Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вельмі кароткі нарыс_тэма2_3.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
79.82 Кб
Скачать
  • Адраджэнне

  • З канца ХУ – пачатку ХУ1 ст. у большасці еўрапейскіх краін пачалася новая эпоха ў развіцці грамадства, якую назвалі Адраджэннем, альбо Рэнесансам. Ў параўнанні з сярэдневеччам і антычным часам у палітыцы, эканоміцы, ідэалогіі, асабліва культуры ўсёй Еўропы, адбыліся вялікія, змяненні, выкліканыя зараджэннем новых буржуазных адносін, новага капіталістычнага ладу, які паступова ішоў на змену феадальнаму грамадству. А паколькі Вялікае княства Літоўскае было еўрапейскай дзяржавай, то ўсе гэтыя працэсы, вядома ж, мелі месца і ў яго межах. Адраджэнне стала вялікім прагрэсіўным пераваротам у гісторыі чалавецтва, маючым свае характэрныя рысы, свае асаблівасці.

1. Зварот да антычных традыцый, антычнай культуры, ішла рэстаўрацыя антычнай архітэктуры, рабіліся пераклады твораў Платона. Арыстоцеля, Цыцэрона, стоікаў, эпікурэйцаў, пры тым мела месца свабоднае асэнсаванне тэкстаў .

Ва усіх іншых краінах Еўропы ішло зараджэнне, узнікненне новай, свецкай, культуры, новага светапогляду. Але Адраджэнне азначала не толькі паўтарэнне антычнасці. Гэта быў вялікі крок наперад ва ўсіх сферах жыццядзейнасці чалавека.

2. Гуманізм эпохі Адраджэння, яе антрапацэнтрызм ( ад лац. humanus - чалавечнасць, ад грэц. anthropos – чалавек) - цэнтрам сусвету, новага светапогляду станавіўся не Бог, як у Сярэдневеччы, а чалавек – свабодная творчая істота з неабмежаванымі магчымасцямі, чалавек – асоба, прыгожая маральна і фізічна, поўная ўласнай годнасці, якая валодала рознабаковымі ведамі і асабістымі здольнасцямі.

Эпоха гуманізма стварыла новую сістэму каштоўнасцей, якая абараняла ідэалы дабра, справядлівасці, шчасця, радасці зямнога жыцця, зямной славы і дабрабыту чалавека, незалежна ад яго сацыяльнага паходжання і заслуг перад царквою.

3. Росквіт прыродазнаўчых і гуманітарных навук, навуковых адкрыццяў і тэхнічных дасягненняў. Так, выкарыстанне сілы ветра замест мускульнай энергіі чалавека, вынаходніцтва навігацыйных прыбораў прывялі да караблебудаўніцтва, засваення мораў і акеанаў, кругасветных падарожжаў, новых геаграфічных адкрыццяў, новых гандлёвых шляхоў, а ў далейшым – з’яўлення новага саслоўя – гандляроў.

Распаўсюджванне агнястрэльнай зброі. Яно не толькі змяніла стратэгію і тактыку вядзення вайны, але і зрабіла непатрэбнам існаванне цэлага саслоўя – рыцараў–воінаў.

Вытворчасць шкла і яго шырокае выкарыстанне змяніла аблічча гарадоў, наблізіла іх да сучаснага выгляду. У архітэктуры пачалі ўжывацца больш лёгкія канструкцыі і матэрыялы.

Вынаходніцтва мікраскопа – адкрыццё клеткі. Была знята забарона з навуковых даследаванняў цела чалавека і яго псіхікі. Урачы пачалі вывучаць будову цела, анатаміруючы трупы, мастакі – ствараць карціны з выявай непакрытага цела.

Распаўсюджванне літаратуры, асветы, адукацыі.

4. Мадыфікацыя сярэдневяковай хрысціянскай традыцыі. Змянілася роля царквы, адносіны да яе, да святароў. Супраць каталіцкай царквы як пасрэдніка паміж Богам і чалавекам выступілі рэфарматары–гуманісты, многія з якіх пачалі перакладаць Біблію на жывыя нацыянальныя мовы, што садзейнічала яе даступнасці, распаўсюджванню сярод больш шырокіх колаў насельніцтва. У ідэйнай сістэме грамадства галоўнае месца займаў ужо не Бог, а чалавек, як вянец светабудовы, любімае Божае стварэнне.

5. Умовы для стварэння нацый, абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, фарміраваліся і развіваліся нацыянальныя мовы.