Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вельмі кароткі нарыс_тэма2_3.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
02.08.2019
Размер:
79.82 Кб
Скачать

ТЭМА 2. Развіццё культуры беларускага народа і яе вядучая роля ў

Вялікім княстве Літоўскім.

План.

  1. Вядучая роля беларускай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім.

  2. Адраджэнне і Рэфармацыя на Беларусі, іх асаблівасці.

  3. Прававая і палітычная культура беларускага народа. Фарміраванне “шляхецкай” дэмакратыі.

  4. Пачатак беларускага кнігадрукавання. Грамадская думка, асвета, адукацыя.

  • Уваходзячыя ў склад ВКЛ землі знаходзіліся на розных узроўнях эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. ВКЛ было поліэтнічнай дзяржавай, у якой пражывала шмат іншых этнасаў – аўкштайты, валыняне, жамойты, латыголы, севяране, яцвягі, потым – татары, яўрэі і інш.

На культуру нашых продкаў аказвала ўплыў культура гэтых этнасаў.

Значнае ўздзеянне аказвала культура балцкіх плямёнаў. Пацверджанні таму захаваліся ў беларускім фальклоры, у прозвішчах, імёнах, назвах мясцін, у рэчах хатняга і гаспадарчага ўжытку, якія знаходзілі пры археалагічных раскопках.

Яўрэйская культура таксама ўплывала на беларускую, асабліва ў гарадах, дзе з ХV стагоддзя тут пражывала ад двух да дзесяці працэнтаў яўрэяў. Яны займаліся гандлярствам, ліхвярствам, ювелірнай справай і інш.

Культура татарскага народа. Каля 40 тысяч татар з´явілася тут напрыканцы ХIV ст., а ў XVI ст. – іх ужо было звыш 200 тысяч. Яны былі добрымі воямі, каняводамі, рамеснікамі і сваім майстэрствам дзяліліся з беларусамі, далучаны да ВКЛ пасля перамогі над татарамі ў другой палове XIV ст.

Уплыў культуры палякаў і маскоўцаў у XIV- XV ст. ст. быў яшчэ нязначным, ніякага ўздзеяння на нашых продкаў не аказваў.

Трэба адзначыць, што ўздзеянне вышэйпазначаных народаў на беларусаў мела месца, але рашуча паўплываць на нацыянальную культуру нашых продкаў было няздольным. Доказы:

1. Старабеларуская мова ў ВКЛ мела статус дзяржаўнай. Асаблівасці - аканне, дзэканне, цэканне , цвёрдае “р”, кароткае “ў” фрыкатыўнае “г” і інш. На ёй вялося справаводства, адукацыя, асвета і інш. На ёй напісаны важнейшыя юрыдычныя дакументы – Прывілеі, Судзебнік, Статуты ВКЛ. Па –за межамі краіны мову называлі літоўскай. Пісьмо да рускага цара Аляксея Міхайлавіча ў сярэдзіне XVIІ ст. Багдан Хмяльніцкі пісаў беларускім пісьмом, бо сваёй, украінскай канцэлярскай мовы таксама не існавала.

Як вядома, дзяржаўнасць беларускай мовы была скасавана Пастановай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай у 1696 годзе.

2. Высокага ўзроўню развіцця ў ВКЛ дасягнула прававая і палітычная культура, дзяржаўнае будаўніцтва. На змену звычаёваму праву, з ХІV ст. пачынаюць выдавацца законы ў форме Прывілеяў (грамат), дзе юрыдычна пацвярджаліся правы і льготы феадалаў, афармлялася прававое становішча шляхты і іншых слаёў грамадства. Першымі такімі дакументамі лічыліся тры Прывілеі, выдадзеныя ў 1387 годзе Вялікім князем Ягайлам пасля заключэння Крэўскай уніі з Польшчай - юрыдычна замацоўвалі дзяржаўную адасобленасць ВКЛ ад Польшчы.

Прывілеі Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта, прынятыя ў 1432 і 1434 гадах. Дзеля захавання адзінства і згоды ў дзяржаве, цэласнасці яе зямель, прывілеі ўраўноўвалі ў правах праваслаўных феадалаў з каталіцкімі, забяспечвалі ім асабістую свабоду і недатыкальнасць. Такім чынам, гэтыя граматы стварылі прававыя ўмовы для згуртавання ўсяго вышэйшага саслоўя.

Земскі Прывілей Казіміра І Ягайлавіча, прыняты ў 1447 годзе. У ім выкладзены правы асобы і маёмасныя правы не толькі феадалаў, служылай шляхты, але таксама і простых людзей, асабліва гараджан (месцічаў або мяшчан), гарантавалася іх недатыкальнасць. За праступства мужа ці бацькі не неслі адказнасць іншыя члены сям´і. Цікавасць выклікаюць артыкулы, у якіх ураду забаранялася раздаваць дзяржаўныя пасады і маёмасць іншаземцам. Такім шляхам Прывілей абараняў Беларусь і Літву ад палітычных і эканамічных памкненняў Польшчы пасля Крэўскай уніі ў1385 годзе.

