Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

1. Змест (аглаўленне) выдання. Асноўныя патрабаванні да яго.

Змест — гэта інструменты пошуку. (дапамагае знайсці матэрыял  — выконвае свою ролю, а калі не  — дрэнны змест, не выконвае функцыю).

З. — паслядоўны пералік рубрык асобна выдадзенага твора, абавязковы элемент апарата кожнага выдання (Выкл.  —мал. аб’ём, слоўнікавыя выданні з вялікай колькасцю раздзелаў).

Задачы:

-даведкава-пошукавая — спрасціць і паскорыць пошук

-інфармацыйна-тлумачальная — даць агульнае ўяўленне аб тэматычным змесце выдання, структуры

-рэкламная — прыцягвае чытача, узмацняе цікавасць да кнігі, якая прагледжваецца, выклікае жад

Патрабаванні да зместу.

1. Загалоўкі ўнутры выдання і ў змесце павінны тэкстуальна супадаць: грубыя памылкі не дазваляюць чытачу правільна ацаніць твор, дробныя — дыскрэдытуюць выданне і выдавецтва.

2. Дакладная перадача ў змесце графічнай формы загалоўкаў унутры выдання. (напісанне лічэбнікаў і іншых графічных знакаў павінна супадаць унутры выдання і ў змесце. Адрозненне па знешняй форме можа адцягваць увагу чытача ад сэнсу і мэты чытання.)

3. Вытрыманасць сэнсавай супадпарадкаванасці загалоўкаў. (добра бачна, да якой ступені рубрыкацыі адносіцца кожны загаловак, а самі загалоўкі размешчаны па ступенях у адпаведнасці з рэальнай значнасцю).

4. Паўната загалоўка, якая адпавядае спосабам і ўмовам выкарыстання выдання. Загаловак у змесце павінен быць узноўлены ў поўным выглядзе — з усімі структурнымі часткамі: рода-нумерацыйнай, тэматычнай, жанравымі і іншымі падзагалоўкамі. Усячэнне загалоўка з мэтай эканоміі месца дапускаецца толькі тады, калі ён не ўскладняе працу чытача з кнігай.

5. Зручнасць пабудовы загалоўкаў зместу, якая дазваляе хутка знаходзіць патрэбную частку ўнутры твора.

6. Графічная выразнасць. (графічна выразна набраны змест дазваляе чытачу лепш бачыць, як супадпарадкаваны загалоўкі, падраздзелы, хутчэй знаходзіць патрэбную інфармацыю).

7. Функцыянальнасць пабудовы. Пажадана, каб парадак элементаў зместу адпавядаў таму парадку, які патрэбен чытачу для даведак пры пошуку: спачатку расшукваецца аб’ект, затым адрасныя спасылкі.

Паколькі змест дапамагае першапачатковаму знаёмству чытача з выданнем, яго пажадана размяшчаць адразу ж пасля тытульнага ліста. Змест рэкамендуецца аддзяляць ад дапаможнага паказальніка, які ў прынцыпе павінен ісці апошнім, каб адлюстраваць увесь папярэдні тэкст. На практыцы, аднак, па рэдакцыйна-тэхнічных меркаваннях змест часцей за ўсё змяшчаюць у канцы выдання.

2. Тыпалогія выданняў.

«Тыпалогія (ад грэч. týpos — адбітак, форма, узор) — 1) метад навуковага пазнання, які асноўваецца на расчляненні сістэм аб’ектаў і іх групіроўцы з дапамогай абагульненай, ідэалізаванай мадэлі або тыпу; тыпалогія выкарыстоўваецца ў мэтах параўнальнага вывучэнняістотных прыкмет, сувязяў, функцый, адносін, узроўняў арганізацыі аб’ектаў як суіснуючых, так і падзеленых ў часе; 2) вынік тыпалагічнага апісання і супастаўлення»

Разнавіднасцю тыпалогіі з’яўляецца класіфікацыя.

У рамках кнігазнаўства - бібліятыпалогія. Па тэматыцы выданні могуць падзяляцца ў адпаведнасці як з агульнапрынятымі класіфікацыйным сістэмамі (напрыклад, Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК), Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ББК), Дзяржаўны рубрыкатар навукова-тэхнічнай інфармацыі і інш.), так і спецыяльна створанымі ў галінах і нават на прадпрыемствах і ў арганізацыях класіфікацыямі. Але існуюць спецыяльныя выдавецкія класіфікацыі выданняў, пабудаваныя на аснове спецыфічных параметраў, важных для выдавецкай практыкі. Асноўныя з іх адлюстраваны ў ГОСТ 7.60–2003 «Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні».

Гэты ГОСТ вылучае наступныя падставы для класіфікацыі:

- перыядычнасць (неперыядычнае, серыяльнае, перыядычнае, выданне, што прадаўжаецца);

- мэтавае прызначэнне (масава-палітычнае, навуковае, навукова-папулярнае, афіцыйнае, вытворча-практычнае, нарматыўнае вытворча-практычнае, вучэбнае, даведачнае, для вольнага часу, інфармацыйнае, рэкламнае, літаратурна-мастацкае, духоўна-асветнае);

- характар інфармацыі

- матэрыяльная канструкцыя (часопіснае, кніжнае, ліставое, кніжка-цацка, кніга/часопіс з падвойным выхадам (начинается с двух сторон книги), камбініраванае выданне, камплектнае выданне).

А таксама ў ім прадстаўлены класіфікацыі па:

  • складу асноўнага тэксту (монавыданне, зборнік, дайджэст) ;

  • знакавай прыродзе інфармацыі (тэкставае, картаграфічнае, нотнае, выданне са шрыфтам брайля, выяўленчае (альбом, атлас, гравюра і інш.));

  • чытацкаму адрасу (масавае, папулярнае, для дзяцей і юнацтва, для бібліятэкі, для сляпых, для службовага карыстання, элітарнае, бібліяфільскае, адаптаванае);

  • характару аналітычна-сінтэтычнай пераработкі інфармацыі;

  • арыгінальнасці зместу (арыгінальнае, перакладное, мнагамоўнае, з паралельным тэкстам (в одной книге несколько языков), паралельнае (идентичные книги на разных языках));

  • способу арганізацыі твораў (акадэмічнае, выбраныя творы, збор твораў, аднатомнае выданне; аднатомнік, мнагатомнае выданне; мнагатомнік, асобнае, дадатак, серыя, серыйнае);

  • аб’ёму (кніга (до 48 с.), брашура, лістоўка);

  • паўторнасці выпуску (першае, перавыданне, новае (в отличие от первого выходит в новом издательстве, редакции, оформлении), дапоўненае, выпраўленае, перепрацаванае, перагледжанае, пашыранае, стэрэатыпнае);

  • фармату (малафарматнае (от 100×100 мм до 107×140 мм), кішэннае, мініяцюрнае (до 100×100 мм), партатыўнае, фаліянт (1/2 папяровага ліста);

  • характару афармлення і способу паліграфічнага выканання (пейпербек (бум.вокладка), палепшанае, факсімільнае, ксілаграфічная кніга, літаграфаванае);

  • характару абарачэння.

Акрамя гэтага, ГОСТ класіфіцыруе віды выяўленчых выданняў, віды перыядычных выданняў і выданняў, якія працягваюцца, а таксама і віды выданняў, выпушчаных у гонар якой-небудзь падзеі ці асобы.

Білет 13