Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

2. Гіпотэзы паходжання мовы

Пытаннямі паходжання мовы са старажытных часоў займаюцца дзве галіны ведаў – філасофія і філалогія. Таму ў сучаснай навуцы існуюць як філасофскія, так і філалагічныя гіпотэзы паходжання мовы.

1. Лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна належыць да старажытных філасофскіх канцэпцый. Сутнасць яе ў тым, што «слова» (мова) існавала да з’яўлення чалавека, ўвасабляла дух і валодала магічнай сілай. Менавіта «слова» было сродкам і энергіяй, якія стварылі свет з першаснага хаосу. З гэтага вынікае, што мова была першаасновай ўсяго на свеце. Параўнайце, як пра гэта гаворыцца ў Бібліі: «У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць».

2. Тэорыя «грамадскай дамоўленасці». Яна з’явілася ў Еўропе ў XVI ст. Паводле яе, не Божае «Слова-Логас», а сам чалавек, яго розум сталі асновай для навуковых адкрыццяў, стваральнай працы, у тым ліку і ў галіне мовы. Менавіта грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статку. Але гэта тэорыя не тлумачыць, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ёю.

3. Гукапераймальная гіпотэза. Паводле яе, мова ўзнікла са здоль- насці чалавека пераймаць гукі навакольнага асяроддзя (шум ветру, крыкі звяроў, спеў птушак і інш.). Таму гукаперайманні (тыпу гаў-гаў, ку-ку, кут-кудак, мяў-мяў) сталі асновай слоў-назваў чалавечай мовы.

4. Выклічнікавая гіпотэза. Згодна з ёй, штуршком да ўзнікнення мовы былі інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой, ох, ха-ха і інш. як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі (боль, гнеў, радасць і інш.).

5. Канцэпцыя Гумбальта. Згодна з гэтай канцэпцыяй, якая была прапанавана нямецкім філосафам і лінгвістам Вільгельмам фон Гумбаль- там, «…стварэнне мовы абумоўлена ўнутранай патрэбай чалавецтва. Яна не толькі знешні сродак зносін людзей у грамадстве, але і закладзена ў пры- родзе саміх людзей і неабходна для развіцця іх духоўных сіл і ўтварэння светапогляду». «Народ стварае сваю мову, – пісаў В. Гумбальт, – як зброю чалавечай дзейнасці».

6. Матэрыялістычна тэорыя («працоўная», або «сацыяльная»). Гэта канцэпцыя была распрацавана ў XIX ст. Паводле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей. Гукавыя комплексы з’явіліся ў выніку неабходнасці ўзгадняць свае дзеянні для дасягнення сумесных вынікаў у працы.

3. Функцыі мовы ў грамадстве

Чалавек думае, адчувае, вырашае свае праблемы, «жывучы» ў мове. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, наладжваюць кантакты, выказваюць адзін аднаму свае думкі, пачуцці. З яе дапамогай людзі ўсведамляюць і асэнсоўваюць свет, захоўваюць і перадаюць ад пакалення да пакалення набытыя веды і вопыт. Так універсальны характар мовы вызначае разнастайнасць яе функцый. У мовазнаўстве няма адзінага меркавання адносна функцый мовы, аднак большасцю даследчыкаў вылу- чаюцца наступныя асноўныя, базавыя функцыі мовы:

1. Камунікатыўная /лац. сommunicatio – зносіны, сувязь/ – гэта зна- чыць, што мова з’яўляецца найважнейшым сродкам узаемаадносін паміж людзьмі.

2. Пазнавальная (кагнітыўная) /лац. сognitio – пазнанне/, якая забяс- печвае чалавеку магчымасць думаць і пазнаваць свет.

Успрыманне і асэнсаванне чалавекам рэчаіснасці апасродкавана мовай. Яна з'яўляецца як бы своеасаблівай прызмай, праз якую чалавек «бачыць» свет.

Камунікатыўная і пазнавальная функцыі мовы ўзаемазвязаныя. Сацы- яльны характар жыцця народа, яго рознабаковая пазнавальная дзейнасць вымагаюць пастаяннага кантактавання людзей. Разам з тым самі моўныя зносіны людзей у адрозненне ад камунікацыі жывёл, – гэта інструмент пазнання. Вызначальную ролю як у дзейнасці асобы, так і грамадства выконвае інфармацыя, якая перадаецца менавіта ў працэсе моўнай каму- нікацыі. Па сутнасці, уся гісторыя развіцця чалавецтва – гэта найперш гі- сторыя моўных зносін.

На базе камунікатыўнай і пазнавальнай функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя функцыі.

У складзе камунікатыўнай функцыі мовы вылучаюцца:

  • фатычная /лац. fatum – выраз/ – функцыя наладжвання кантак- таў, рэгулявання адносін паміж людзьмі;

  • акумулятыўная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай свядомасці народа. Мова захоўвае спадчыну народа, звязвае продкаў і нашчадкаў.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюцца:

  • намінатыўная /лац. nominatio – называнне/ – гэта функцыя най- мення прадметаў, з’яў рэчаіснасці. Пазнаючы свет, чалавек пастаянна сутыкаецца з неабходнасцю называць прадметы, з’явы, працэсы. Але называнне – гэта разам з тым працэс размежавання і атаясамлівання з’яў рэчаіснасці, ці інакш – працэс пазнання рэчаіснасці. Не выпадкова гаво- раць: «Назваць – значыць зразумець».

  • эмацыйная функцыя – гэта функцыя выражэння эмоцый, па- чуццяў, настрою. Пазнавальная функцыя звязана з рознымі формамі псіхіч- най дзейнасці чалавека, таму ў ёй вылучаюць эмацыйную функцыю, якая найбольш выразна выступае ў інтанацыі, выклічніках, розных формах мадальнасці, ацэначных суфіксах і інш., па сутнасці пранізвае ўсе ўзроўні мовы.

З камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная функцыя, сутнасць якой заключаецца ў здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам і спалучэннем слоў і г. д. Гэта функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобраз- насці маўлення. Эстэтычная функцыя вызначае ролю слова ў стварэнні мастацкага вобразу, робіць слова «першаэлементам мастацкай літаратуры».

Для многіх моў свету ўласціва этнічная функцыя, калі мова высту- пае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэта функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з’яўляецца фактарам еднасці /адраджэння/ этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай адметнасці і культурна-духоў- най самабытнасці.

Розныя функцыі мовы рэдка выступаюць у маўленні ў чыстым выглядзе. Як правіла, у працэсе камунікацыі яны спалучаюцца адна з адной, бо зносіны звычайна патрабуюць выражэння не толькі думкі, але і эмоцый, волі і г. д.