Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
археология по специальности.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
05.12.2018
Размер:
457.22 Кб
Скачать

Дрыгавiчы

Мяркуючы па летапiсу вобласць рассялення дрыгавiчоў знаходзiлася памiж Прыпяццю i Дзвiной “седоша межю Припетью i Двиной i нарекошася дреговичи”. З пiсьмовых крынiц вядома, што дрыгавiчы жылi самабытна, мелi ўласную тэрыторыю i да ўваходжання ў склад Кiеўскай Русi - сваю палiтычную арганiзацыю, свае княства.

Самай важнай этнавылучальнай адзнакай дрыгавiчоў з’яўляюцца буйныя металiчныя пацеркi, якiя пакрыты зернем.(Рыс.). Картаграфаванне iх дазволiла ўдакладнiць межы рассялення гэтага саюза пляменаў. На ўсходзе межай служыў Днепр, на поўначы - яна праходзiла па вадараздзелу Друцi i Бярэзiны, далей па лiнii Барысаў - Заслаў’е да верхоў’яў Неманскага басейна. На захадзе дрыгавiчы даходзiлi да Брэсцкага Пабужжа, а на поўднi мяжа праходзiла па прасторах на поўдзень ад Прыпяцi.

Вiдаць, дрыгавiчы сфармiравалiся на мясцовай аснове. Iх генэзiс неабходна шукаць у прыпяцкай групе помнiкаў культуры Лукi-Райкавецкай, якая адасоблена ад iншых помнiкаў культуры вялiкiмi цяжка праходнымi багнамi.

Да IX ст. дрыгавiчы, вiдаць, жылi на правабярэжжы Прыпяцi. Каланiзацыя iмi левабярэжных прытокаў Прыпяцi пачынаецца не раней IX ст. Курганы гэтага часу з лепным посудам i трупаспаленнямi паяўляюцца ў вярхоў’ях рэк Случ, Арэса, на правым беразе Дняпра i на Бярэзiне. Рассяленне дрыгавiчоў iшло двумя шляхамi. З аднаго боку па рэках Брагiнка - Днепр - Бярэзiна, а з другога - па левых прытоках Прыпяцi: Ланi, Пцiчы, Случы.

Картаграфаванне дэталей пахавальнай абраднасцi i рэчавага комплексу познiх курганаў (XI-XIII стст.). у былой дрэгавiцкай зямлi дазволiла Сядову падзялiць арэал дрэгавiчоў на две часткi: парэччэ i правабярэжжа Прыпяцi, дзе курганы па пахавальнаму абраду i малалiкасцi рэчаў блiзкiя да курганаў драўлянаў, валынянаў i палянаў; левабярэжжа Прыпяцi, дзе ў пахавальным абрадзе i iнвентары прасочваюцца балцкiя аналогii. Храналагiчны матэрыял паўночных тэрыторый таксама блiзкi да балцкага. Усе гэта з’яўляецца доказам ассiмiляцыi мясцовага балцкага насельнiцтва славянамi.

Радзiмiчы

Усходнiмi суседзямi дрэгавiчоў былi радзiмiчы. Летапiс так вызначае месца рассялення гэтай этнiчнай групы ўсходнiх славянаў: “i пришедша седоста Радимъ на съжю, и прозвашася радимичи”. Па летапiсу вядома, што радзiмiчы ўпраўлялiся пляменнымi правадырамi, мелi свае войска i да апошнiх дзесяцiгоддзяў X ст. захоўвалi самастойнасць. З сярэдзiны IX ст. яны вымушаны былi плацiць данiну хазарам, аднак пасля 885 г., калi Алег накiроўвае сваю дружыну на радзiмiчаў, яны сталi даннiкамi кiеўскага князя. У 984 г. ваявода Уладзiмiра Сятаслававiча Волчы Хвост разбiў радзiмiчаў на р. Пiшчанi каля сучаснага Слаўгарада, i з гэтага моманту страцiлi сваю незалежнасць.

Этнавызначальнай адзнакай радзiмiчаў з’яўляюцца сямiпрамяневыя скроневыя кольцы. (Рыс.). Iх картаграфаванне дазволiла больш дакладна вызначыць арэал рассялення гэтай этнiчнай групы. Ен уключаў у сябе басейн нiжняга i сярэдняга Сажа i памiжрэчча Сажа i Дняпра.

Г.Ф. Салаў’ева вылучае 8 груп курганаў, якiя, вiдаць, адлюстроўваюць пляменнае дзяленне радзiмiцкага саюза.

