Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі

1. Па якому шляху развівалася сельская гаспадарка ў ВКЛ?

2. Калі была праведзена рэформа «валочная памера»?

3. Што такое «магдэбургскае права» і як фарміраваліся пры ім гарадскія структуры кіравання?

4. Як развіваліся рамесныя ўстановы ў «магдэбургскіх» гарадах?

ТЭМА 4. ЧАС КРЫЗІСАЎ І АДРАДЖЭННЯ: КАНСАЛІДАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ. РЭЛІГІЯ, ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ, КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

Пытанне 7. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – першай палове XVI ст. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры

У гэты перыяд пашыраецца і набывае моц традыцыя летапісан-ня. Найбольш вядомымі творамі гэтага перыяду з’яўляюцца “Летапі-сец Вялікіх князёў Літоўскіх”(каля 1396 г.) і “Пахвала Вітаўту”(каля 1420 г.). Пазней ствараецца яшчэ шэраг летапісных твораў. Усе яны праводзяць і пацвярджаюць думку аб тым, што менавіта ВКЛ з’яўляец-ца непасрэдным пераемнікам і гістарычных, і культурных ўсходнесла-вянскіх традыцый. Грамадска-палітычныя канцэпцыі розных колаў та-гачаснага грамадства адлюстраваліся ў гістарычнай літаратуры. Адным з заснавальнікаў яе можна лічыць М. Стрыйкоўскага (1540 – каля 1590 г.). Найбольш значны яго твор “Кроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсея Русі” (1582 г.). Ягоны сучаснік А. Гвагнін (1534–1614 гг.) выдаў у 1578 г. на лацінскай мове “Кроніку Сармаціі Еўрапейскай”. Гэтыя працы з’яўляюцца і сёння вельмі каштоўнымі крыніцамі па нашай гісторыі.

Першым лацінамоўным творам, які пазнаёміў еўрапейскую грамадскасць з нашай зямлёй, была паэма Міколы Гусоўскага – “Песня пра зубра”, надрукаваная ў Кракаве ў 1523 г. Твор вылучаецца самабы-тнасцю і глыбокім патрыятызмам. Для аўтара вобраз зубра – сімвал Бацькаўшчыны. Ён супрацьпастаўляе сучасных яму ўладароў эпічнай постаці Вітаўта, збіральніка беларускіх зямель, магутнага і справядлівага ўладара.

Пачатак беларускага кнігадрукавання быў пакладзены ўраджэн-цам Полацка Францыскам Скарынай, які ў 1517–1519 гг. надрукаваў ў Празе 23 кнігі Старога Запавету. У Вільні ён выпусціў у свет “Малую падарожную кніжыцу” (каля 1522 г.) і “Апостал” (1525 г.). Пераемні-кам яго дзейнасці быў С. Будны (“Катэхізіс”. Нясвіж, 1562 г.). На По-лаччыне кнігавыдавецкай дзейнасцю займаўся В. Цяпінскі (“Евангел-ле”, каля 1570 г.). У 1562 г. кальвіністам Мікалаем Радзівілам Чорным у Брэсце была выдадзена ўпершыню на польскай мове “Biblia”. Друкарня выхадцаў з Магілёва – купцоў Мамонічаў пачала сваю дзей-насць у Вільні ў 1569 г. Тут працаваў і паплечнік рускага першадрука-ра І. Фёдарава Пётр Мсціславец. Мамонічская друкарня выдавала не толькі літургічныя кнігі, але і палемічную літаратуру на беларускай мове. Таксама імі былі выдадзены юрыдычна-прававыя кнігі: “Трыбунал” (1586 г.), “Статут Вялікага Княства Літоўскага” (1588 г.). Друкарня Мамонічаў праіснавала да пачатку 20-х гг. XVII ст. Кнігі друкаваліся для шырокага кола чытачоў – “для людей подорожных”.

Такім чынам, працягвалася скарынаўская традыцыя выдаваць кнігі –“Людям посполитым к пожитку и ко розмноженью добрых обычаев”. Сёння вядома каля 60 выданняў XVI ст. і 100 кірылаўскіх кніг, надрукаваных у Беларусі з 1601 па 1654 гг.

