Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы литл.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
111.49 Кб
Скачать

Вопрос 42 Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Вызваленне БССР пачалося восенню 1943 г. К канцу 1943 г. быў вызвалены паўднёвы ўсход рэспублікі з гарадамі Гомель і Мозыр. Капчатковае вызваленне Беларусі адбылося ў ходзе аперацыі «Баграціён». Аперацыя «Баграціён» (Беларуская аперацыя) праходзіла з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. К лету 1944 г. лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ - «беларускі балкон». Гітлераўскае камандаванне ўмацавала гэты выступ. Беларускія гарады ўяўлялі сабой крэпасці, якія не належылі здачы ні пры якіх абставінах. Тут была сканцантравана нямецкая група армій «Цэнтр». Лінію абароны немцы называлі «Фатэрлянд» («Айчына»). Гэтым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы Германіі - праз Беларусь ішоў самы кароткі шлях да яе. Аперацыя «Баграціён» рыхтавалася ў строгай сакрэтнасці. Днём пераганяліся пустыя эшалоны на Ўкраіну, а ўначы падвозілася ваенная тэхніка к Беларусі. Наступленне стала нечаканым для нямецкага камандавання. У аперацыі «Баграціён» прымалі ўдзел 1-ы Беларускі фронт (камандуючы - генерал арміі К.К. Ракасоўскі), 2-і Беларускі фронт (камандуючы - генерал-палкоўнік Г.Ф. Захараў), 3-і Беларускі фронт (камандуючы - генерал-лейтэнант І.Д. Чарняхоўскі), 1-ы Прыбалтыйскі фронт (камандуючы -генерал арміі І.Х. Баграмян). Наступленне пачалося двума сыходзячымі ўдарамі праз Віцебск і Бабруйск на Мінск. 26 чэрвеня быў вызвалены Віцебск, 27 - Орша, 28 - Магілёў, 29 - Бабруйск. Пры вызваленні Оршы праславіўся 17-гадовы салдат Юрый Смірноў. 3 вызваленнем Мінска 3 ліпеня закончыўся I этап аперацыі «Баграціён». Пры вызваленні Мінска вылучыўся танкавы корпус генерала А.С. Бурдзейнага. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д.Г. Фролікава. Фролікаў і Бурдзейыы сталі першымі ганаровымі грамадзянамі горада Мінска. А.С. Бурдзейнаму было дадзена права запаліць вечны агонь ля помніка Перамогі на Круглай плошчы ў Мінску. Па ходу вызвалення беларускіх гарадоў утвараліся «катлы» -- месцы акружэння .і знішчэння буйных сіл праціўшка. 7 дзён кіпеў «Мінскі кацёл» ад Пцічы да Смалявіч. Тут была акружана 100-тысячная групіроўка праціўніка. 70 тыс. гітлераўцаў было забіта і 35 тыс узята ў палон. 28 ліпеня савецкія войскі вызвалілі Брэст. Такім чынам, к канцу ліпеня ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1969 г. на 21 кіламетры шашы Мінск - Масква быў адкрыты Курган Славы - помнік у гонар воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь. Аперацыя «Баграціён» мела 4 асаблівасці: 1. Імклівасць наступлення. Наша армія праходзіла 100-200 км у дзень. Кожны дзень вызваляўся буйны населены пункт. 2. Немцы не паспявалі адступаць. Утварыліся катлы. 3. Узаемадзеянне ўсіх радоў войск. 4.Удзел у аперацыі партызан. Беларуская аперацыя завяршылася 29 жніўня 1944 г. У выніку была вызвалена ўся Беларусь, большая частка Літвы, частка Латвіі, польскія землі к усходу ад Віслы.

Вопрос 43 Пeраход бсср да мірнага жыцця (1945 — 1953 гг.). Аднаўленне народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны адбываўся пераход да мірнага жыцця ў 1945-1953 гг. Паколькі вайна на-несла вялікія страты (у Беларусі загінуў кожны чацвёрты жы-хар, страчана звыш паловы нацыянальнага багацця, разбурана 209 гарадоў і 9200 сёл), першапачатковай задачай было ад-наўленне народнай гаспадаркі. Асаблівасцю аднаўлення гаспадаркі БССР стала дапамога рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі, выкары-стоўванне тут часткі германскіх рэпарацый, працы нямецкіх ва-еннапалонных. Адак, асноўны цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы беларускага народа. Ужо к 1950 г. народная гаспадарка рэспублікі была адноўлена. Пасля вайны найперш развівалася цяжкая прамысло-васць. У Мінску былі пабудаваны аўтамабільны і трактарны за-воды. Пасля вайны Мінск быў у ліку самых разбураных гарадоў СССР. У ім захавалася толькі некалькі буйных будынкаў (Дом Афіцэраў, Тэатр оперы і балета, Дом урада), людзі юціліся ў зямлянках. У сувязі з гэтым, апераджальнымі тэмпамі развівалася будаўніцтва. Амаль поўнасцю разбураная ў час вай-ны чыгунка к 1950 г. была адноўлена на 93%. Менш паспяхова аднаўлялася сельская гаспадарка. Тут сказалася палітыка су-цэльнай калектывізацыі, да таго ж дзяржава накіроўвала сродкі ў першую чаргу на аднаўленне прамысловасці. Аднак, ужо ў 1947 г. была адменена картачная сістэма. У Заходняй Беларусі аднавіліся пачатыя да вайны індустрыялізацыя і калектывізацыя. У грамадска-палітычным жыцці ,пасля вайны назіралася узмацненне сталінскага таталітарнага рэжыму. Ва ўмовах адна-партыйнай сістэмы ўсё знаходзілася пад кантролем КПБ, пар-тыя назначала сваіх прадстаўнікоў на ўсе дзяржаўныя і кіруючыя пасады. Пасля вайны адбыліся арышты сярод інтэлігенцыі. Цяжкасці Гулага пазналі вучоны гісторык Мікалай Мікалаевіч Улашчык, пісьменнік Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак, Уладзімір Дубоўка і інш. Здраднікамі Радзімы аб'яўляліся ваеннапалонныя, органамі НКУС правяраліся тыя, хто пражываў на акупіраванай тэрыторыі. Разам з гэтым, пасля ваішы аднаўлялася дзейнасць Саве-таў, развівалася культура, значнай з'явай грамадска-палітычнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР у 1947 г. і ў мясцовыя Саветы ў 1948 г. У беларускай літаратуры і мастацтве гэтых гадоў галоўнай была ваенная тэма. У 1948 г. з'явіўся першы беларускі парты-занскі раман Івана Шамякіна «Глыбокая плынь» (Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г.)- Выдаюцца зборнікі паэзіі Аркадзя Куля-шова, Максіма Танка. Мастак Волкаў (аўтар малюнкаў дзяржаўнага герба БССР 1926 I 1938 гг.) піша карціны «Мінск 3 ліпеня 1944 г.», «Студэнты». Значнай з'явай у развіцці беларускага мастацтва стала пастаноўка ў тэатры імя Я.Купалы спектакля «Пяюць 28 жаваранкі» па п'есе Кандрата Крапівы (Дзяржаўная прэмія СССР за 1951 г.); заснаванне Дзяржаўнага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча ў 1952 г. (цяпер -- акадэмічны ансамбль песні і танца РБ імя Цітовіча). Такім чынам, дзякуючы гераічнай працы беларускага народа ўжо к 1950 г. была адноўлена народная гаспадарка рэспублікі. Развівалася беларуская культура. Але, не гледзячы на перамогу народа ў вайне, у краіне. працягвала захоўвацда сталінская таталітарная сістэма.