Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел мова.doc
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.02.2016
Размер:
134.66 Кб
Скачать

Тэма 2

Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы

1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

Мова чалавека з’яўляецца асноўным сродкам зносін, які можа здзяйсняцца ў дзвюх формах – вуснай і пісьмовай. Акрамя таго, калі разглядаць мову таго ці іншага народа (напрыклад, беларускага), то важна адзначыць, што любая нацыянальная мова ўяўляе сабою складаную структуру, паколькі ўключае некалькі падсістэм. У прыватнасці, у любой развітай мове можна вылучыць літаратурную і дыялектную формы яе існавання. Літаратурная мова – гістарычна складзеная, узорная форма нацыянальнай мовы. Літаратурная мова валодае багатым лексічным фондам, упарадкаванай граматычнай структурай і разгалінаванай сістэмай функцыянальных стыляў.

Адной з рысаў літаратурнай мовы з’яўляецца разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў.

Моўны стыль – гэта гістарычна складзеная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу грамадскай дзейнасці: навуку, адміністрацыйна-справавыя адносіны, грамадска-палітычную дзейнасць, бытавыя зносіны, мастацкую творчасць. Адпаведна вылучаюцца пяць функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, размоўны (гутарковы), мастацкі.

Стылі называюцца функцыянальнымі таму, што іх асаблівасці вызначаюцца асаблівасцямі функцый мовы ў дадзенай сферы зносін. Напрыклад, функцыя афіцыйна-справавога стылю – дакладна, аб’ектыўна і адназначна паведаміць інфармацыю, а функцыя публіцыстычнага – уздзейнічаць на волю і пачуцці слухача або чытача. Функцыя навуковага стылю заключаецца ў тым, каб перадаваць інтэлектуальную інфармацыю. Навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны і мастацкі стылі маўлення рэалізуюцца пераважна ў пісьмовай форме, а размоўны – у вуснай.

Кожны стыль рэалізуе спецыфічную мэту зносін, мае свае моўныя асаблівасці (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), стылявыя рысы, сістэму падстыляў [1, с.27]:

Стылі

Сфера выкарыс-тання

Мэты зносін

Стылявыя рысы

Моўныя сродкі

Падстылі

Размоўны

Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Натуральнасць маўлення, эмацыяналь-насць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці

Бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя і клічныя сказы

Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны

Навуковы

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і інш.

Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументава-насць

Агульнанавуко-выя і вузкаспе-цыяльныя тэрміны; аддзеяслоўныя і адпрыметнікавыя назоўнікі, наніз-ванне форм роднага склону, развітыя апавя-дальныя сказы, злучнікавая падпарадкаваль-ная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатыч-ная сферы

Інфармацый-ная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоў-насць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартыза-цыя, адсутнасць эмацыяналь-насці

Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы

Уласна заканадаўчы, дыпламатыч-ны, адміністрацый-на-канцылярскі

Публіцыстычны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны

Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасць, эмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназразу-меласць

Ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-пуб-ліцыстычны, радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця

Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Эмацыяналь-насць, экспрэсіў-насць, вобразнасць, стылістычная незамкнё-насць, індывідуаль-насць аўтара

Разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі

Проза, паэзія, драматургія