Судзебнік, альбо Статут (пры Казіміры Ягайлавічы). Гэта быў падручнік для дзяржаўных суддзяў па судовай практыцы. Судзебнік абавязваў усіх грамадзян клапаціцца аб захаванні лесу, падтрымліваць у належным парадку дарогі і масты.

Тры Статуты ВКЛ у ХVІ ст. Аб іх размова пойдзе ніжэй. У галіне прававой культуры наша дзяржава апярэдзіла сваіх суседзяў.

У складзе ВКЛ яны стварылі адно з самых дэмакратычных гаспадарстваў свету. Праявай гэтага было так званае Магдэбургскае права гарадоў. Яно ўпершыню было прадастаўлена нямецкаму гораду Магдэбургу ў канцы ХІІІ ст. і з´явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Гэтае права з канца ХІV ст. атрымалі шэраг гарадоў Беларусі - Вільня (1387 г.), Бярэсце (1390 г.), Гародня (1391 г.). На працягу ХV - ХVІ ст. яно было нададзена ўсім буйным беларускім гарадам. Яго распаўсюджванню спрыяла вылучэнне гараджан у асобнае мяшчанскае саслоўе і пашырэнне іх правоў.

Горадабудаўніцтва пачало развівацца ў ХІV - ХV ст.ст. Крыніцы згадваюць, што ў ХVІ ст. на Беларусі ўжо налічвалася 350 гарадскіх пасяленняў з колькасцю жыхароў ад 1,5 да 3 тысяч. Былі і буйныя – ад 6 – 8 да 10 тысяч чалавек.

Па Магдэбургскаму праву жыхары горада выходзілі з-пад юрысдыкцыі феадалаў – землеўласнікаў, вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцей, выбіралі гарадскія органы ўлады (раду, магістрат, суд). Адказнасць за ўсе праступствы ў горадзе і за яго межамі мяшчане неслі толькі перад судом свайго горада і вызваляліся з –пад улады і суда ваяводаў, паноў, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання ВКЛ. Ажыццяўленне і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады. Функцыі: стварэнне ўмоў для росквіту і ўмацавання горада, яго эканомікі і культуры.

Матэрыяльная культура беларускага народа

3. У часы ВКЛ інтэнсіўна развівалася і матэрыяльная культура беларускага народа, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Працягвае існаваць феадальны спосаб вытворчасці, ідзе працэс аддзялення рамяства і гандлю ад сельскай гаспадаркі. Новыя формы арганізацыі земляробства, апрацоўкі глебы. Двухпольны севазварот змяняўся трохпольным, што спрыяла павышэнню ўрадлівасці - вырошчванне збожжа на продаж.

Беларусы займаліся кавальскай справай, ганчарствам, дрэваапрацоўчымі рамёствамі, ткацтвам, кравецтвам і інш. З ХІV ст. цэнтрамі рамяства і гандлю сталі гарады і буйныя мястэчкі. Разам з вышэйазначанымі рамёствамі тут выкарыстоўвалася апрацоўка каменю для будаўніцтва дамоў і прылад працы, медніцтва , апрацоўка скур, выраб з іх абутку, адзення, рэчаў гаспадарчага і хатняга ўжытку, выраб шкла і паперы. Таксама далейшае развіццё атрымала дэкаратыўна – прыкладное мастацтва: ювелірная справа, разьба па косці, каменю і дрэву, закладваліся асновы нацыянальнага беларускага ткацтва, з´яўляецца мастацкая апрацоўка металу, чаканка, таракотавая і паліваная кераміка і кафля, паліхромная і рэльефная кафля з рознымі кампазіцыямі, аздабленне зброі каштоўнымі металамі.

Па падліках гісторыкаў, у гарадах Беларусі налічвалася ад 50 да 80 рамесніцкіх прафесій, а колькасць саміх рамеснікаў вагалася ад 20 да 50% ад усіх мяшчан. У крыніцах ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. упамінаецца ўжо каля 200 рамесніцкіх прафесій і спецыяльнасцей. Колькасць рамеснікаў, рамесніцкіх прафесій і спецыяльнасцей з´яўлялася важнейшым паказчыкам высокай ступені развіцця горада, яго матэрыяльнай культуры.

У гарадах і мястэчках Беларусі развіваліся промыслы - цагельні, млыны, рудні, цукроўніцы, вінніцы, піваварні і інш. Рост рамёстваў і промыслаў садзейнічаў развіццю гандлёвай дзейнасці, крэдытнай справы і ліхвярства.

Архітэктура

  1. Для гэтага часу характэрны культавыя пабудовы, абарончыя комплексы, крэпасныя збудаванні, пазней - палаца-замкавыя ансамблі. Спалучаліся нацыянальныя і заходнееўрапейскія традыцыі. На змену магутным канструкцыям раманскага стылю з тоўстымі сценамі, рэдкімі праёмамі вузкіх вокнаў і магутнымі вежамі прыйшла готыка – з лёгкімі канструкцыямі, стрэльчатымі аркамі, высокім дахам, вялізнымі шматкаляровымі вокнамі-вітражамі. У гэтым стылі пабудаваны такія шэдэўры архітэктуры, як

Троіцкі касцёл у вёсцы Ішкалдзь на Брэстчыне,

Усялюбскі – на Гродзеншчыне,

Фарны – у Навагрудку,

Петрапаўлаўскі касцёл у Іўі і іншыя.

