- •1. Прадмет, мэта і задачы тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкай справы як вучэбнай дысцыпліны, яе сувязь з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі.
- •2. Асноўныя віды існаваных інтэрнэт-праектаў: мэта, задачы, структура.
- •1. Класіфікацыя псіхалагічных тыпаў рэдактараў і аўтараў. Асноўныя правілы работы рэдактара з аўтарам.
- •2. Выдавецкая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе і формы дзяржаўнай падтрымкі кнігавыдання.
- •1. Спецыфіка працы беларускіх выдавецтваў з замежнымі партнёрамі.
- •2. Канцэпцыя выдання і яе асноўныя складнікі.
- •1.Рэдагаванне як творчы працэс. Віды рэдагавання. Даведнікі, неабходныя для якаснай працы рэдактара на сучасным этапе.
- •Сутнасць арганізацыйнага этапу ў выдавецкай справе. Месца і роля маркетынгу.
- •2. Агульныя правілы пабудовы апісанняў і метадычныя прыёмы рэдагавання такіх тэкстаў.
- •1. Формы і метады выяўлення чытацкіх запатрабаванняў для фарміравання выдавецкай праграмы. Фактары, якія ўплываюць на чытацкія запатрабаванні і попыт.
- •2.Агульныя правілы пабудовы разважанняў і метадычныя прыёмы рэдагавання такіх тэкстаў. Тыповыя недахопы ў пабудове разважанняў.
- •1. Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар.
- •2. Традыцыйныя методыкі аналізу тэксту. Віды рэдактарскага чытання.
- •1.Прыкніжная анатацыя. Яе роля, змест, аб’ём, спецыфіка рэдагавання. Тыповыя недахопы прыкніжных анатацый.
- •2. Заканадаўчая база выдавецкай справы Беларусі.
- •1. Змест і патрабаванні сучасных стандартаў у выдавецкай справе.
- •1. Для оформления выходных сведений:
- •2. Для оформления обложек и переплётов:
- •2. Прыёмы выяўлення лагічных сувязей у тэксце.
- •1. Тэматычнае планаванне ў сучасных умовах. Варыянты планаў.
- •2. Выданні на электронных носьбітах: тыпалогія, структура, прызначэнне.
- •1. Аўтарскі арыгінал: тэрмін, паняцце, віды, склад. Работа рэдактара падчас прыёму аўтарскага арыгінала.
- •2. Асноўныя гігіенічныя патрабаванні да кніжных выданняў.
- •1. Змест (аглаўленне) выдання. Асноўныя патрабаванні да яго.
- •2. Тыпалогія выданняў.
- •1. Методыка працы рэдактара над апаратам выдання.
- •2. Складнікі актуальнасці выдання. Узаемасувязь актуальнасці і попыту.
- •1. Рэдактарскі аналіз: мэта, задачы, структура, агульная схема, умовы эфектыўнасці і якасці.
- •2. Знешняя і ўнутраная структура кнігі.
- •Рэдактарскае заключэнне: мэта, заданне, структура тэксту
- •Тэкст і яго прыкметы. Класіфікація тэкстаў
- •Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала: задачы, сутнасць, патрабаванні. Методыка рэцэнзавання і афармлення рэцэнзіі
- •Рэкламна-прапагандысцкая дзейнасць рэдактара
- •Віды каментарыяў і заўваг. Асноўныя патрабаванні да іх афармлення
- •Ацэнка і рэдагаванне ілюстрацыйнага матэрыялу
- •1. Спецыфіка работы рэдактара над падрыхтоўкай перавыдання.
- •2. Важнейшыя міжнародныя кніжныя выставы-кірмашы.
- •1. Асноўныя ўнутрырэдакцыйныя працэсы.
- •2. Заканадаўства аб рэкламе.
- •Арыгінал-макет выдання.
- •2. Стандартызацыя ў выдавецкай справе.
- •1. Фармат выдання.
- •2. Дакументацыя, якая суправаджае выдавецкія тэкставыя арыгіналы.
- •1. Вызначэнне тыражу выдання.
- •2. Мастацкае канструяванне кнігі.
- •1. Міжнародная стандартная кніжная нумарацыя.
- •2. Апарат кнігі. Віды (элементы) апарата, іх функцыі.
- •1. Дзяржаўныя органы і арганізацыі ў сферы кнігадрукавання.
- •2. Прадмова і ўводзіны. Падабенства і адрозненне.
- •1. Асноўныя віды выданняў. Аб’ём выдання.
- •2. Указальнікі і калантытулы: прызначэнне, асаблівасці рэдагавання
- •1. Заканадаўства аб абавязковым бясплатным экзэмпляры. Дзяржаўныя арганізацыі і органы, якім рассылаецца абэ.
- •2. Выдавецкая прадукцыя рэлігійнага прызначэння.
- •1. Выдавецкая прадукцыя, якая змяшчае экстрэмісцкія матэрыялы.
