- •Курс лекцыi па спецыяльнасцi
- •Тэма I Прадмет, крынiцы, задачы I метады археалогii
- •Тэма 2: каменны век палеалiт
- •Алдувайская эпоха (2 млн. - 700 тыс. Гадоў)
- •Ашэльская эпоха (700 - 150/120 тыс. Гадоў назад)
- •Верхнi палеалiт
- •Мезалiт
- •Тэма 3: Энэалiт
- •Тэма 4: Бронзавы век
- •Тэма 5: Жалезны век
- •Сарматы
- •Жалезны век лясной паласы ўсходяй Еуропы
- •Кельты I латэнская культура
- •Пшэворская культура
- •Чарняхоўская культура
- •Тэма 6: Славяне Усходняй Еўропы I iх суседзi
- •Пражская культура
- •Пянькоўская культура
- •Лука-Райкавецкая культура
- •Раменская I боршаўская культуры
- •Тушэмлiнская культура
- •Доўгiя курганы
- •Усходнеславянскiя саюзы пляменаў
- •Дрыгавiчы
- •Радзiмiчы
- •Тэма 7: старажытная русь Старажытнаруская веска
- •Старажытнарускi горад
- •Ноугарад
- •Рамяство, гандаль, культура, дойлiдства.
Тэма 6: Славяне Усходняй Еўропы I iх суседзi
Адно з цэнтарльных i найбольш складаных пытанняў айчыннай археалогii - праблема этнагенезу i ранняй этнiчнай гiсторыi славянаў. Упершыню на гэтае пытанне паспрабаваў адказаць яшчэ ў XII ст. славуты аўтар “Аповесцi часовых гадоў” Нестар. Якi лiчыў, што найбольш старажытнай тэрыторыяй славянаў былi землi па нiжняй плынi Дуная i ў Панонii, адкуль славяне пачынаюць рассяляцца ў паўночным, усходнiм i паўдневым напрамкам.
З тае пары прайшлi стагоддзi, але спрэчкi аб паходжаннi славянаў i iх першапачатковай тэрыторыi не спыняюцца. Частка даследчыкаў, якiя безагаворачна вераць летапiсным сведчанням, прытрымлiваюцца карпацкай цi дунайскай тэорыi паходжання славянаў. Iншыя адстойваюць версiю аб вiсла-одэрскай прарадзiме славянаў, трэццiя бачаць першых славянаў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, чацвертыя - на берегах Прыпяцi i Сярэдняга Дняпра i г.д. Аднак пераканучых доказаў няма нi ў аднiх прыхiльнiкаў. Для вырашэння гэтага складанага пытання неабходна комплекснае вывучэнне з прыцягненнем дадзеных мовазнаўства, антрапалогii, тапанiмiкi, этнаграфii i iнш. навук. Што датычыцца археалогii, то пры вырашэнне этнагенэтычных пытанняў рашучае значэнне мае рэтраспектыўны метад. Ен у сучасны момант дазваляе вылучыць сапраўды славянскую культуру не раней сярэдзiны V ст. н.э., якая мае бяспрэчныя генэтычныя сувязi з летапiснымi славянамi. Гэта - так званая пражская культура.
Пражская культура
Помнiкi пражскай культуры з’яўляюцца на велiзарнай тэрыторыi ад Эльбы на захадзе да Дняпра на ўсходзе i ад Прыпяцi на поўначы да Дуная на поўднi. Храналагiчныя межы гэтай культуры - V - VII стст. н.э.
Пануючым тыпам паселiшчаў з’ўялялiся неўмацаваныя паселкi. Яны размяшчалiся па берагах вялiкiх i малых рэк, часцей за ўсе на схiлах першых надпойменных тэрас. Найбольш вывучанымi з iх з’яўляюцца паселiшчы Кадын i Рашкаў на рацэ Прут. Звычайна селiшчы размяшчалiся гнездамi, якiя складалiся з 3-4 паселiшчаў.
У басейнах Вiслы i Одэра, а таксама ў Германii жытлы прадстаўляюць сабой наземныя дамы, якiя ацяплялiся печамi-каменкамi цi глiнабiтнымi печамi. У больш паўдневых раенах пераважалi паўзямляначныя жытлы плошчай 12 - 15 кв. м. (Рыс.).
Гарадзiшчы ў пражскай культуры сустракаюцца рэдка. Найбольш вядомымi з iх з’яўляюцца Зiмна ў Заходняй Украiне i Хотамель на Беларусi. (Рыс.).
Пахавальныя помнiкi носьбiтаў ПК прадстаўлены двумя тыпамi: гэта - грунтовыя магiльнiкi i курганы з трупаспаленнем. У грунтовых магiльнiках кальцынаваныя косткi змяшчалiся ў глiняныя ўрны цi ссыпалiся на дно ямы i перакрывалiся зверху гаршком. Пахавальны iнвентар практычна адсутнiчае.
Курганыя магiльнiкi складаюцца з 10 -15 невысокiх насыпаў. Крэмiраваныя косткi змяшчалiся ў падножжы насыпаў часта на рытуальных вогнiшчах, у ўрнах цi спецыяльна выкапаных ямках. Кожны насып уяўляў сабой калектыўны, хутчэй за ўсе родавы склеп. У iм звычайна сустракаюцца 2-3 урны.
Найбольш яскравай адзнакай культуры з’яўляецца глiняны посуд. Ен прадстаўлены высокiмi гаршкамi, у якiх вельмi кароткi вертыкальна цi злегку адхiлены вонкi венчык i ўсечана-канiчнае тулава. Максiмальнае пашырэнне ў гэтых гаршкоў прыпадае на верхнюю трэць вышынi. Арнамент для гэтай керамiкi не характэрны, толькi зрэдку сустракаюцца грашкi з касымi насечкамi па краю венчыка. (Рыс.).
Рэчавы комплекс прадстаўлены прыладамi працы (косы, сярпы, жорны, нажы, праколкi), упрыгожваннi (бранзалеты, падвескi, бляшкi), глiнянымi бiканiчнымi праселкамi i iнш. рэчамi.
Асноўным заняткам носьбiтаў пражскай культуры было земляробства. У паўдневых раенах яно хутчэй за ўсе было ворным. У паўночных раенах земляробства магло быць i падсечаным. Вырошчвалi пшанiцу, жыта, проса i iнш. зернавыя, бабовыя i тэхнiчныя культуры. Грунтоўную ролю iграла i жывелагадоўля. Разгадоўвалi буйную рагатую жывелу, свiнняў, коз, авечак i каней.
Большасць вучоных звязваюць генэзiс ПК з папярэдняй культурай Польшчы. Падабенства памiж iмi назiраецца ў керамiцы, домабудаўнiцтве i пахавальным абрадзе. Аднак некаторыя польскiя археолагi спрабуюць знайсцi вытокi ПК на ўсходзе, у асяроддзi носьбiтаў кiеўскай культуры.
Геаграфiчная лакалiзацыя помнiкаў ПК дазваляе звязаць яе са склавенамi гiсторыка VI ст. Ердана, якi размяшчаў iх да г. Навiетуна i Мурсiанскага возера да Днастра i Вiслы.