan(x), ln(x), exp(x), sqrt(x).
Працэдуры Dec(x[,n]) і Іnc(x[,n]) пераводзяць цэлалікавы аргумент у цэлалікавы.
Працэдура Dec(x[,n]) памяншае значэнне цэлалікавай пераменнай на цэлае значэнне Калі неабавязковы параметр адсутнічае, памяншаецца на 1. Выклік працэдуры Dec(x,і) эквівалентны аператару х:=х-і, а Dec(x) эквівалентны х:=х-1.
Працэдура Іnc(x[,n]) павялiчвае значэнне цэлалікавай пераменнай на цэлае значэнне Калі неабавязковы параметр адсутнічае, павялічваецца на 1. Выклік працэдуры Іnc(x,і) эквівалентны аператару х:=х+і, а Іnc(x) эквівалентны х:=х+1.