- •Вопрос 2 Теории происхождения белорусов и термина «Белая Русь».
- •Вопрос 3 Зарождение гос-венности у вост славян. Полоцкое и Турово-Пинское княжества-первые гос образования на территории Белорусии.
- •Вопрос№5:Развитие культуры на Бел. Землях в 10-12 вв.
- •Вопрос 7 Государственно-политический строй вкл.
- •Вопрос 8 Дзяржауна-палiтычнае I гаспадарчае развiццё Вялiкага княства Лiтоускага у другой палове XIV—XV ст. Крэуская унiя
- •Вопрос 10 Люблинская уния и образование рп.
- •Вопрос 11 Государственный строй рп.Положение вкл в составе рп.
- •Вопрос 12 Знешняя палітыка рп. Войны.
- •Вопрос 13 Культура Беларусi у другой палове XVII—XVIII ст.
- •Вопрос 14 Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. Паўстанне т.Касцюшкі ў Беларусі. Далучэнне Беларусі да Расійскай Імперыі
- •Вопрос 15 Политика царизма в Белоруссии в конце 18-19 ст.
- •Вопрос 16 Беларусь у вайне 1812 г.
- •Вопрос 17 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Вопрос 18 Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.
- •Вопрос 19 Особенности развития экономики б после отмены крепостного права во второй половине 19 в.
- •Вопрос 27 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •Вопрос 29 Беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст.
- •Вопрос 30 Первая мировая война и б.
- •Вопрос 33-34 Стварэннe беларускай дзяржаунасцi (лiпень 1917-1920 гг.)
- •Вопрос 35 Новая эканамiчная палiтыка у бсср
- •Вопрос 36 Грамадcка-палiтычнае жыццё у бсср у канцы 20-х - 30-я гг.
- •Вопрос 37 Индустриализация и коллективизация.
- •Вопрос 39 Западная б в составе Польши.Воссоединение Зап б и бсср.
- •Вопрос 40 Пачатак Вялiкай Aйчыннай вайны. Абарончыя бai на тэрыторыi Беларусi Усталяванне акупацыйнага рэжыму
- •Вопрос 41 Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср
- •Вопрос 42 Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Вопрос 43 Пeраход бсср да мірнага жыцця (1945 — 1953 гг.). Аднаўленне народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё
- •Вопрос 44 Дасягнeнні ў развіцці культуры, навукі і адукацыі ў бсср г, у другой палове 50-х — першай палове 80-х гг.
- •Вопрос 45 Попытки осуществления экономических реформ в 50 -60-е годы.
- •Вопрос 46 Галоўныя накірункі і дасягненні ў эканамічным развіцці бсср у другой палове 50-х — першай палове 80-х гг.
Вопрос 39 Западная б в составе Польши.Воссоединение Зап б и бсср.
У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.