Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вельмікароткі нарыс _тэма 4.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
42.59 Кб
Скачать

Адукацыя

ІІ. Далучаныя да Расіі беларускія землі ў галіне культуры былі больш развітымі, чым расійскія. Даволі высокую адукацыю мела шляхта, духавенства, мяшчанства, пэўная частка сялянства. Сотні з іх атрымалі адукацыю за мяжой у еўрапейскіх навучальных установах. Развіццём адукацыі беларусаў займаліся багатыя і ўплывовыя манаскія ордэны, у першую чаргу езуіцкі.

Вялікую ролю ў распаўсюджванні адукацыі іграў Віленскі ўніверсітэт, створаны ў 1803 г. на базе Галоўнай школы. Станоўчая роля ўніверсітэта заключалася і ў тым, што пад яго кіраўніцтвам ў кожным губернскім горадзе дзейнічалі гімназіі, а ў цэнтрах уездаў – вучылішчы. У 1804 г. на Беларусі было 6 гімназій і 17 павятовых вучылішчаў.

Высокаму ўзроўню адукацыі спрыяла і праца Адукацыйнай камісіі, якая рэфармавала ўсю сістэму ў бок большага вывучэння эканамічных і фізіка-матэматычных дысцыплін. Гэтага патрабавалі новыя капіталістычныя адносіны, развіццё навукі, тэхнікі.

Адставанне ў сістэме адукацыі, распаўсюджванне ідэй свабоды, дэмакратыі прымусілі цара пасля далучэння Заходніх зямель правесці некаторыя рэформы ў гэтай галіне. У 1802 годзе ў Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Па яго Статуту на беларускіх землях у 1804 годзе замест існуючых народных вучылішчаў, створаных Адукацыйнай камісіяй, школ каталіцкіх ордэнаў, стваралася новая школьная сістэма па прынцыпу цэнтралізму, адзінства і пераемнасці. Кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход з школы ў школу ажыццяўляўся без экзаменаў, на аснове дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія аднагадовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і ўніверсітэты.

Стваралася цэнтралізаванае ўпраўленне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на шэсць вучэбных акруг. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай вучэбнай акругі. Навуковым і адміністрацыйна-метадычным цэнтрам якой застаўся Віленскі ўніверсітэт. Дзейнічаючыя пад яго кіраўніцтвам гімназіі мелі 6 класаў навучання, павятовыя вучылішчы – 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, руская вывучалася як адна з вучэбных дысцыплін.

У 1828 г. быў выдадзены новы Статут вучэбных устаноў, па якім змянялася школьная сістэма, створаная ў 1804 г. Замест адзінай сістэмы ўводзіліся дзве – па саслоўнаму прынцыпу: першая сістэма ўключала элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыхадскія вучылішчы з 1 – 2 гадамі адукацыі і трохгадовае над імі павятовае вучылішча), другая – сістэму сярэдняй і вышэйшай адукацыі, пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт). Устаноўленая Статутам 1804 г. пераемнасць паміж павятовымі вучылішчамі і гімназіямі скасоўвалася.

Сітуацыя пачала мяняцца ў другой чвэрці XIX ст. ва ўмовах росту апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў. Урад Расіі быў вымушаны ажыццявіць мерапрыемствы, накіраваныя супраць паланізацыі, на пашырэнне рускага ўплыву. У 1829 г. замест Віленскай ствараецца Беларуская вучэбная акруга з цэнтрам у Віцебску. У 1832 г. закрываецца Віленскі ўніверсітэт, як расаднік антырускіх ідэй і вальнадумства. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а потым Мінскай і Гродзенскай у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове.

Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. З канца 30-х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя курсы, курсы землямераў. У 1840 г. пачало дзейнічаць Гары-Горацкае земляробчае вучылішча, ператворанае у 1848 г. у інстытут. Гэта была першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова. Больш шырокую вышэйшую адукацыю беларусы маглі атрымаць пераважна ў расійскіх навучальных установах.

У сярэдзіне 60-х гадоў была праведзена трэцяя рэформа сістэмы адукацыі. Па ёй Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. грамадскім установам і прыватным асобам дазвалялася адкрываць пачатковыя народныя школы, дзе вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі. Скасоўваўся саслоўны прынцып адукацыі: усім слаям насельніцтва дазвалялася вучыцца ў гімназіях і прагімназіях. Але высокая плата за вучобу фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі шырокім масам. Пры гэтым, гімназіі дзяліліся на класічныя і рэальныя. Выпускнікі класічных гімназій маглі паступіць без экзаменаў ва ўніверсітэты, а рэальных – па конкурсу ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У 187I г. быў зацверджаны новы Статут гімназій, які прадугледжваў дзеянне толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі ператвараліся ў рэальныя вучылішчы, дзе тэрмін навучання скарачаўся з 7 да 6 гадоў.

Пасля падаўлення паўстання І86З – І864 гг. за ўдзел у ім выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў ўзмацніўся адміністрацыйны прыгляд за навучальнымі ўстановамі. Быў зачынены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы.

Аднак, нягледзячы на жорскі прыгнёт, цяга беларусаў да ведаў была велізарная. Насельніцтва часта на асабістыя сродкі ўтрымлівала школы, стварала інтэрнаты. Адкрывалі і хатнія "школкі".

У пачатку ХХ ст. пачалася новая рэформа сістэмы адукацыі. Памяншалася колькасць ЦПШ, замест іх адкрываліся народныя вучылішчы. Гарадскія вучылішчы пераўтвараліся ў 4-х класныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Адкрываліся настаўніцкія інстытуты. У 1910 г. такі інстытут быў адкрыты ў Віцебску, пазней у Магілёве і Мінску. Але гэта былі не вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Стваралася сістэма сярэдняй медыцынскай, гандлёва-прамысловай падрыхтоўкі.

ІІІ. У другой палове ХVШ ст. ва ўмовах крызісу феадальнага ладу ў архітэктуры Беларусі адзначаецца развіццё новага стылю – класіцызму. Для яго характэрны навуковы падыход – строгая геаметрычнасць (куб, квадрат, трохвугольнік), сіметрычнасць і ўраўнаважанасць аб'ёмаў і ўнутранай прасторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага будаўніцтва (каланады і інш.) . Класіцызм адлюстраваў ідэі эпохі Асветніцтва, маладой, набіраўшай моц буржуазіі, якая лічыла, што ўсё павінна быць мэтазгодна, рацыянальна і заканамерна.

Класіцызм развіваўся паралельна позняму барока, для якога характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгожванні.

Сярод помнікаў пераходнага стылю ад барока да класіцызму на Беларусі трэба адзначыць палацы – ў Ружанах, Шчорсах (Навагрудскі р-н),

сабор Іосіфа ў Магілёве (пабудаваны на месцы сустрэчы Кацярыны ІІ і аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ).

Выдатнымі помнікамі чыстага класіцызму з'яўляецца:

палац-рэзідэнцыя графа М.Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст.– фельдмаршала І.Паскевіча) у Гомелі,

сабор Пятра і Паўла ў Гомелі,

Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве і іншыя.