- •2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту.
- •1. Выдавецкая прадукцыя, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалтавання, жорсткасці.
- •2. Духоўна-асветніцкія выданні і спецыфіка іх рэдактарскай падрыхтоўкі.
- •1. Выкарыстанне інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій у выдавецкай справе.
- •2. Выдавецкая дамова.
- •2.Тэхналогія як элемент развіцця грамадства.
- •1.Рэдактарскі аналіз рэкламных тэкстаў.
- •2.Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці выдавецкага праекта.
-
Рэдактарскае заключэнне: мэта, заданне, структура тэксту
Рэдактарскае заключэнне лічыцца абавязковай і адказнай формай выдавецкай ацэнкі, бо служыць падставай для рашэння пытання пра магчымасць падрыхтоўкі твора да выдання, мэтазгоднасці яго рэцэнзавання, а таксама асновай для ўхвалы ці адхілення.
Ацэнка арыгінала прадугледжвае ацэнку абранай тэмы, яе распрацоўкі, літаратурнай формы. На падставе глыбокага, усебаковага аналізу і разбору твора рэдактар піша аргументаванае рэдактарскае заключэнне, у якім можа прыняць адно з наступных рашэнняў:
1) прызнаць арыгінал прыдатным для далейшай рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі;
2) прызнаць арыгінал прыдатным, але накіраваць яго на рэцэнзаванне;
3) вярнуць арыгінал аўтару для выпраўлення адзначаных выдавецтвам недахопаў;
4) прызнаць арыгінал непрыдатным для выдання, адхіліць яго і скасаваць дамову.
Ацэньваючы бездамоўны аўтарскі арыгінал, рэдактар у сваім заключэнні можа прапанаваць наступнае:
1) накіраваць арыгінал на рэцэнзаванне і разгледзець на паседжанні рэдакцыйнай рады;
2) адхіліць арыгінал і выслаць аўтару ліст з аргументаванымі высновамі.
Вельмі часта рэдактарскае заключэнне часта пішуць фармальна, таму што: заўвагі маюцца толькі да афармлення аўтарскага арыгінала; глыбокі аналіз тэксту падмяняецца наборам трафарэтных фраз. Рэдактары з вялікім вопытам працы, як правіла, абавязкова рыхтуюць рэдактарскае заключэнне, лічаць гэты працэс важным і абавязковым. Гэта дысцыплінуе і рэдактара, і аўтара, уздымае аўтарытэт рэдактара.
Нярэдка рэдактарскія заключэнні, асабліва ў выдавецтвах, якія выпускаюць літаратуру па навукова-тэхнічнай тэматыцы, па змесце далёкія ад дасканаласці. Аб’ём іх за апошні час рэзка скараціўся — з 7−10 да 0,5−1 старонкі.
Прыкладная схема рэдактарскага заключэння на рукапіс навукова-тэхнічнай тэматыкі прыведзена ніжэй.
1. Адпаведнасць фактычнага аб’ёму планаваму. Указанне (пры неабходнасці) аптымальных напрамкаў яго скарачэння.
2. Выкарыстанне нарматыўных матэрыялаў, ступень іх важнасці і навізны.
3. Адпаведнасць арыгінала плану-праспекту.
4. Сістэма рубрыкацыі арыгінала, яе адпаведнасць прынятай паслядоўнасці выклады матэрыялу. Недахопы рубрыкацыі, спосабы іх выпраўлення. Вылучэнні.
5. Ацэнка табліц, неабходнасці прыведзеных у іх дадзеных.
6. Адпаведнасць ілюстрацый іх тэматыцы і аб’ёму арыгінала.
7. Мова і стыль арыгінала.
8. Склад апарату, ацэнка яго элементаў.
Практыка паказвае, калі рэдактар эканоміць час на напісанне рэдактарскага заключэння, не дасканала аналізуе арыгінал, то выдаткі на яго рэдагаванне значна павялічацца, бо рэдактару прыйдзецца самому адказваць на тыя пытанні, якія ён мог бы паставіць перад рэцэнзентам, самому дарабляць тое, з чым цалкам мог бы справіцца аўтар, калі б атрымаў ён ад рэдактара патрэбныя ўказанні.
-
Тэкст і яго прыкметы. Класіфікація тэкстаў
Тэкст — гэта завершаны твор моватворчага працэсу, літаратурна апрацаваны ў адпаведнасці з тыпам дакумента; складаецца з назвы (загалоўка) і шэрагу асаблівых адзінак (сказаў, звышфразавых адзінстваў), аб’яднаных рознымі тыпамі лексічнай, граматычнай, лагічнай, стылістычнай сувязі; мае пэўную мэтанакіра ванасць і прагматычную ўстаноўку.