У XIV–XVI ст. асноўным тыпам манументальнах збудаванняў у нашай краіне быў замак, якому ўласціва спалучэнне горадабудаўнічых, ваенных, жылых і прадстаўнічых функцый. Тады былі збудаваны Гродзенскі, Геранёнскі, Гальшанскі, Любчанскі і іншыя замкі. У барокавым стылі пабудаваны Нясвіжскі замак. Першай барокавай пабудовай на тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца Нясвіжскі касцёл Божага цела (канец XVI ст.). Ужо ў сярэдзіне XVI ст. фарміруецца самабытны «абарончы» стыль узвядзення культавых пабудоў. Помнікамі яго з'яўляюцца Мураванкаўская царква-крэпасць, Супрасльская царква-крэпасць, Брэсцкая Мікольская царква-крэпасць, Гнёзненскі касцёл-крэпасць і інш.

У ВКЛ развіваліся ўсе віды мастацкага жывапісу. Да нашага часу захаваліся абразы: «Маці Боская Адзігітрыя» (Случчына), «Маці Боская Іерусалімская» (Брэстчына), Мінская Маці Божая. Свецкіх твораў захавалася меней, найбольш вядомым тагачасным помнікам з'яўляецца карціна «Бітва пад Оршай» (каля 1519 г.).

Сярод відаў мастацтва шырокае распаўсюджанне атрымала сніцарства – разьба па дрэву. У культуры ВКЛ XIV–XVI ст. яскрава назіраюцца тэндэнцыі сінтэза грэка-візантыйскіх культурных уплываў з заходнееўрапейскімі рымска-каталіцкімі пры зберажэнні славянскага зместу і сутнасці.

Дзяржаўнай мовай міжнародных зносін у гэты перыяд з'яўляецца беларуская мова. Аднак пачынае развівацца пэўны білінгвізм, калі некаторыя прадстаўнікі шляхты выкарыстоўвалі ў побыце польскую, а ў справаводстве лацінскую мовы.

У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі ўсталёўвалася дастаткова складаная сістэма школьнай адукацыі. Побач з царкоўнымі, манастырскімі, кляштарнымі школамі працавалі і прыватныя педагогі, якія абслугоўвалі дзяцей заможнага насельніцтва. Вышэйшую адукацыю да адкрыцця ў 1580 г. Віленскай акадэміі нашы продкі атрымлівалі пераважна ў Кракаўскім універсітэце, універсітэтах Германіі і іншых краін. Напрыклад, Ф. Скарына пасля атрымання ступені бакалаўра ў Кракаве працягваў сваю адукацыю ў Капенгагенскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара «вызваленых навук», і ступень «доктара медыцыны» у Падуанскім універсітэце. У будучым канцлер ВКЛ Леў Сапега вучыўся ў 1570–1573 гг. у Лейпцыгскім універсітэце.

XVI ст. – найбольш яскравы, складаны і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры эпохі феадалізму. Гэта адбывалася ў перыяд Адраджэння і Рэфармацыі, калі адбываўся сінтэз рэнесансна-гуманістычных традыцый і сярэднявечных перажыткаў у духоўным жыцці, інтэнсіўнага пашырэння ўнутраных і знешніх сувязей, узросту нацыяльна-патрыятычнай і палітычнай свядомасці. У гэтыя часы зара-джаецца на нашай тэрыторыі шматмоўнае кнігадрукаванне; узнікае сваесаблівы архітэктурны стыль, які пазней атрымаў назву «беларус-кае барока»; складаюцца выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі; культура Беларусі актыўна ўліваецца ў агульнаеўрапейскую плынь.

Ідэі Адраджэння пахіснулі аўтарытэт царкоўных іерархаў. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне 31 кастрычніка 1517 г. прафесара тэалогіі Вітэнбергскага універсітэта ў Германіі Марціна Лютэра. Ідэолагі рэфарматарскага руху выступалі супраць пышнага правядзення набажэнства, патрабавалі адмены царкоўнага падатку «дзесяціны», секулярызацыі – адчужэння царкоўных зямель на карысць дзяржавы і прыватных асобаў і стварэння самастойных, нацыянальных, дэмакратычных і, галоўнае, танных, цэркваў.

У хуткім часе рэфармацыйны рух разгалінаваўся на лютэранства і кальвінізм. Безумоўна, каталіцкая, як і любая іншая царква, не жадала рэформаў, якія б уціскалі яе правы. Гэты канфлікт унутры заходняй царквы абумовіў і парадзіў цэлую эпоху рэлігійных войнаў. Гэтыя падзеі не маглі не закрануць і нашай Бацькаўшчыны.

