Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Нож в руке юридические аспекты.doc
Скачиваний:
67
Добавлен:
27.08.2019
Размер:
348.16 Кб
Скачать

270. Адзначце прозвішча пісьменніка, які быў рэдактарам першага часопіса для дзяцей і юнацтва “Лучынка”:

1. Колас

2. Цётка

3. С. Шушкевіч

4. Я. Купала.

271. Вызначце героя паэмы-казкі “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, якому належаць словы: “Ой, чаму ж ды не судзілася мне долі, што мяне і не сваталі ніколі?”:

  1. Мушка-зелянушка

  2. Камарык

  3. Авадзень

  4. Чмяліха

272. Вызначце, у якіх вершах М. Багдановіч паэтызуе родную прыроду:

    1. “Па-над белым пухам вішняў...”

    2. “Пагоня”

    3. “Вадзянік”

    4. ”Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык”

273. Вызначце героя апавядання “Міхаська”, якому належаць словы: “Ты зноў хворы? Думаеш, буду з табой цацкацца, дармаедзе?!”:

  1. Міхась

  2. жораў

  3. пастушкі

  4. мачаха

274. Вызначце прозвішча пісьменніка, якое не з’яўляецца псеўданімам:

1. М. Багдановіч

2. Я. Колас

3. Цётка

4. Я. Купала

275. Вызначце, каму з пісьменнікаў належаць наступныя словы:

А Максім ляжыць на траўцы, сонна пазірае Камарок за камарочкам да яго шыбае

а) Я. Купала;

б) Цётка;

в) Я. Колас;

г) М. Багдановіч.

276. Не адносіцца да выяўленчых сродкаў мовы мастацкага твора:

  1. эпітэт;

  1. увасабленне;

  2. тэзісы;

  3. гібербала.

277. Вызначце назву першага дзіцячага часопіса для дзяцей на роднай мове, што пачаў выходзіць з 1921 года:

  1. “Піянер Беларусі”

  2. “Зоркі”

  3. “Іскры Ільіча”

  4. “Беларускі летапіс

278. Вызначце прозвішча пісьменніка, якое не з’яўляецца псеўданімам:

  1. М. Чарот

  2. М. Танк

  3. К. Буйло

  4. Я. Колас

279. Вызначце, у якой газеце дэбютаваў Я. Купала:

  1. “Наша ніва”

  2. “Наша доля”

  3. “Северо-Западный край”

  4. “Звязда”

280. Вызначце, які з вершаў Я. Купалы напісаны ў форме дыялога:

  1. “Кароль”

  2. “Дзіцячае”

  3. “Сын і маці”

  4. “Зязюля”

281. Адзначце гады жыцця Янкі Купалы:

1. 1900-1971

2. 1912-1995

3. 1920-1981

4. 1882-1942

282. Назавіце падзею, якая стала для Я. Коласа штуршком напісання паэмы “Міхасёвы прыгоды”:

  1. Успаміны пра бацьку

  2. Хвароба сына

  3. Нараджэнне сына

  4. Парада сяброў

283. Вызначце героя казкі “Рак-вусач”, якому належаць словы: “Мая журба ў прах пабіта – зваявала мяне жыта, і ад гэтае пары прападай мой сум стары!”:

1. Рак-вусач

2. Сом

3. Жыта

4. Карась

284. Суаднясіце назву твора з яго тэматыкай і праблематыкай:

1. “У краіне райскай птушкі”

а) праблема правоў чалавека і чалавечнасці, адносін паміж народамі;

б) вобразы дзяцей, матывы дабрыні, даверу, узаемаразумення паміж людзьмі;

в) жыццё ў залежных і каланіяльных краінах;

г) праблема выхавання асобы ў паўсядзённым жыцці, асоба і калектыў.

285. Не адносіцца да сродкаў сінтаксічнай выразнасці мовы мастацкага твора:

1) звароткі;

3) паўторы;

2) алегорыя;

4) рытарычныя пытанні.

286. Адзначце назву твора А. Якімовіча, герой якога рос “не па днях, а па гадзінах” і “цераз месяц, як грыбы, выварочваў ён дубы”.

1. “Вавёрчына гора”

2. “Калінавая рукавічка”

3. “Шлях з цемры”

4. “Каваль Вярнідуб”.

287. Назавіце падзею, якая стала для Я. Купалы штуршком напісання верша “Хлопчык і лётчык”:

  1. Дзіцячая мара

  2. Парада сяброў

  3. Паспрачаўся з Я. Коласам

  4. Нечаканая сустрэча з хлопчыкам, які хацеў стаць лётчыкам

288. Вызначце героя казкі “Каваль Вярнідуб”, якому належаць словы: “Лепш у чэсным баю галаву я сваю, ведай, маці, складу, чым на ганьбу пайду!”:

  1. Параска

  2. Каваль Вярнідуб

  3. Мядзведзіца

  4. Пчала

289. Назавіце падзею, якая стала для М. Танка штуршком напісання “Быліны пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні”:

  1. Параілі сябры

  2. Стаў бацькам

  3. Даўно хацеў напісаць пра Мураша; вырас у лесе, любіў назіраць за маленькімі працаўнікамі

  4. Стаў настаўнікам

290. Вызначце героя паэмы “Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні”, якому належаць словы: “Адкуль ты ўзяўся, дружа? Ды ты ўжо не хавайся. Цяпер нас будзе трое.”:

  1. Бабуля

  2. Касманаўты

  3. Пасажыры

  4. Мураш

291. Назавіце падзею, якая стала для В. Віткі штуршком напісання казкі “Вавёрчына гора”:

  1. Падарожжа з сынам па лесе

  2. Успаміны пра хроснага бацьку

  3. Захварэў на грып

  4. Парада сяброў

292. Паэма А. Пысіна “Кавылёк” – гэта...:

  1. Расказ пра траву кавыль

  2. Расказ пра вярблюда на вайне

  3. Расказ пра вожыка

  4. Расказ пра прыроду

293. Няправільным з’яўляецца наступнае сцвярджэнне:

    1. Рыфма – паўтаральная сугучнасць асобных слоў ці частак на адных і тых жа месцах у вершаваных радках

    2. Літота – гэта моцнае перабольшванне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета або з’явы

    3. Эпіграф – кароткая цытата, выразны ўрывак з празаічнага твора, крылаты выраз, змешчаныя аўтарам перад тэкстам твора

    4. Трагедыя – драматычны твор, сюжэт якога заснаваны на канфлікце

294. Вызначце, які з пералічаных зборнікаў належыць Л. Геніюш:

  1. “Казкі для Міхаські”

  2. “Сіні домік, сіні дом”

  3. “Няхай сонца не заходзіць”

  4. “Хата, поўная гасцей”

295. Свае зборнікі Л. Геніюш прысвяціла

1. Сынам

2. Унукам Алесю і Міхаську

3. Маці

4. Сябрам

296. Адзначце прозвішча пісьменніка, якое з’яўляецца псеўданімам:

1. А. Васілевіч

2. Р. Барадулін

3. М. Танк

4. С. Шушкевіч.

297. Няправільным з’яўляецца наступнае сцвярджэнне:

1. Гіпербала – гэта моцнае перамяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прыкмет.

2. Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем, якія выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы з пэўнай стылістычнай функцыяй.

3. Байка – кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай.

4. Раман – эпічны твор самай вялікай формы.

298. Суаднясіце іншамоўны тэрмін “дыялог” з беларускім адпаведнікам:

1. Перабольшванне

2. Размова

3. Песня

4. Знак.