Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Асноўныя тэрміны і паняцці

Канцэнтрацыя вытворчасці – працэс засяроджвання сродкаў вытворчасці ў руках буйнейшых гаспадароў – работадаўцаў.

Манаполія – аб’яднанне прыватных і акцыянерных прадпры-емстваў, якія панавалі ў вытворчасці і збыце прадукцыі.

Акцыянернае прадпрыемства – прадпрыемства, заснаванае на паях асобных уласнікаў, якія даюць ім права на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства.

Хутар – абасобленая сялянская гаспадарка разам з сядзібай уласніка.

Адруб – абасоблены зямельны ўчастак, выдзелены ў чыю-небудзь уласнасць.

Храналогія падзей

3 лістапада 1905 г. – заканадаўчыя акты аб адмене выкупных плацяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. напалову, а з 1 студзеня 1907 г. – поўнасцю.

9 лістапада 1906 г. – указ “Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага землеўладання і землекарыстання” – пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы.

14 чэрвеня 1910 г. – закон “Аб змяненні і дапаўненні некаторых пастаноў аб сялянскім землеўладанні”.

18621911 гг. – гады жыцця Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна – расійскага дзяржаўнага дзеяча.

1912 г. – законы аб страхаванні рабочых.

28 чэрвеня 1917 г. – пастанова Часовага ўрада аб спыненні сталыпінскай аграрнай рэформы.

Пытанні для самаправеркі

1. Вызначце асноўныя рысы прамысловага развіцця Беларусі ў пачатку ХХ ст.

2. Якія характэрныя асаблівасці развіцця беларускіх гарадоў у пачатку ХХ ст.?

3. Растлумачце мэты, задачы і вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.

Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. У Беларусі

Да пачатку ХХ ст. у адрозненне ад краін Заходняй Еўропы ў Расійскай імперыі генезіс і фарміраванне буржуазнага грамадства ішлі эвалюцыйным, рэфарматарскім шляхам. Аднак нарастаўшыя супярэч-насці паміж адносна хуткім ростам капіталізму і застаўшыміся пера-жыткамі феадалізму стварылі аб’ектыўныя перадумовы для рэвалю-цыйнай барацьбы. Першая расійская рэвалюцыя павінна была расчыс-ціць шлях для развіцця найбольш прагрэсіўнага тыпу капіталізму, дэмакратызацыі ўсёй грамадска-палітычнай сферы. Рэвалюцыя накіра-вана на звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўла-дання, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных мас.

Рэвалюцыя 1905–1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах – у ёй прынялі ўдзел са-мыя шырокія пласты працоўных мас – пралетарыят адыгрываў най-больш актыўную, кіруючую ролю.

Паражэнне царызму ў руска-японскай вайне (1904–1905 гг.) паскорыла нарастанне рэвалюцыйных падзей. Расстрэл 9 студзеня 1905 г. мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу стаў пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Рэвалюцыйныя выступленні ў Пецярбургу, Маскве, іншых фабрычна-завадскіх цэнтраў Расіі гучным рэхам адклікаліся ў Беларусі. Так, 11–15 студзеня 1905 г. забастоўкі салідарнасці ахапілі каля 30 беларускіх гарадоў і мястэчак: Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна і інш. У студзені 1905 г. у Беларусі баставала 34 тыс. чалавек. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. У студзені – красавіку 1905 г. адбыліся 53 сялянскія выступленні.

Ініцыятарамі рэвалюцыйных дзеянняў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку: РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Адсутнаць адзінства, вопыту барацьбы негатыўна адбіваліся і на тактыцы іх дзеянняў. БСГ узаемадзейнічала з эсэрамі, іншымі партыямі дэмакра-тычнага напрамку з мэтай ідэйнай кансалідацыі беларускага руху.

Вясной і летам 1905 г. рабочыя Беларусі падтрымалі расійскі пралетарыят. У красавіку – чэрвені палітычным рухам было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак. Улетку і ўвосень 1905 г. на Беларусі зарэгістра-вана 380 выступленняў сялян у 32 паветах з 35.

У сувязі з паўстаннем на браняносцы “Пацёмкін” пачаліся хва-ляванні асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна.

Цар 6 жніўня 1905 г. падпісаў маніфест аб скліканні думы (Бу-лыгінскай). Бальшавікі праводзілі тактыку адкрытага байкоту думы. Рэвалюцыйны ўздым змёў думу.