На Беларусі ідэі рэфарматарства атрымалі шырокае распаўсюджанне, асабліва ў асяроддзі буйных магнатаў, шляхты сярэдняй заможнасці, гарадскіх жыхароў і нават прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства. Першая абшчына лютэранскага накірунку ўзнікла ў Слуцку. Большы водгук на тэрыторыі ВКЛ атрымалі ідэі кальвінізму. Яны пранікалі асабліва актыўна з Краляўца. Прадстаўнікі магутнейшага роду ВКЛ Радзівілы сталі гарачымі прыхільнікам вучэння Ж. Кальвіна. Іх падтрымалі і іншыя прадстаўнікі буйных феадалаў і шляхты. Але найбольш радыкальны рух у кальвінізме быў выпрацаваны мяшчанствам. Шэраг прадстаўнікоў гэтага саслоўя пачалі прапаведаваць ідэі роўнасці не толькі прававой але і маёмаснай. Гэты рух атрымаў назву антытрынітарыяў, альбо арыянаў. У гэтым руху ўтвары-ліся дзве плыні. Адна вяла заможную вярхушку грамадства да рацыяналізму, а другая – плябейская – да ўтапічнага сацыялізму. Найбольш яскравым прадстаўніком і ідэолагам першай быў Сымон Будны (каля 1530 – 1593 гг.). Значнае месца ў ім займаў Васіль Цяпінскі (каля 1540 – каля 1604 гг.), а левага накірунку – Марцін Чаховіц (1522–1613 гг.). У 1568 г. у Іўі адбыўся арыянскі сінод, на якім было выказана патрабаванне скасавання прыгоннага права. Гэта выклікала ў заможных феадалаў пэўную насцярожанасць да вучэння арыянства і ўсяго кальві-нізму ўвогуле. Ідэі Рэфармацыі адлюстроўваліся ў грамадска-палі-тычным, філасофскім, царкоўным, прававым жыцці, літаратуры і мастацтве.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Дагмат – зацверджанае вышэйшымі інстанцыямі палажэнне, аб'яўленае абсалютнай ісцінай, якое не падлягае ніякай крытыцы.

Кальвінізм – прапагандаваў дактрыну абсалютнага прадвызначэння рэспубліканскага грамадства і прапаведаваў аскетызм. Пад сцягам кальвінізму прайшлі буржуазныя рэвалюцыі ў Нідэрландах (ХVІ ст.) і Англіі (ХVІІ ст.).

Каталіцтва – арганізацыя вылучаецца строгай цэнтралізацыяй і жорсткім размежаваннем паміж служыцелямі і паствай, пад кіраўніц-твам рымскага папы. Галоўныя дагматы – аб непарочнасці Панны Марыі і ўзнясенні яе жывой на нябёсы, дагмат аб бязгрэшнасці папы рымскага.

Лютэранства – адрозніваецца ад кальвінізму большай талерантнасцю, яно па сваёй сутнасці больш адпавядала інтарэсам буржуазіі, якая нараджалася ў тыя часы як клас.

Рэфармацыя – ад лац. reformatio – пераўтварэнне. Шырокі гра-мадскі рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы ў ХVІ ст. як апоры феадальнага ладу жыцця.

Сніцарства – разьба па дрэву, майстры гэтай прафесіі выразалі скульптуры і нават цэлыя іканастасы.

Храналогія падзей

1054 г. – падзяленне хрысціянства як сусветнай рэлігіі на дзве галіны – каталіцтва і праваслаўе.

1517 г. – пачатак перыяду Рэфармацыі ў Германіі.

1535 г. – заснаванне лютэранскай абшчыны ў Слуцку, першай на Беларусі.

15171519 гг. – пачатак у чэшскай Празе Ф. Скарынай беларус-кага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

15221525 гг. – друкарская дзейнасць Ф. Скарыны ў Вільні.

1562 г. – выданне С. Будным кнігі «Катэхізіс» у Нясвіжы.

1563 г. – выданне ў Брэсце на польскай мове кнігі “Biblia” (ра-дзівілаўская Біблія).

1564г. – выданне ў Маскве І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам кнігі “Апостал”.

1568 г. – арыянскі сінод у Іўі, на якім выказана патрабаванне скасавання прыгоннага права.

15741624 гг. – дзейнасць у Вільні “друкарскага дому” магілёў-скіх купцоў Мамонічаў.

24 жніўня 1578г. – «Варфаламееўская ноч», масавая разня католікамі пратэстантаў-кальвіністаў, якіх у Францыіі называлі «гугенотамі».