Паходжанне радзiмiчаў застаецца загадкай. Аповесць часовых гадоў двойчы паведамляе аб iх ляшскiм паходжаннi: “Быша же радимичи от рода ляхов”. Гэтыя словы летапiса аказалi ўплыў на многiх гiсторыкаў, якiя спрабавалi вызначыць польскую прарадзiму радзiмiчаў, аднак iх пошукi нельга прызнаць паспяховымi. Не мае пакуль дадзеных i археалогiя. Салаў’ева i Сядоў спрабуюць прыцягнуць дадзеныя гiдранiмiкi да рашэння гэтага пытання. Па iх меркаванню, у Верхнiм Паднястроў’i маецца невялiкi ўчастак, дзе сустракаецца каля двух дзесяткаў рачных назваў, якiя паўтараюць гiдронiмы Пасожжа. Аднак толькi гэтых дадзеных недастаткова для вырашэння гэтага пытання.

Вяцiчы

Аповесць часовых гадоў лакалiзуе вяцiчаў на Ацэ “а Вятъко седесъ родомъ по Оце, от него же прозвашася вятичи”. Для гэтага пляменнага саюза этнiчна вызначальнымi ўпрыгожваннямi з’яўляюцца сямiлапасныя скроневыя кольцы. (Рыс.). На захадзе вяцiчы межавалi з северанамi, радзiмiчамi i крывiчамi. Тут мяжа праходзiла па вадараздзелу Акi i Дзясны. На ўсходзе крайнiм пунктам з’яўляецца Пераяслаў - Разанскi. У цэлым жа вяцiчы цалкам прыналежылi вярхоў’ям Акi i яе левабярэжных прытокаў. Раннiя вяцiцкiя курганыVIII - X стст. таксама, як i паселiшчы, сканцэнтраваны ў верхняй плынi Акi. Далей на поўнач тэрыторыi прыналежылi яшчэ фiнаўгорскiм пляменам.

Аб паходжаннi вяцiчаў Аповесць часовых гадоў паведамляе “радимичи бо и вятичи отляховъ”. Аднак пошукi продкаў вяцiчаў на тэрыторыi Польшчы таксама беспаспяховыя, як i радзiмiчаў. Даследчыкi мяркуюць, што летапiснае ад ляхов трэба разумець не ў этнiчным, а ў геаграфiчным сэнсе. Вiдаць, летапiс мае на ўвазе тое, што ў старажытнасцi продкi вяцiчаў жылi дзесьцi ў заходнiх абласцях. Па крайняй меры рэчавы комплекс раннiх вяцiчаў супараўнальны з матэрыяламi культур раменскай i Лукi-Райкавецкай.

Паляне

Аднiм з буйнейшых усходнеславянскiх аб’яднанняў былi паляне. У летапiсу гаворыцца аб тым, што палянам прыналежала Кiеўскае Падняпроў’е. Калi летапiсец паведамляе аб узнiкненнi Кiева, ен пiша аб палянах, якiя жылi ў Кiеве “бяху мужи мудри и смышлены, нарикахуся паляне, от них же есть поляне в Киеве и до сего дне”. Апрача Кiева палянам прыналежылi Вышгарад, Васiллеў i Белгарад.

У палянаў адстунiчалi спецыфiчныя ўпрыгожваннi, i гэтыя акалiчнасцi ўскладняе вызначэнне дакладных межаў iх рассялення. На думку В.В. Сядова, зямля палянаў уключала ў сябе тэрыторыю Сярэдняга Падняпроў’я. На поўначы яна распаўсюджвалася аж да Любеча i р. Мены, на поўднi да р. Рось.

Фармiраванне палянаў адбывалася хутчэй за ўсе на мясцовай аснове. Iх старажытнасцi выяўляюць цесную сувязь з папярэднiмi помнiкамi Лукi-Райкавецкай культуры.

Найбольш раннiя курганы ў арэале палянаў датуюцца IX ст. У IX i X стст. у iх былi распаўсюджаны два абрады пахавання: крэмацыя i iнгумацыя. Курганы з трупаспаленнем звычайна пазбаўлены iнвентару. Выключэнне складаюць княскiя чарнiгаўскiя курганы Чорная Магiла i Бязыменны. У Кiеве i ў аколiцах Чарнiгава сустракаюцца шмат насыпаў з трупапалажэннем у драўляных зрубах.

Паляне першымi са славянскiх пляменаў сталi называцца руссю. “...паляне, яже ныне зовомая Русь”. Адсюль з Кiеўскай зямлi гэты этномiм паступова распаўсюдзiуся на ўсе ўсходнеславянскiя плямены. Паходжанне этнонiма рось-русь застаецца невысвятленным, В.В. Сядоў лiчыць, што ен не славянскi. Усе назвы ўсходнеславянскiх пляменаў маюць славянскiя фарманты - iчы, альбо -яне, -ане. Цюрскiм мовам не было ўласцiва пачатковае “р”, таму цюрскае паходжанне этнонiма русь-рось таксама неверагоднае. Застаецца дапусцiць iранскi пачатак гэтага аляменнага iменi. Вiдаць, у працэсе славянiзацыi мясцовага iранамоўнага насельнiцтва ягоная этнiчная назва была ўспрынята славянамi.