Рэвалюцыя паступова набірала сілу і ў кастрычніку дасягнула новага напалу, калі пачалася ўсеагульная палітычная стачка. Так, у кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у дэманстрацыях і забастоўках удзель-нічала 153 тыс. чалавек.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, якім абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, сходаў саюзаў і г.д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. З’яўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Разгар-нуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і лібераль-нага адценняў (“Саюз рускага народа”, кадэтаў, акцябрыстаў і інш.), а потым прайшлі выбары ў І Дзяржаўную думу.

РСДРП з недаверам аднеслася да маніфеста 17 кастрычніка. Па яе ініцыятыве прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мі-тынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер Прывакзальная плошча). У выніку больш за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцен паранены. Крывавыя сутычкі адбыліся ў Смаргоні, Віцебску, Полацку.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. На Бе-ларусі – стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі. У ліста-падзе 1905 г. зарэгістравана 174 сялянскіх хваляванняў, у снежні – 286.

У адказ на снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве 8 снежня 1905 г. забаставалі чыгуначнікі Мінска, Гомеля, Пінска, Лунінца, Баранавіч. Снежаньская палітычная стачка праходзіла больш арганіза-вана, але хутка карная экспедыцыя генерала Арлова падавіла выступ-ленні. Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Улады ўзялі палітычную сітуацыю пад кантроль.

Ва ўмовах рэвалюцыйнага спаду “левы бок” пачаў распадацца У студзені 1906 г. БСГ правяла ў Мінску свой другі з’езд, на якім былі прыняты новая праграма і статут. Задачамі партыі з’яўляліся звяржэн-не царызму, аўтаномія Беларусі з мясцовым сеймам у Вільні, 8-гадзін-ны працоўны дзень, перадача ўсёй зямлі ў грамадскую маёмасць.

Апошняй сумеснай акцыяй “левага боку” стаў байкот І Дзяр-жаўнай думы вясной 1906 г., прапанаваны бальшавікамі. Байкот пад-трымалі на Беларусі эсэры, БСГ, Бунд і іншыя сацыял-дэмакратычныя яўрэйскія партыі. Тактыка байкоту не прынесла поспеху.

На змену рэвалюцыйным выступленням працоўных мас ішоў працэс станаўлення расійскага парламентарызму. Выбары ў Думу часта праходзілі пры значных парушэннях заканадаўчых актаў. Ня-гледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе. Цар разагнаў дзве першыя Думы. Першая праіснавала 72 дні (1906 г.), другая – 102 дні (1907 г.). У іх складзе ад беларускіх губерняў былі прадстаўнікі правых сіл, прычым у ІІ Думе пераважалі дзве шавіністычна-клерыкальныя групоўкі – руская праваакцябрысц-кая і польская аўтанамісцкая, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і яго нацыянальных інтарэсаў.

3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску ІІ Ду-мы і змяненні выбарчай сістэмы. Трэба мець на ўвазе тое, што паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай. Таму маніфест 3 чэрвеня 1907 г. ацэньваецца як дзяржаўны пераварот, які азнаменаваў паражэнне першай расійскай рэвалюцыі.

Расійская рэвалюцыя 1905–1907 гг. не змагла вырашыць свае асноўныя мэты і задачы. Тым не менш, рэвалюцыйныя падзеі забяс-печылі існаванне свабоды слова, саюзаў, сходаў, дзейнічала Дзяржаў-ная дума, трыбуна якой выкарыстоўвалася рознымі палітычнымі сіламі для прапаганды сваіх поглядаў. Была павышана заработная плата рабо-чым, скарочаны працоўны дзень, палепшаны ўмовы працы, адменены выкупныя плацяжы, пачалася сталыпінская аграрная рэформа, разбу-рана вера ў цара-заступніка ў асяроддзі працоўных мас. Рэвалюцыя садзейнічала росту ідэйнай сталасці дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.

Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на ўсе сферы жыцця Расій-скай імперыі. Фактычна пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Падаўленне рэ-валюцыі, паслярэвалюцыйная рэакцыя і Першая сусветная вайна зама-рудзілі і прыпынілі гэты працэс, што з’яўлялася асноўнай прычынай для новых рэвалюцыйных падзей.

Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў, беларускі народ разглядаўся як адна з частак рускага народа, а тэрыторыя Беларусі як частка адзінай вялікай Русі, адмаўлялася права беларускага народа на самастойнае развіццё. Гэта стварала перадумо-вы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху.