Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вельмі кароткі нарыс_тэма2_3.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
79.82 Кб
Скачать

Выяўленчае мастацтва

Прадстаўлена фрэскавым роспісам, іканапісам, дэкаратыўнай скульптурай храмаў і палацаў, партрэтам. Многія культавыя пабудовы і княжацкія палацы былі ўпрыгожаны манументальнымі роспісамі, выдатна выкананыя беларускімі майстрамі.

Жывапіс Беларусі ХІV - ХVІ ст.ст. – даволі арыгінальная з´ява ў еўрапейскім мастацтве. Асаблівае месца ў ім належыць іканапісу. Станаўленне беларускай іканапіснай школы належыць да ХV - ХVІ ст.ст. Менавіта ў гэты перыяд мясцовыя ізографы, засвоіўшы еўрапейскую тэхналогію пісьма і традыцый, набылі свой нацыянальны почарк напісання абразоў. Пад уплывам рэнесанса у беларускім іканапісе назіраюцца зрухі: на змену вытачаных і умоўных вобразаў, адарваных ад рэальнасці, прыходзіць канкрэтнасць, гармонія, дасканаласць прапорцый, пластычнасць. Біблейска - іканаграфічная аснова спалучаецца з рэальнасцю вобразаў, іх прастанароднасцю. Прыклады:

Маці Боская “Замілаванне” з Маларыты (ХІV ст.),

Маці Боская Ерусалімская” з пінскай Варварынскай царквы (ХV ст.),

Маці Боская Смаленская” з Дубінца (канец ХV ст.),

Нараджэнне Багародзіцы” з Ляхаўцаў,

Пакланенне вешчуноў” з Дрысвят,

Параскева Пятніца” са Случчыны і інш.

Пісаліся абразы на сасновых, ліпавых альбо дубовых высушаных дошках таўшчынёю ад 2 да 3 см, падклееных льняной ці пяньковай тканінай. Для беларускіх абразоў разглядаемага часу адметным з´яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна – пластычных сродкаў – разьбы, лепкі, афарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку альбо смалы.

У ХV ст. узнікае і свецкі жывапіс: модным становіцца маляванне партрэтаў князёў, магнатаў, шляхты, гістарычных дзеячаў – віцебскай княжны Пракседы, магната Хадкевіча, слуцкага князя Алелькавіча, вялікага князя ВКЛ Альгерда, княгіні Ганны Радзівіл.

Скульптура

Існаванне розных еўрапейскіх мастацкіх стыляў і сваіх нацыянальных адметнасцей.

Распяцце” (ХІV ст.), з рысамі раманскага стылю, знойдзенае ў вёсцы Галубічы Віцебскай вобласці. У храмах з´яўляюцца алтары са складанымі скульптурна –жывапіснымі комплексамі. Значную цікавасць сярод іх выклікаюць скульптуры Марыі Магдаліны і Яна Багаслова з Мсцібава (Ваўкавыскі раён). Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах “Кацярына Александрыйская”, “Лізавета Венгерская” (г.п. Шарашова Пружанскага раёна). Жыццёвая напоўненасць вобразаў, сцвярджэнне зямной прыгажосці маці і дзіцяці вызначаюць кампазіцыю “Марыя з дзіцем” (Нясвіж).

Вывад: Такім чынам, архітэктура і выяўленчае мастацтва спалучалі ў сабе ўсе асноўныя стылі заходнееўрапейскай культуры, і ў той жа час захоўвалі беларускія нацыянальныя традыцыі, іх самабытнасць і адметнасць.

Літаратура

  1. Найбольшага росквіту на беларускіх землях у часы ВКЛ дасягнулі літаратура, адукацыя, кнігадрукаванне. Па-ранейшаму з´яўляюцца творы царкоўна-рэлігійнага зместу. Гэта “Сказанне аб літоўскіх (віленскіх) пакутніках” (ХІV ст.),

Хаджэнні” – Аграфенія (ХІV ст.), Варсанофія (ХV ст.) на Блізкі Ўсход, у Палесціну, хаджэнне ў Царград і Ерусалім Ігнація Смаляніна.

Ствараюцца таксама і арыгінальныя свецкія творы – гісторыка–літаратурныя летапісы.

Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”,

Хроніка Быхаўца” і інш.

ўтрымліваюць легенды і паданні, прыказкі і выслоўі, арыгінальныя свецкія і воінскія аповесці, апавяданні і навэлы

фальклор

6. Значны ўклад ў сусветную скарбніцу народнай мудрасці ўнёс беларускі фальклор – багаты, разнастайны, шматгранны і самабытны, які ствараўся на працягу нашай тысячагадовой гісторыі, але найбольшага росквіту ён дасягнуў у разглядаемы перыяд.

казкі, міфы, легенды, паданні, сказы, апавяданні, бываліцы, прыказкі, прымаўкі, загадкі, анекдоты, жарты, гумарэскі і інш.

Вельмі багатая ў беларусаў і вусная народная паэзія, якая захавалася і дайшла да нашых дзён у асноўным у выглядзе народнай песні. вяселле ці пахаванне, хрэсьбіны ці заручыны, кожнае свята ці абрад, кожная пара года – не абыходзяцца без сваіх адметных спеваў. Народныя песні падзяляюцца на абрадавыя і пазаабрадавыя – гістарычныя, антыпрыгонніцкія, сямейна-бытавыя і інш.

Музыка. Выкарыстоўвалі розныя тыпы музычнах народных інструментаў – гуслі, цымбалы, ліру, дудку, мандаліну, трубу, гармонік і іншыя.

Народны танец, Танцы ў беларусаў пераважна парнамасавыя – Лявоніха, Мікіта, Млынок, Жабка, Таўкачыкі і інш. Беларускі фальклор настолькі багаты, што спатрэбілася б не адна кніга, каб яго апісаць.

Вывад: Абагульняючы вышэйсказанае, можна прыйсці да высновы, што беларуская культура ў ВКЛ сапраўды займала вядучую ролю.