Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вельмікароткі нарыс _тэма 4.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
42.59 Кб
Скачать

Тема 4. Культурнае жыццё беларускага народа канца хуііі – пачатку

ХХст.Ст.

План.

  1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі ў канцы ХУІІІ – пачатку ХХ стагоддзяў.

  2. Стан адукацыі на Беларусі ў канцы ХУІІІ стагоддзя, яе развіццё і рэформы.

  3. Архітэктура, скульптура і мастацтва Беларусі. Мастацкія стылі.

  4. Музычна-тэатральнае жыццё канца ХУІІІ – пачатку ХХ ст.ст.

Станаўленне беларускай нацыянальнай літаратуры.

І. У канцы ХVІІІ – пачатку ХХ стагоддзяў беларуская культура развівалася ў новых умовах. У ёй праходзілі значныя якасныя змены, звязаныя з неабходнасцю пераарыентацыі на новую палітычную і сацыяльна-этнічную сітуацыю, на фарміраванне капіталістычных адносін, далейшую кансалідацыю беларускай народнасці.

У гэты час з канца ХУІІІ ст. у культурнае жыцце Беларусі пасля яе далучэння да Расіі ўсё больш пранікае руская культура.

Разам з тым важна адзначыць, што ХІХ стагоддзе – гэта час фарміравання беларускай нацыянальнай культуры, новай літаратурнай беларускай мовы. Нягледзячы на імкненне расійскіх улад затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору, культура Беларусі ў гэты час перажывае перыяд адраджэння. Разам з новай літаратурнай мовай складваюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны мастацтва, навукі і асветы.

У канцы XVIII–першай палове ХІХ стагоддзяў узнікла таксама навуковае беларусазнаўства. Пачынальнікамі вывучэння беларускай гісторыі і культуры стаў Віленскі ўніверсітэт, Віленскі музей старажытнасцей, Віленская археалагічная камісія, Расійская акадэмія навук і іншыя.

Значны ўклад у вывучэнне мінулага нашага народа, яго жыцця ўнеслі І. Даніловіч, Я. і К.Тышкевічы, А. Кіркор, Я. Карскі, М.Доўнар-Запольскі і іншыя. Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў вывучалі рускія вучоныя К.Калайдовіч, П.Кірэеўскі, Н.Кастамараў, польскія – Т.Чацкі, Ю.Нямцэвіч, І.Лялевель.

Намаганнямі гэтых вучоных як бы нанава адкрыта Беларусь, багацце матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа, сабраны і апісаны яго паданні, легенды, побыт, прылады працы, звычаі, абрады, песні і казкі. Распаўсюджванне ведаў пра родны край спрыяла абуджэнню народа, развіццю яго нацыянальнай самасвядомасці. Шырокія колы беларускага грамадства звярталіся да сваіх гістарычных і этнічных каранёў, ўсё больш асэнсоўвалі сваю прыналежнасць да беларускага народа.

Як уплывала Расія

У выніку палітыкі русіфікацыі, праследвання за ўдзел у вызваленчым руху сядзібы беларускай шляхты разам з культурнымі каштоўнасцямі канфіскоўваліся на карысць царскіх уладаў, апошнія вывозіліся ў Расію. Былі канфіскаваны каштоўнасці больш 130 памесцяў, у тым ліку Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх і іншых. Шмат каштоўнасцей трапілі на Захад разам з тымі, хто быў вымушаны эміграваць. Вялікая колькасць настаўнікаў, ўрачоў і іншых адукаваных і творчых людзей высылаліся на працу ў Сібір, паўночныя раёны Расіі. За межы Беларусі былі высланы Я.Чачот, Ф.Савіч, Р.Падбярэзкі, на 25 гадоў у рэкруты быў забраны П.Багрым. Вымушаны быў з¢ехаць за мяжу А.Рыпінскі, Н.Орда, Я.Сухадольскі, В.Дмахоўскі і шматлікія іншыя. Аднак, нягледзячы на гэта, культура Беларусі развівалася ва ўсіх накірунках.