Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ISTORIYa_BYeLARUSI_3.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
507.39 Кб
Скачать

33 Вопрос

Экономика БССР в 30 гг XX в.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР, які быў распрацаваны на аснове агульнасаюзнага плана на 1928 – 1932 гг., зацвердзіў ІХ Усебеларускі з’езд Саветаў у маі 1929 г. Галоўная задача плана фармулявалася як фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі БССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы і на гэтай аснове ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі, рэканструяванне сельскай гаспадаркі, выцясненне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы.

Ужо ў першай пяцігодцы былі пабудаваны швейная фабрыка “Стяг індустрыялізацы” і панчошна – трыкатажная фабрыка “КІМ” у Віцебску, першая чарга фабрыкі штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, Бабруйскі, Барысаўскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты. Толькі за першую пяцігодку аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 3,8 раза.

У гады другой пяцігодкі ў рэспубліцы былі ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемствы, як Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі аўтарамонтны завод. Усяго за другую пяцігодку было пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 прадпрыемстваў карэнным чынам рэканструяваны.

Інтэнсіўна развіваўся транспарт рэспублікі. Асноўную нагрузку нёс чыгуначны транспарт. У гады першай пяцігодкі на Беларусі зарадзіўся аўтамабільны транспарт. Развіваўся і рачны транспарт, а таксама сувязь. З 1935 г. стала дзейнічаць першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск – Масква.

У выніку ажыццяўлення індустрыялізацыі ў 20 – 30 – я гг. СССР, у тым ліку і БССР, ператварыліся з аграрнай дзяржавы ў індустрыяльна – аграрную.

Дзякуючы індустрыялізацыі было ліквідавана беспрацоўе, выраслі новыя гарады, была створана база для падрыхтоўкі тэхнічных кадраў.

Перанасельнасць беларускай вёскі, хранічнае малазямелле сялян патрабавалі пошукаў больш інтэнсіўнага выкарыстання зямельных угодзяў. У гады НЭПа былі апрабаваны розны формы калектыўных гаспадарак, значная работа была праведзена і па стварэнню фермерскіх гаспадарак. ХV з’езд ВКП(б) (снежань 1927г.) вызначыў курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка бальшавіцкай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднаее сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, выкарыстанне на вёсцы дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі, забяспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а прамысловасці – сельскагаспадарчай сыравінай.

З пачатку 1930 г. пачынаецца найбольш гвалтоўнае стварэнне калектыўных гаспадарак. Тых, хто сумняваўся ў мэтазгоднасці суцэльнай калектывізацыі (нават беднякоў і сярэднякоў), абвяшчалі класавымі ворагамі, агентамі кулацтва, падкулачнікамі: іх арыштоўвалі, пазбаўлялі права голасу і нават высылалі. Многія вяскоўцы, перад тым як уступіць у калгас, забівалі сваю жывёлу, знішчалі насенне, кармы і г.д.

Важным накірункам калектывізацыі стала стварэнне машынна – трактарных станцый (МТС). У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі фактычна завяршылася. Але вытворчыя паказчыкі пад канец 30-х гг. заставаліся на ўзроўні дакалгаснай вёскі. Калгаснікі заставаліся самай нізкай па аплаце катэгорыяй насельніцтва. З калгаснай вёскі ішла пастаянная мабілізацыя чалавечых і матэрыяльных рэсурсаў на розныя дзяржаўныя патрэты, асабліва на патрэбы індустрыялізацыі краіны.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў стратэгічным плане адпавядала ў асноўным патрабаванням тэхнічнай рэвалюцыі і адлюстроўвала тэндэнцыі сусветнага развіцця.