Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі

Шафёры без слоў разумеюць дарожныя знакі, спартсмены – знакі, якія паказвае суддзя. Маці разумее немаўля па міміцы, усмешцы, плачы. Але чаму ўсе так радуюцца, калі асобныя гукі дзіця складае ў сваё першае слова?

Калі мы гаворым, што мова – асноўны, найважнейшы сродак зносін, то мяркуецца, што ёсць і менш важныя спосабы кантактавання. Сапраўды, людзі карыстаюцца і іншымі сродкамі зносін, напрыклад, жэстамі, рознымі штучнымі сігналамі, знакамі (матэматычныя, хімічныя, дарожнага руху, семафоры, сірэны, азбука Морзе і г. д.). Мова жэстаў як самастойная сістэма выкарыстоўваецца глуханямымі. Жэсты тут адпавядаюць выразам гукавой мовы. Аднак даная мова вельмі абмежаваная і бедная ў параўнанні з гукавой мовай. Жэсты могуць выкарыстоўвацца і як дадатковы несама- стойны сродак зносін (суправаджаць выказванне, узмацняючы яго выраз- насць). Своеасаблівымі сродкамі перадачы інфармацыі з'яўляюцца музыка і выяўленчае мастацтва. Аднак і гэтыя формы, нягледзячы на іх вялікія магчымасці, даволі «аднабаковыя» ў параўнанні з моваю. Ні музыка, ні выяўленчае мастацтва не выражаюць дакладных, расчлянёных паняццяў. Яны выклікаюць пэўныя вобразы ў свядомасці слухача ці гледача і, адпа- ведна, пэўныя думкі, аднак гэтыя думкі могуць быць вельмі непадобнымі ў розных людзей.

Ёсць і іншыя «экзатычныя сродкі» зносін, як, напрыклад, барабанная мова ў некаторых афрыканскіх народаў, з якой звязана шмат звычаяў і абрадаў.

У старажытнасці на Усходзе, а ў сярэднія стагоддзі ў Заходняй Еўропе, была папулярнай мова кветак – умоўны спосаб выражаць розныя пачуцці і паняцці з дапамогай кветак. Сімвалічнае значэнне некаторых з іх дайшло і да нашага часу: фіялка – сімвал сціпласці; лілея – цнатлівасці; незабудка – памяці; астра – тугі; ружа – кахання (у старажытных грэкаў і рымлян яна была сімвалам таямніцы).

У 60-я гады ХХ стагоддзя галандскі вучоны Ганс Фройдэнталь зрабіў спробу стварыць штучную мову – так званы «лінкос» (лінгва косміка – мова космасу) для перадачы пасланняў у космас. Сутнасць яе ў тым, што пры дапамозе сігналаў рознай даўжыні, якія нясуць пэўную матэматычную інфармацыю (а законы матэматыкі ўсюды аднолькавыя), можна наладзіць кантакт з іншапланецянамі.

Відавочна, што названыя сродкі зносін выступаюць як дапаможныя ў дачыненні да адзінага універсальнага сродку мовы слоў. Самі па сабе, без перакладу на мову, гэтыя сродкі не могуць перадаць думку. Іх функцы- янаванне магчыма толькі на аснове мовы.

5. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа

Сродкам вусных і пісьмовых зносін паміж людзьмі пэўнай нацыі служыць нацыянальная мова. Складаецца яна ў адпаведны перыяд сацы- яльнага і эканамічнага развіцця народа, у эпоху ўтварэння нацыі. Нацы- янальная мова фарміруецца на аснове мовы народнасці і паводле якасці сваіх структурных адзінак не мае прынцыповых адрозненняў ад мовы народнасці, таму што наследуе яе лексіку, фанетыку і граматыку. Розніца выяўляецца ў тым, што нацыянальная мова мае больш багаты слоўнік і больш дасканалы граматычны лад.

Станаўленне і функцыянаванне нацыянальнай мовы суправаджаецца ўмацаваннем моўнага адзінства народа. У грамадстве выпрацоўваюцца адзіныя моўныя нормы, абавязковыя для ўсіх яе носьбітаў, адбываецца паступовае сціранне дыялектных асаблівасцей у мове жыхароў розных рэгіёнаў. Такім чынам, нацыянальная мова – паняцце гістарычнае.

Беларуская нацыянальная мова пачала фарміравацца ў першай па- лове ХІХ стагоддзя, а станаўленне яе завяршылася ў 20-я гады ХХ ста- годдзя разам з фарміраваннем беларускай нацыі. Адметнай рысай бела- рускай нацыянальнай мовы можна лічыць яе агульнанароднасць, таму што яна ўключае ў сябе мясцовыя гаворкі і літаратурную мову, якія аб’ядноў- ваюцца агульнасцю асноўнага слоўніка, граматычнай і фанетычнай сістэм.

Духоўная самабытнасць кожнага народа выяўляецца ў родным слове. Беларуская мова – гэта «вопратка» душы беларусаў, адметная форма нашай культуры, якую народ павінен шанаваць і берагчы, каб не адысці ў нябыт як непаўторны этнас.

Адносіны да духоўнай спадчыны свайго народа, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадзянскую годнасць чалавека. І хоць стала так, што беларуская мова нячаста гучыць на гарадскіх і нават вясковых вуліцах, на працоўных сходах і афіцыйных нарадах, у навуковых і навучальных установах, нават у школах, але большасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь усё ж такі лічыць беларускую мову сваёй роднай мовай.

Беларускія песні гучаць і на вяселлях, і на радзінах, і на народных святах, і проста за бяседным сталом. Казкі пра Вярнідуба, Іванку Прас- тачка, Праўду і Крыўду, Шчасце і Долю, легенды пра дасціпнага Несцерку вучаць дзяцей дабрыні, кемлівасці, вернасці роднай зямлі. Беларускае слова гучыць па радыё і тэлебачанні, са сцэны тэатра і эстрады. На бела- рускай мове выходзяць часопісы і газеты, выдаюцца творы мастацкай літаратуры. Майстры беларускага слова Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Іван Мележ, Васіль Быкаў, Іван Навуменка, Ніл Гілевіч і іншыя заслужылі прызнанне ў нашай краіне і за яе межамі.

З набыццём статуса дзяржаўнай беларуская мова пачала займаць належнае месца ў афіцыйна-справавой і навуковай сферах нашага жыцця. Мова беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыкі становіцца ўзорам для іншых стыляў, якія адраджаюцца і складваюцца на сваёй, нацыяналь- най аснове.

Адраджэнне беларускай культуры – складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць пашана да роднай мовы як галоўнай духоўнай спадчыны народа з усімі яе, на першы погляд, нават нязначнымі, нацы- янальнымі асаблівасцямі.