Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту.

Тэхнічнае рэдагаванне — кіраўніцтва дэталёвым увасабленнем у матэрыяле мастацкай задумы выдання (праекта яго афармлення) і кантроль за выкананнем друкарняй усіх мастацка-афарміцельскіх указанняў выдавецтва, а таксама за выкананнем тэхнічных правілаў набору і вёрсткі.

На дадзеным этапе тэхнічны рэдактар: 1. Ажыццяўляе тэхнічнае рэдагаванне выданняў з мэтай забяспячэння іх высакаякаснага паліграфічнага выканання. 2. Удзельнічае ў распрацоўцы праектаў мастацкага і тэхнічнага афармлення выданняў. 3. У адпаведнасці з характарам выданняў удакладняе пабудову рукапісу, правярае правільнасць яго структуры (разбіўку на раздзелы, часткі, падпарадкаванне загалоўкаў у змесце). 4. Вызначае тэхнічную прыдатнасць арыгінала да набору. 5. Падрыхтоўвае макеты мастацкага і тэхнічнага афармлення складаных выданняў, складаных па пабудове палос (табліц, малюнкаў, арнаментаў). 6. Правярае аўтарскія арыгіналы ілюстрацый з мэтай устанаўлення магчымасці іх выкарыстання для стварэння арыгіналаў, прыдатных да паліграфічнага рэпрадрукавання, вызначае тэхналагічныя асаблівасці іх вырабу. 7. Складае тэхнічныя выдавецкія спецыфікацыі і кантралюе выкананне ўказанняў па паліграфічным вырабе друкаванага выдання. 8. Правярае і апрацоўвае карэктурныя памылкі, ацэньвае якасць набору, кампазіцыю кожнай паласы і развароту. 9. Апрацоўвае карэктуру пробных адбіткаў ілюстрацый, расклейвае іх у парадку нумарацыі. 10. Ухіляе парушэнні, выкліканыя зменамі тэксту рэдактарам, звярае з тэкстам змест, правярае правільнасць пабудовы загалоўкаў і іх шрыфтавога афармлення, пазначае ўклейкі. 11. Сумесна з мастацкім рэдактарам падрыхтоўвае да друку вок- ладку (пераплёт). 12. Правярае і запаўняе выходныя дадзеныя выдання. 13. Праглядае сігнальныя экзэмпляры, правярае якасць друку, брашуровачна-пераплётных і аздобных работ. 14. Прымае меры па паляпшэнні паліграфічнага выканання вы- данняў. 15. Праводзіць разметку арыгінала выдання, паказвае тэхніку набору, парадак размяшчэння ілюстрацый і элементаў афармлення. Існуюць тры ўзроўні рэдагавання: 1) поўнае рэдагаванне: прагляд і праўка як кантэнту (на паўнату, дакладнасць і стыль мовы), так і формы (на структуру, візуальны дызайн і зручнасць успрымання) тэксту; 2) карэктура: праверка, што дакумент «механічна» (арфаграфія, пунктуацыя і граматыка) і стылістычна правільны; 86 3) вычытка: параўнанне фінальнай версіі дакумента з выпраўле- най версіяй, каб пераканацца, што ўсе выпраўленні былі ўнесены. Рэдактару не абавязкова выконваць усе гэтыя ўзроўні ў кожным праекце. Комплекснасць рэдагавання залежыць ад шматлікіх факта- раў, уключаючы графік, бюджэт і важнасць дакумента. У дадатак да рэдагавання тэхнічны рэдактар дзейнічае як пася- рэднік паміж распрацоўшчыкам дакумента і вытворчасцю. Абавязкі рэдактара на этапе вытворчасці могуць уключаць вычытку фінальнай версіі праекта дакумента і яго праверку на адпаведнасць з шаблонам. У друкаваных праектах рэдактар часта з’яўляецца адказным за разметку дакумента ў адпаведнасці з інструкцыямі, якія тычацца шрыфтоў і размяшчэння тэксту. Маштаб дзеянняў тэхнічнага рэдактара змяняецца ад праекта да праекта ў залежнасці ад патрэбаў кліента. Тэхнічныя рэдактары адказныя за якасць інфармацыі. Іншы важны для тэхнічных рэдактараў пункт — аналіз аўдыторыі, які ўключае ў сябе:  фонавыя веды і вопыт;  характарыстыкі (узрост, здольнасці да чытання, занятасць);  асяроддзе (выкарыстоўваецца абсталяванне і праграмнае забеспячэнне, прамое альбо выдаленае падлучэнне);  культурныя чаканні і каштоўнасці (нацыянальныя, прафесійныя і карпаратыўныя). Тэхнічнаму рэдактару таксама неабходна прымаць да ўвагі дадзеныя аб аўдыторыі пры ацэнцы дакумента. Апроч залежнасці ад мэтавай аўдыторыі тэхнічныя рэдактары заўсёды павінны браць у разлік некаторыя важныя пункты. Галоўны з іх — карысць выкарыстання інфармацыі з дакументаў. Даступнасць таксама з’яўляецца адным з ключавых напрамкаў. Пры ацэнцы формы і зместу дакумента рэдактар павінен пераканацца, што ён адпавядае патрэбам розных катэгорый людзей, у тым ліку і з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і здольнасцямі да чытання. З улікам сусветнага рынку рэдактар павінен таксама разглядаць лакалізацыю. Рэдактары павінны ўмець прадбачыць праблемы, якія могуць паўстаць пры перакладзе, напрыклад, двухсэнсоўныя фармулёўкі або неабходнасць дадатковых палёў, і пры працы з дакументацыяй па меры неабходнасці змяняць стыль і афармленне, спрашчаючы іх. Нарэшце, у той час як тэхнічныя рэдактары рэдка праходзяць падрыхтоўку ў галіне графічнага афармлення, яны, тым не менш, павінны мець пра яго ўяўленне. Кожны з іх павінен быць упэўнены, што візуальнае афармленне адпавядае дакументам і не канфліктуе з іх мэтамі. Элементы афармлення ўключаюць графіку, вёрстку, шрыфты, палі, якія выкарыстоўваюцца, спецыфіку колеру, фізічныя асаблівасці аддрукаваных дакументаў (такія, як папера і пераплёт) і аўдыявізуальныя сродкі.

Білет 28