Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Пытанні для самаправеркі:

1. Калі і чаму быў створаны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік?

2. У чым заключалася сутнасць палітыкі беларусізацыі?

3. Якія перыяды можна вылучыць у гісторыі беларусізацыі і чаму?

4. Па якіх асноўных напрамках адбываўся працэс беларусізацыі?

5. Які быў агульны вынік беларусізацыі к канцу 20-х гг.?

6. Калі былі праведзены далучэнні да БССР усходнебеларускіх зямель?

Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср

Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем НЭПа і замацаваннем адміністратыўна-камандных метадаў кіравання. Ума-цоўваўся рэжым асабістай улады, ці культу асобы, і як вынік уста-ляванне таталітарнага рэжыму і дэфармацыя нацыянальна-культурнай палітыкі. Жорсткасць стала нормай жыцця грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму апарату па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на «ворагаў народа» пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай па-літыцы, давалі мільёны бясплатных рабочых, стваралі атмасферу стра-ху, што заглушала спробы супраціўлення. На жорсткасць рэпрэсій паўплывалі як знешнія ўмовы існавання СССР, так і ўнутранае гра-мадска-палітычнае жыццё з улікам барацьбы за ўладу ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных органах.

Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ўжо ў 20-я гады і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся ў пасляваенны час.

Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў палітычнай сферах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. З пачатку 20-х гадоў на Беларусі, як і ў цэлым па СССР, пачаў фарміравацца рэпрэсіўны механізм, які ўключаў заканадаўчую базу, сістэму судовых, пазасудовых органаў і папраўча-судовых лагераў.

З канца 20-х гадоў, у перыяд «штурмаў» індустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства адбыўся удар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў «правым ухіле». На беларускую інтэлігенцыю быў павешаны ярлык «нацыянал-дэмакра-тызму». Першымі ў нацдэмаўшчыне былі абвінавачаны А.Р. Чарвякоў старшыня ЦВК БССР, Зм. Жылуновіч, які працаваў на той час у выдавецтве «Беларусь», і У.М. Ігнатоўскі, першы прэзідэнт АН БССР.

Рэпрэсіі выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрагу наркаматаў рэс-публікі. 3 вядомага спісу на 826 удзельнікаў беларускага нацыя-нальнага руху 1917–1924 гг. рэпрэсіраваны ўсе, хто застаўся жыць на тэрыторыі СССР. У 1930-я г. больш за палову сваіх членаў страцілі ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі, АН БССР (рэпрэсіраваны 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў). Кульмінацыяй расправы над інтэлігенцыяй у 1930–31 гг. стала справа аб «нацдэмаўскай контррэва-люцыйнай арганізацыі» “Саюз вызвалення Беларусі” (СВБ), па якой арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Арышты па справе "СВБ" пачаліся ў лютым 1930 г., калі быў заняволены "контррэвалюцыйны" паэт Н. Чарнушэвіч, і дасягнулі найбольшага ўздыму ў ліпені, а працягваліся да канца года. Хваля арыштаў прайшла па галоўных цэнтрах і асяродках беларускай навукі, асветы і мастацтва ў Мінску (БАН, БДУ, пісьменніцкія арганізацыі "Полымя”, "Узвышша", Наркамасветы, Беларускі дзяржаўны музей, архіў, Першы Беларускі дзяржаўны тэатр і інш.), у Горках (Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), у Віцебску (ветэрынарны інстытут), у Магілёве (Гістарычны архіў) і г.д.

Па справе СВБ былі арыштаваны акадэмікі БАН В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, народны камісар земля-робства Дз. Прышчэпаў, народны камісар асветы А. Баліцкі, пісьмен-нікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і іншыя. Арыштаваны таксама былыя кіраўнікі беларускіх дзяржаўных утварэнняў, якія вярнуліся з эміграцыі ці жылі ў Беларусі I. Серада, У. Пракулевіч, А. Цвікевіч, Я. Дыла і іншыя. Гэта сведчыць аб тым, што справа СВБ, арышты па ёй мелі палітычны характар, з’яўляліся фактычнай формай расправы з былымі палітычнымі праціўнікамі бальшавікоў. "Справа СВБ " была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі.

Адначасова з СВБ у 1930 г. былі "раскрыты" і іншыя "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганіза-цыі", у прыватнасці беларускі філіял "Працоўнай сялянскай партыі" (па гэтай “справе” было асуджана 59 чалавек); беларускі філіял "Прам-партыі" асуджана 30 чалавек; беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў) асуджана 30 чалавек. У красавіку 1933 г. "выкрыта шкодніцтва" ў сістэме жывёлагадоўлі. Па гэтай “справе” было арыштавана 82 чалавекі, у тым ліку 9 прафесараў, 7 навукоўцаў, 33 ветурачы, 14 служачых Наркамзема, 13 заатэхнікаў і г.д. У 1935 г. было асуджана 8074 чалавекі, а ў 1936 г. 12 371 чалавек. У чэрвені 1937 г. вяліся бязлітасныя нападкі на члена Бюро ЦК КП(б)Б, стар-шыню ЦВК БССР А. Чарвякова, які пасля дзвюх спроб апраўдацца застрэліўся ў сваім кабінеце.

З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. было арыштавана 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля". Сярод іх 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 1 акадэмік, 25 навукоўцаў, 41 выкладчык вну, 23 супрацоўнікі ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома.

У 1937–1938 гг. былі рэпрэсіраваны старшыні ЦВК і СНК БССР І.Ф. Адамовіч, Зм.Ф. Жылуновіч, сакратар А.І. Крыніцкі і іншыя. Таксама былі падвергнуты рэпрэсіям амаль усе наркамы, прафсаюзныя і камсамольскія дзеячы, кіраўнікі народнай гаспадаркі, якія працавалі ў Беларусі ў 20-х другой палове 30-х гг. Большасць з іх была прыгаворана пазасудовымі органамі да вышэйшай меры пакарання.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. У гэтых абласцях былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва служачыя былога дзяржапарату, судовых орга-наў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем’-ямі, усяго каля 125 тыс. чалавек.

Такім чынам, усяго ў 1917–1953 гг. ахвярамі рэпрэсіі сталі каля 600–700 тыс. грамадзян Беларусі. Акрамя таго, у 1920–30-я г. у Беларусі было рэпрэсіравана і выслана за межы рэспублікі больш за 250 тыс. сялян.

З лістапада 1917 г. да красавіка 1953 г. за «контррэвалюцыйныя злачынствы» да вышэйшай меры пакарання прыгаворана 35868 чалавек. Сярод катаў беларускага народа – былыя наркамы НКУС БССР Г.А. Малчанаў, Б.Д. Берман, А.А. Наседкін, Л.Ф. Цанава. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі спыніліся толікі пасля смерці Сталіна. Усяго з 1954 г. да пачатка 2000 г. у Беларусі рэабілітавана больш за 200 тысяч ахвяр рэпрэсій. Рэабілітацыя працягваецца.

У выніку неабходна адзначыць, што 20–30-я гады ХХ ст. з’явіліся ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны адметным, складаным і драматычным часам. Рэпрэсіі наклалі адмоўны адбітак літаральна на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэспублікі.