Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на вопросы литл.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
27.04.2019
Размер:
111.49 Кб
Скачать

Вопрос 40 Пачатак Вялiкай Aйчыннай вайны. Абарончыя бai на тэрыторыi Беларусi Усталяванне акупацыйнага рэжыму

22 чэрвеня 1941 г. гiтлераускiя войскi вераломна напалi на Савецкi Саюз. У адпаведнасцi з планам «Барбароса» ставiлася задача разграмiць Савецкi Саюз у «маланкавай вайне» i завяршыць кампашю да зiмы - за 3-4 месяцы. Асаблiвае значэнне гiтлерауckае камандаванне надавала групе армiй «Цэнтр», якая дзейнiчала на галоуным стратэгiчным накiрунку -- маскоускiм. Шлях на Маскву пралягау па Беларусi Першымi сустрэлi ворага пагранiчнiкi. На працягу месяца абаранялася Брэсцкая крэпасць. Узначалiлi гераiчную абарону капiтан I.M. Зубау i камiсар Я.М. Фамiн. Абаронай усходняга форта кiравау П.М. Гаурылау, заходняга •- A.M. Кiжаватау. Маёру Гаурылаву i лейтэнанту Кiжаватаву было прысвоена званые Героя Савецкага Саюза. У раёне Астрашыцкага Гарадка на подступах к Мiнску трымала абарону 100-я стралковая дывiзiя генерала I.M. Русiянава. 100 нямецкiх танкау знiшчана тут «шкляной артылерыяй» - бутэлькi з гаручай сумессю. Негледзячы на упартае супрацiуленне, 28 чэрвеня 1941 г. фашысты захапiлi Мiнск. У лiпенi пачалася 23-х дзeнная абарона Магiлёва. Гераiчна змагалiся байцы над камандаваннем С.Ф. Куцепава. Пазней Канстанцш Сіманау, удзельшк баёу пад Магшёвам, раскажа аб гэтым у рамане «Жывыя i мёртвыя». Пад Магiлёвам упершыню з пачатку вайны была створана непрырыуная лiнiя абароны. 14 лiпеня пад Оршай былi апрабаваны рэактыуныя мiнамёты • «кацюшы». Батарэяй камандавау I. A. Флёрау. Пад ударамi перавышаючых сiл працiунiка войскi ЗахАВА (Заходняй асобай ваеннай акругi) вымушаны былi адступаць. 19 жнiуня захоплены Гомель. К канцу жнiуня 1941 г. была акупiравана уся тэрыторыя Беларусi. Усталявауся нямецкi акупацыйны рэжым, «новы парадак» сiстэма палiтычных, iдэалагiчных, эканамiчных i ваенных мер, накiраваных на лiквiдацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяу, знiшчэнне людзей. Па плану «Ост» 75% беларусау i 100 % яурэяу належала знiшчэнню.Праводзiлася палiтыка генацыду. У Беларусi было створана 260 лагерау смерцi. Лагер Малы Трасцянец у 10 км ад Мiнска стаяу на трэцiм месцы пасля Асвенцыма i Майданака па колькасщ знiшчаных - 206500 чалавек. Яурэйскае насельнiцтва Беларусi зганялася у спецыяльныя месцы пражывання - гета. Усяго на Беларусi было 70 гета. 22 сакавша 1943 г. фашысты спалiлi жывымi ycix жыхароу вёскi Хатынь. Загiнула 149 чалавек, у тым лiку 76 дзяцей. Лес Хатынi раздзялялi 628 вёсак Беларусi. Усяго у рэспублiцы было знiшчaна больш як 2 млн. 200 тыс. чалавек. Такiм чынам, дзвухмесячныя абарончыя баi Савецкiх войскау на тэрыторыi Беларусi сарвалi план «маланкавай вайны», далi магчымасць сканцэнтраваць рэзервы на подступах да Масквы. На акупiраванай тэрыторыi Беларусi быу устаноулены жорткi акупацыйны рэжым.

Вопрос 41 Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср

3 пачаткам Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва рэс-публікі стала на шлях барацьбы з захопнікамі. Ужо на пяты дзень вайны на Піншчыне быў сфарміраваны партызанскі ат-рад, які ўзначаліў В.З. Корж. Першымі партызанамі , якім бы-ло прысвоена званне Героя Савецкага Саюза сталі Ц.П. Бумаж-коў і Ф.І. Паўлоўскі. Партызанскі рух на Міншчыне ўзначаліў В.І.Казлоў. Стваральнікамі першай партызанскай брыгады (люты 1942 г.) стаў М.П. Шмыроў, легендарны Бацька Мінай. Чацвёра яго дзяцей акупанты схапілі ў заложнікі і расстралялі. Брыгада Бацькі Міная ў 1942 г. кантралявала Віцебскія (Суражскія) ва-роты - 40-кіламетровы разрыў у лініі фронта, праз які ішла су-вязь з Вялікай зямлёй. На Віцебшчыне ваяваў і П.М. Машэраў. Спачатку ён узначаліў сфарміраваны ім партызанскі атрад, .а потым стаў камісарам партызанскай брыгады імя Ракасоўскага. У 1944 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Для кардынацыі партызанскага руху 30 мая 1942 г. быў створаны ЦШПР (цэнтральны штаб партызанскага руху) на ча-ле з П.К. Панамарэнкам. У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанамі было вызвалена 60% тэрыторыі Беларусі. На гэтай тэрыторыі сфарміравалася каля 20 партызанскіх зон. Тут узнаўлялася савецкая ўлада. У 1943-1944 гг. партызаны Беларусі правялі тры этапы «рэйкавай вайны». Рэйкавая вайна - гэта масавае адначасовае разбурэнне чыгункі з мэтай дэзар-ганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. Усе тры гады нямецкай акупацыі ў тыле ворага дзейнічалі падполыігчыкі. Дыверсійную дзейнасць на чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо К.С. За-слонаў. Яго людзі рабілі міны, якія падкідвалі з вуглем у пара-возныя топкі. Такім чынам, было выведзена са строю болын 200 параво-заў. Калі стварылася пагроза раскрыцця падполля, Заслонаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. У 1942 г. ён загінуў. В.З. Харужая ўзначаліла адну з падпольных груп Віцебска. У маі 1942 г. выйшаў першы нумар падпольнай газеты «Звязда», рэдактарам якой з'яўляўся Уладзімір Амельянюк. Усяго ў акупіраваным Мінску выйшла 4 нумары «Звязды». Ар-ганізатарамі I Мінскага падполля былі: І.П. Казінец, І.І. Матусевіч. Член Мінскага падполля, урач 3 клінічнай бальніцы прафесар Я.У. Клумаў дапамагаў параненым партызанам. Аснасціў медыкаментамі і медінструментамі 2 партызанскія шпіталі. 22 верасня 1943 мінскія падпольшчыкі і партызаны здзейснілі кару над гаўляйтарам Беларусі В. Кубэ. Алена Рыгораўна Мазанік падлажыла яму ў ложак міну. Нямецкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам». А ў 1974 г. Мінск быў удастоены звання Горад-Герой. Такім чынам, барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў у Беларусі набыла масавы характар. У тыле ворага змагалася больш 1 млн. падполынчыкпў, 1255 партызанскіх атрадаў. Было створана 219 партызанскіх брыгад. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі і старыя (браты Міхаіл і Іван Цубы) і падлеткі (Марат Казей, Ціхан Баран). Не здарма нашу Беларусь называюць рэспублікай-партызанскай