Стварэнне новага стылю – беларускай готыкі, узорамі якой сталі цэрквы абарончага характару ў Сынкавічах, Маламажэйкаве, Супраслі. Злучаны мясцовыя архітэктурныя формы з гатычнымі і раманскімі рысамі.

На працягу ХІV - ХV ст.ст. у сувязі з пастаяннай знешняй небяспекай, у свецкай архітэктуры Беларусі з´явіўся новы невядомы раней тып збудаванняў – манументальныя мураваныя замкі – крэпасці. У гэты ж час перабудоўваюцца драўляныя замкі ў мураваныя (Навагародскі, Стары Замак у Гародні і інш.) Прыклады:

Лідскі замак,

Крэўскі замак, пабудаваны ў мястэчку Крэва на Гродзеншчыне .

Замкі будаваліся з цэглы і каменю на прыродных ці штучных узгорках разнастайнай формы ў выглядзе квадрата, прамавугольніка ці трапецыі (як Лідскі і Крэўскі), з тоўстымі і высокімі сценамі, з байніцамі на выгібах, з дзвюма, чатырма альбо пяццю бакавымі вежамі. Яны выконвалі функцыю агульнагарадской крэпасці і княжацкага дому, былі непрыступнымі для непрыяцеля. У выпадку знешняй пагрозы тут хаваліся і абараняліся ад ворагаў не толькі княжацкія сем´і, але і мясцовае насельніцтва.

З другой паловы ХVІ ст - спалучэнне з рэнесансавым стылем, які азначае ўраўнаважанасць, гармонію канструкцыйнасці, функцыянальнасці і дэкору. Гэта фарны касцёл у Клецку, кальвінісцкі збор у Смаргоні, Спаса – Прэабражэнская царква ў Заслаўі.

У свецкім будаўніцтве замест ранейшых замкаў–крэпасцяў пачалі ўзводзіцца прыватнаўласніцкія палацы беларускіх магнатаў. Іх асаблівасцю з´яўляецца спалучэнне ў адным комплексе чыста абарончых умацаванняў (земляных валаў, ірвоў і каменных сцен з вежамі) з жылым палацам, які звычайна будаваўся ў рэнесансавым стылі Прыклад: замак магнатаў Ільінічаў , а пазней – Радзівілаў у Міры – жамчужына беларускага каменнага дойлідства ХVІ ст. Гэты комплекс меў 5 магутных вежаў з вялікай колькасцю байніц, за якімі знаходзіўся гарадскі вал. Кожная вежа пры блізкасці стылю і канструкцыі мае сваё асабістае аблічча. Унутры замкавага двара прыбудаваны да паўночнай і ўсходняй сцен замка трохпавярховы палац.

Нясвіжскі палаца – паркавы комплекс, пабудаваны ў барочна – рэнесансавым стылі. Ён меў прамавугольную форму, быў акружаны азёрамі, каналамі, абарончымі валамі вышынёй да 20-25 метраў, але з цягам часу набыў рысы свецкага палаца – паркавага. Уладальнікі комплекса Радзівілы любілі падражніць суседзяў, дэманструючы сваё багацце. Палац і яго ўбранне, і парк, і друкарня, і шаўковыя мануфактуры, і тэатры, і святы з тэатралізаванымі дзеяннямі, і калекцыі карцін, посуду, зброі – усё павінна было быць найлепшым. Сабраная многімі пакаленнямі Радзівілаў бібліятэка налічвала больш за 20 тысяч тамоў кніг, у тым ліку старадрукаў, захоўвала рэдкія рукапісы і гістарычныя акты, летапісы, граматы, лісты. Войны, рэвалюцыі, пераходныя перыяды нанеслі вялікі ўрон палаца – паркаваму комплексу Нясвіжа.

З канца ХVІ ст. – станаўленне барока, які характарызуецца пышнасцю, дынамікай кампазіцыі, ускладнёнасцю архітэктурных формаў, светлаценевымі кантрастамі, багатай пластыкай і дэкорам. Гэты стыль, таксама, як і гатычны, быў перапрацаваны ў адпаведнасці з мясцовымі дойлідскімі традыцыямі, што прывяло да стварэння новай архітэктурнай сістэмы – беларускага барока, якое захоўвала і развівала традыцыі народнай культуры, удасканальвала нацыянальнае будаўнічае майстэрства. Найбольш характэрным для архітэктуры беларускага барока з´яўляецца храм з двухвежавым галоўным фасадам.

Першымі помнікамі беларускага барока з´яўляюцца езуіцкі і бернардзінскі касцёлы ў Нясвіжы (1584-1593 г.г.), Мікалаеўскі касцёл у Міры і інш. Гэты стыль з канца ХVІ ст. становіцца пануючым на Беларусі.