Тэкст разумеецца як вынік моватворчай дзейнасці, як пісьмовая крыніца, як моўны твор. Першая трактоўка найбольш шырокая. Яна падае тэкст як свядома арганізаваны вынік маўленчага працэсу, як думку, сфармаваную ў пэўную форму для выражэння пэўнага сэнсу.
Істотнымі прыкметамі тэксту з’яўляюцца наступныя тэкставыя катэгорыі:
а) катэгорыя інфарматыўнасці, ступень навізны тэксту для чытача, якая складаецца з тэмы і аўтарскай канцэпцыі, сістэмы аўтарскіх ацэнак прадмета думкі;
б) катэгорыя звязнасці, забяспечвае паслядоўнасць і ўзаемазалежнасць асобных частак, фактаў і палажэнняў у тэксце;
в) катэгорыя камунікатыўнасці, рэалізуецца ў шматлікіх спосабах і сродках арыентацыі на інтарэсы камуніканта — чытача ці слухача;
г) катэгорыя цэласнасці, аднесенасць тэксту да пэўнай маўленчай сітуацыі і праз яе — да таго ці іншага канкрэтнага тыпу тэксту, тыповыя кампаненты, структура і кампазіцыйныя эталоны якіх ўсведамляюцца чытачом ці слухачом як жанрава-пастаянныя і ўзнаўляльныя;
д) катэгорыя асобнасці, ці замкнёнасці, вызначаецца фармальнымі межамі пачатку і канца тэксту і рэалізуецца ў розных відах зачынаў і канцовак тэксту.
Вылучаюць 4 віды тэкставай інфармацыі: фактуальную, тэматычную, канцэптуальную, падтэкставую.
Фактуальная інфармацыя тэксту — гэта інфармацыя пра месца, час, удзельнікаў падзеі, пра абставіны справы, учынкі, пра паслядоўнасць падзей у тэксце і г. д.
Тэматычная інфармацыя тэксту — гэта інфармацыя пра сукупнае адзінства яго тэм і падтэм, якія аб’ядноўваюць фактуальную інфармацыю.
Канцэптуальная інфармацыя — гэта інфармацыя, якая ўключае ў сябе ідэю і асноўныя палажэнні тэксту.
Зразумець канцэптуальную инфармацыю іншы раз няпроста па двух асноўных прычынах:
1) сам тэкст можа змяшчаць элементы, якія трактуюцца неадназначна;
2) прачытанне залежыць не толькі ад тэксту, але і ад чытача: яго жыццёвага вопыту, умення чытаць, настрою.
Падтэкставая інфармацыя — адзін з відаў канцэптуальнай інфармацыі ў выглядзе сэнсаў, якія перадаюцца ў эзопаўскіх ці больш відавочных формах; гэта прыхаваны сэнс, выражаны ў тэксце звычайнымі словамі, словазлучэннямі, сказамі, асобнымі часткамі, які перадаецца пры дапамозе парадку слоў, інтанацыі, мастацкіх сродкаў.
Усе віды інфармацыі ў творы цесна звязаны. Галоўная, агульная мэта стварэння тэксту — паведамленне інфармацыі. Агульная колькасць інфармацыі, якая змяшчаецца ў тэксце, — гэта яго інфармацыйная насычанасць.
Класіфікацыя тэкстаў аўжыццяўляецца па некалькіх параметрах:
Па ступені самастойнасці:
-
першасный (тэксты-арыгіналы);
-
другасныя (створаныя на аснове ўтрымання першасных);
-
першасна-другасныя (агляды літаратуры, школьныя сачыненні).
Па спосабе разгортвання зместа:
-
монаперспектыўныя (калі асновай структурнай арганізацыі зместу тэксту з’яўляецца адна якая-небудзь перспектыва);
-
поліперспектыўныя (некалькі перспектыў).
Па спосабе арыентацыі на камуніканта:
-
бесперапынна-фабульныя (развіцце тэмы не перарываецца адступленнямі і мінімальна забяспечана фонавымі звесткам;
-
канечна-фабульныя (развіццё змястоўна- тэматычнай (сюжэтнай) лініі у якіх перамяжоўваецца з фонавымі звесткамі і аўтарскімі адступленнямі).
З пункту гледжання камунікатыўнай накіраванасці:
-
зварот да камуніканта (чытача ці слухача);
-
) зварот «да сябе» (напрыклад, тэксты дзённікавых запісаў, тэксты-фрагменты запісных кніжак), некаторыя жанры навучальных тэкстаў (напрыклад, сачыненні-разважанні);
-
да асобнага (самастойнага) віду тэкстаў можна аднесці тэксты афіцыйна-дзелавога стылю (заявы, аўтабіяграфіі, дакладныя запіскі, пратаколы пасяджэнняў і г. д.)
Па стылёвай арыентацыі:
-
афіцыйна-дзелавыя (справавыя),
-
навуковыя,
-
публіцыстычныя,
-
мастацкія,
-
рэкламныя,
-
канфесійныя,
-
гутарковыя.
Билет №16