- •1. Прадмет, мэта і задачы тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкай справы як вучэбнай дысцыпліны, яе сувязь з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі.
- •2. Асноўныя віды існаваных інтэрнэт-праектаў: мэта, задачы, структура.
- •1. Класіфікацыя псіхалагічных тыпаў рэдактараў і аўтараў. Асноўныя правілы работы рэдактара з аўтарам.
- •2. Выдавецкая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе і формы дзяржаўнай падтрымкі кнігавыдання.
- •1. Спецыфіка працы беларускіх выдавецтваў з замежнымі партнёрамі.
- •2. Канцэпцыя выдання і яе асноўныя складнікі.
- •1.Рэдагаванне як творчы працэс. Віды рэдагавання. Даведнікі, неабходныя для якаснай працы рэдактара на сучасным этапе.
- •Сутнасць арганізацыйнага этапу ў выдавецкай справе. Месца і роля маркетынгу.
- •2. Агульныя правілы пабудовы апісанняў і метадычныя прыёмы рэдагавання такіх тэкстаў.
- •1. Формы і метады выяўлення чытацкіх запатрабаванняў для фарміравання выдавецкай праграмы. Фактары, якія ўплываюць на чытацкія запатрабаванні і попыт.
- •2.Агульныя правілы пабудовы разважанняў і метадычныя прыёмы рэдагавання такіх тэкстаў. Тыповыя недахопы ў пабудове разважанняў.
- •1. Работа рэдактара па фарміраванні попыту на кнігу і кніжны рэпертуар.
- •2. Традыцыйныя методыкі аналізу тэксту. Віды рэдактарскага чытання.
- •1.Прыкніжная анатацыя. Яе роля, змест, аб’ём, спецыфіка рэдагавання. Тыповыя недахопы прыкніжных анатацый.
- •2. Заканадаўчая база выдавецкай справы Беларусі.
- •1. Змест і патрабаванні сучасных стандартаў у выдавецкай справе.
- •1. Для оформления выходных сведений:
- •2. Для оформления обложек и переплётов:
- •2. Прыёмы выяўлення лагічных сувязей у тэксце.
- •1. Тэматычнае планаванне ў сучасных умовах. Варыянты планаў.
- •2. Выданні на электронных носьбітах: тыпалогія, структура, прызначэнне.
- •1. Аўтарскі арыгінал: тэрмін, паняцце, віды, склад. Работа рэдактара падчас прыёму аўтарскага арыгінала.
- •2. Асноўныя гігіенічныя патрабаванні да кніжных выданняў.
- •1. Змест (аглаўленне) выдання. Асноўныя патрабаванні да яго.
- •2. Тыпалогія выданняў.
- •1. Методыка працы рэдактара над апаратам выдання.
- •2. Складнікі актуальнасці выдання. Узаемасувязь актуальнасці і попыту.
- •1. Рэдактарскі аналіз: мэта, задачы, структура, агульная схема, умовы эфектыўнасці і якасці.
- •2. Знешняя і ўнутраная структура кнігі.
- •Рэдактарскае заключэнне: мэта, заданне, структура тэксту
- •Тэкст і яго прыкметы. Класіфікація тэкстаў
- •Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала: задачы, сутнасць, патрабаванні. Методыка рэцэнзавання і афармлення рэцэнзіі
- •Рэкламна-прапагандысцкая дзейнасць рэдактара
- •Віды каментарыяў і заўваг. Асноўныя патрабаванні да іх афармлення
- •Ацэнка і рэдагаванне ілюстрацыйнага матэрыялу
- •1. Спецыфіка работы рэдактара над падрыхтоўкай перавыдання.
- •2. Важнейшыя міжнародныя кніжныя выставы-кірмашы.
- •1. Асноўныя ўнутрырэдакцыйныя працэсы.
- •2. Заканадаўства аб рэкламе.
- •Арыгінал-макет выдання.
- •2. Стандартызацыя ў выдавецкай справе.
- •1. Фармат выдання.
- •2. Дакументацыя, якая суправаджае выдавецкія тэкставыя арыгіналы.
- •1. Вызначэнне тыражу выдання.
- •2. Мастацкае канструяванне кнігі.
- •1. Міжнародная стандартная кніжная нумарацыя.
- •2. Апарат кнігі. Віды (элементы) апарата, іх функцыі.
- •1. Дзяржаўныя органы і арганізацыі ў сферы кнігадрукавання.
- •2. Прадмова і ўводзіны. Падабенства і адрозненне.
- •1. Асноўныя віды выданняў. Аб’ём выдання.
- •2. Указальнікі і калантытулы: прызначэнне, асаблівасці рэдагавання
- •1. Заканадаўства аб абавязковым бясплатным экзэмпляры. Дзяржаўныя арганізацыі і органы, якім рассылаецца абэ.
- •2. Выдавецкая прадукцыя рэлігійнага прызначэння.
- •1. Выдавецкая прадукцыя, якая змяшчае экстрэмісцкія матэрыялы.
- •2. Задачы рэдактара на стадыі тэхнічнага рэдагавання тэксту.
- •1. Выдавецкая прадукцыя, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалтавання, жорсткасці.
- •2. Духоўна-асветніцкія выданні і спецыфіка іх рэдактарскай падрыхтоўкі.
- •1. Выкарыстанне інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій у выдавецкай справе.
- •2. Выдавецкая дамова.
- •2.Тэхналогія як элемент развіцця грамадства.
- •1.Рэдактарскі аналіз рэкламных тэкстаў.
- •2.Аналіз і ацэнка рэнтабельнасці і эфектыўнасці выдавецкага праекта.
-
Рэцэнзаванне аўтарскага арыгінала: задачы, сутнасць, патрабаванні. Методыка рэцэнзавання і афармлення рэцэнзіі
У ацэнцы аўтарскага арыгінала рэдактар прымае вядучую ролю. Ён з’яўляецца не толькі выканаўцам, але і арганізатарам гэтага працэсу і абавязаны выкарыстоўваць усе магчымасці для складання дакладнага, кваліфікаванага меркавання пра твор.
Адзін са шляхоў дасягнення гэтай мэты — прыцягненне да ацэнкі пазаштатных супрацоўнікаў, рэцэнзаванне. Рэцэнзаванне з’яўляецца састаўной часткай рэдакцыйна-выдавецкага працэсу, яно складаецца з разбору аўтарскага арыгінала з мэтай ацэнкі яго навуковых і літаратурных якасцей. Рэцэнзаванне спрыяе строгаму адбору твораў для апублікавання і павышэнню іх якасці.
Задачы выдавецкага рэцэнзавання можна канкрэтызаваць наступным чынам:
1) кваліфікавана ацаніць рукапіс, які паступае ў выдавецтва, і вынесці аб’кетыўнае меркаванне пра яго далейшы лёс;
2) выбраць для публікацыі найбольш каштоўныя творы;
3) устанавіць шляхі магчымага ўдасканалення будучай кнігі ў інтарэсах чытача;
4) спыніць пранікненне на рынак недасканалых твораў.
Асноўныя арганізатары рэцэнзавання — загадчыкі рэдакцый і рэдактары. Яны вырашаюць, хто з наяўнага актыву рэцэнзентаў можа кваліфікавана ацаніць арыгінал.
Шматлікія выдавецтвы карыстаюцца Тыпавой выдавецкай дамовай на рэцэнзаванне, якая рэгулюе ўзаемаадносіны выдавецтва з рэцэнзентам. Паводле гэтага дакумента рэцэнзент абавязаны даць у пісьмовым выглядзе ацэнку арыгінала ў цэлым і асобных яго частак і заключэнне пра навуковы і мастацкі ўзровень твора з пазіцыі мэтазгоднасці яго выдання. У дамове паказваецца тэрмін, на працягу якога павінна быць напісана рэцэнзія.
У некаторых выдавецтвах распрацоўваюцца адмысловыя памяткі для рэцэнзентаў, якія складаюцца з трох частак:
Асноўная, ў якой рэцэнзент адказвае на пытанні, якія цікавяць рэдактара (раскрыцце тэмы, ці адпавядае назва рукапісу яе зместу, ці адлюстроўвае матэрыял рукапісу асноўныя кірункі навукова-тэхнічнага прагрэсу, ці скарыстана ў творы наўноўшая літаратура, ці ёсць у рукапісе дыскусійныя пытанні, ці дакладныя ілюстрацыі, схемы, карты, табліцы і г. д.).
Другая частка, ў якой даецца падрабязны пералік і разбор усіх заўважаных рэцэнзентам недахопаў рукапісу, паказваюцца асобныя месцы, якія, па меркаванні рэцэнзента, трэба выправіць, перапрацаваць або выкінуць. Асобая ўвага павінна быць звернута на выкарыстанне ў рукапісе агульнапрынятай тэрміналогіі, нормаў і г. д.
Заключная, ў якой рэцэнзент дае рукапісу вартую, якасную ацэнку і прапанову адносна далейшай працы над ім ці пра яго адхіленне.
Рэцэнзія ў трох асобніках падпісваецца рэцэнзентам і накіроўваецца ў выдавецтва.
Атрымаўшы рэцэнзію, рэдактар знаёміцца з ёй і супастаўляе яе з рэдактарскім заключэннем. Заўвагі рэцэнзента могуць быць прыняты цалкам, часткова, а часам і зусім не прыняты, г. зн. рэцэнзія адхіляецца.
Аўтар можа:
-
прыняць заўвагі рэцэнзента і выдавецтва цалкам;
-
пагадзіцца з часткай з іх;
-
адпрэчыць заўвагі, аргументуючы свой пункт гледжання.
Калі рэдакцыя і аўтар не прыходзяць да ўзаемапрымальнага рашэння, абмеркаванне спрэчнага пытання выносяць на рэдакцыйную калегію. Рашэнне пра аўтарскі арыгінал прымае кіраўніцтва выдавецтва. Калі пасля дапрацоўкі арыгінал не будзе прызнанырэдактарам і рэцэнзентам прыдатным да выдання, выдавецтва мае права зноў вярнуць яго аўтару ці скасаваць дамову. Рашэнне пра скасаванне дамовы прымае дырэктар выдавецтва па прадстаўленні галоўнага рэдактара.