Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка 16.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
18.12.2018
Размер:
109.06 Кб
Скачать

V. Ход заняткаў.

1. Уводная частка:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:

Замест кропак устаўце словы, якія падыходзяць па сэнсе.

  1. Раніцою я адчуваю сябе … , апоўдні - … , пад вечар - … .

  2. Калі я чытаў Медыцынскую энцыклапедыю, я адразу адчуў, што ў мяне баляць … , … , … , … , … , … , … , … , … .

  3. Каб адчуваць сябе добра, трэба клапаціцца не толькі пра … , але і пра … , і пра … .

  4. Трэба, каб кожны чалавек прайшоў поўную дыспансерызацыю – наведаў … , … , … , … , … .

  5. У бальніцу людзі трапляюць з … , … , … , … , … , … і іншымі хваробамі.

  6. Калі чалавеук раптам зрабілася дрэнна, да яго прыедзе … ці … .

  7. Пацыент пералічыў сімптомы хваробы - … , … , … , … і … .

  8. Амаль што ў кожнай аптэцы можна набыць … , … , … , … , … , … , … , … .

Для даведкі: абязбольваючыя, акуліст, апёк, атручэнне, бяссонне, вазелін, вельмі добра, вочы, вуха, высокі ціск крыві, галава, горла, галавакружэнне, дрэнна, жывот, задышка, запаленне лёгкіх, заспакаяльныя сродкі, кашаль, кроплі ад сэрца, мазі, маральная моц, мікстура ад кашлю, насмарк, настой, ногі, нырка, няблага, оталарынголаг, пластыр, плечы, пухліна, рэанімацыйная брыгада, сардэчны прыпадак, скуранік, слабіцельныя таблеткі, тэрапеўт, фізічны стан, хірург, “Хуткая дапамога”, шыя.

3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

1. Якое маўленне лічыцца дарэчнасць?

2. Якое маўленне лічыцца выразным? Назавіце спосабы і сродкі дасягнення выразнасці.

3. Якое маўленне лічыцца багатым?

4. ПрактычнЫЯ заданні:

Складзіце пісьмова выказванне на тэму “Размова пацыента і ўрача”.

5. Выстаўленне выніковых адзнак.

Пасля кантролю засваення вывучаемага матэрыялу выкладчык ацэньвае работу кожнага студэнта.

6. заключная частка.

Выкладчык адказвае на пытанні студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.

VI. Літаратура Асноўная:

  1. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

  2. Браим И. Культура делового общения. – Мн., 1998.

  3. Каляда А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: Практыкум па дыкцыі і арфаэпіі. – Мн., 2006.

  4. Прыгодзіч М. Р. Шчодрасць слова. – Мн., 1990.

  5. Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995.

Дадатковая:

  1. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мн., 1994.

  2. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік. – Мн., 2001.

  3. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

  4. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

  5. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік па фiзiялогii чалавека i жывёл /Бел. дзярж. пед. ун-т iмя Максiма Танка; Склад. А. Р. Александровiч, С. П. Амуросьева, Л. М. Байцоў, Я. У. Гаўскі, Н. П. Лобань, Т. А. Мiклуш, В. А. Новiк. – Мн., 1997.