Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
129
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 5 тэрміналогія

Пытанні:

1. Структурныя тыпы тэрмінаў.

2. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.

3. Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў.

4. Асваенне запазычаных тэрмінаў.

1. Структурныя тыпы тэрмінаў

Па сваёй прыродзе тэрмін значна складанейшы, чым слова агуль- наўжывальнай мовы, таму што ён суаднесены менавіта са спецыяльным паняццем, якое павінна захоўваць сваю цэласнасць незалежна ад спосабаў выражэння паняцця. Межы канкрэтнага тэрміна непасрэдна абумоўлены змястоўнымі межамі тэрмінуемага паняцця. У сувязі з гэтым структурныя тыпы тэрмінаў цалкам не супадаюць са структурнымі тыпамі слоў агуль- наўжывальнай мовы.

Мінімальная структурная адзінка ў тэрміналогіі – тэрмінаэлемент, які ўключае ў сябе і вытворную аснову, і словаўтваральныя афіксы, і слова ў складзе складаных слоў, а таксама словазлучэнні, і сімвалы ў складзе сімвала-слоў.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

а) невытворныя: акцыя, арэнда, рынак, баланс, метад, талент, характар, спонсар, буцік, стан і г. д.;

б) вытворныя: аўдытар, омметр, перавыкананне, характарыстыка, антырэклама, рэкламаванне, фотамадэль і г. д.;

в) складаныя: славалюбства, дэ-фактэ, сацыяльна-псіхалагічны, самаактуалізацыя, і г. д.;

г) абрэвіятуры: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя), ЕЭС (Еўра- пейская эканамічная супольнасць), ЕШКА (Еўрапейская школа карэспан- дэнцкай адукацыі), УСПУ (універсальная сістэма першаснай уліковай дакументацыі) і г. д.

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кампанент з’яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага, невер- бальная камунікацыя, педагагічны эксперымент і да т.п.;

б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні складаюцца з кампанентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмінамі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні), дзіцячы негатывізм (дзіцячы каптурок), парог адчуванняў (парог хаты) і інш.

3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) – асаблівы камбінаваны струк- турны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі): d1-каэфі- цыент, Е-хваля, мю-рытм, χ2-крытэрыі, χ2-размеркаванне, і г. д.

2. Спосабы ўтварэння тэрмінаў

Мова навукі не валодае асобымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвараюцца словы агульналітаратурнай мовы.

Лексіка-семантычны спосаб утварэння тэрмінаў.

Уласны лексічны фонд беларускай нацыянальнай мовы ва ўсе часы з’яўляецца асноўнай крыніцай стварэння тэрмінаў. Пры гэтым вельмі важнае значэнне набывае лексіка-семантычная дэрывацыя, сутнасць якой заключаецца ў пераасэнсаванні ўжо існуючых лексічных адзінак для абазначэння навуковых паняццяў шляхам надання гэтым адзінкам у новай функцыянальнай сферы асаблівага тэрміналагічнага значэння. Пры дапа- мозе лексіка-семантычнага спосабу ўтвараюцца тэрміны пастаянна, хоць і менш інтэнсіўна з-за меншай здольнасці адпавядаць патрабаванням сло- ваўтваральнай сістэмнасці тэрміналогіі.

Па суадносінах прымет спецыяльнага паняцця і агульнавядомага прадмета, з’явы, прыметы можна вылучыць наступныя віды лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў:

  1. спецыялізацыя значэння агульнаўжывальнага слова;

  2. звужэнне значэння агульнаўжывальнага слова;

  3. метафарычны перанос;

  4. метанімічны перанос;

  5. семантычнае калькаванне.

Спецыялізацыя значэння – гэта адзін з відаў лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому многія агульнаўжывальныя словы сталі тэрмі- намі. Спецыялізацыя значэння адбываецца ў тых выпадках, калі ўжо гато- вая намінацыйная адзінка тыпу каханне, пачуцці, упартасць і іншыя, будучы выкарыстанай у сферы спецыяльнай камунікацыі, набывае спецы- яльнае тэрміналагічнае значэнне, хоць і суадносіцца з тым самым азна- чаемым, з якім яна суадносіцца і ў шырокай агульналітаратурнай сферы.

Звужэнне значэння – гэта такі від лексіка-семантычнай дэрывацыі, дзякуючы якому агульнаўжывальнае слова, стаўшы тэрмінам, звузіла сваё значэнне. Напрыклад, тэрмін адчуванне мае значэнне ’псіхічны працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў’, а агульнаўжывальнае слова адчуванне мае два значэнні: 1) ’працэс успрымання з’яў аб’ектыўнага свету пры іх уздзеянні на органы пачуццяў’ (адчуванне дотыку); 2) ’стан духоўных і фізічных сіл чалавека’ (кепскае адчуванне). Як паказвае прыклад, тэрмін адчуванне ў тэрміналогіі псіхало- гіі звузіў сваю семантыку і ўжываецца толькі ў першым значэнні.

Метафарычны перанос. У класічным варыянце сутнасць метафары заключаецца ў прысваенні прадметам імені, якое належыць чаму-небудзь іншаму. Перанос назвы (імені) звычайна адбываецца на аснове падабен- ства: або па знешніх прыметах і ўласцівасцях, або па функцыях.

Сярод тэрмінаў, што ўзніклі ў выніку метафарызацыі агульналітара- турных слоў, можна вылучыць некалькі груп у залежнасці ад таго, на аснове якой інтэгральнай прыметы адбыўся метафарычны перанос:

  • на аснове падабенства формы (перанос адбываецца на аснове падабенства знешняга віду спецыяльнага і агульнага паняццяў): мяцёлка, падушачка, парасонік, парус, шапачка;

  • на аснове падабенства выконваемай функцыі (значэнні слоў ва ўсіх выпадках іх ужывання адлюстроўваюць функцыянальную ролю адпаведных прадметаў ці паняццяў): аснова, абгортка, шво;

  • на аснове асацыятыўнага падабенства прадметаў ці з’яў (метафа- рызаваныя словы цесна звязаны асацыятыўнымі сувязямі са словамі-дамінантамі, пры метафарычным пераносе па асацыяцыі асноўную ролю адыгрываюць эмацыянальныя ўражанні чалавека, таму што прыметы, якія б рэальна існавалі, аб’ектыўна ўспрымаліся, могуць адсутнічаць): бар’ер, пласцінка, тканка;

  • на аснове некалькіх прымет (група тэрмінаў, у якіх цяжка вызначыць адну прымету, на аснове якой адбыўся метафарычны перанос): панцыр, створка.

Метанімічны перанос заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншы прадмет ці з’яву на аснове пэўнай знешняй ці ўнутранай сувязі паміж імі. У выніку метанімізацыі адбываецца ўзбагачэнне семан- тычнай структуры слова новым значэннем. Метанімізацыя садзейнічае развіццю мнагазначнасці, ці полісеміі. Напрыклад: ананас – паўднёвая травяністая расліна з прадаўгаватым духмяным і сакавітым плодам’ і ананас – ’плод гэтай расліны’ (Тлумачальны слоўнік беларускай літа- ратурнай мовы. – Мн., 1996, с. 57); кукуруза – ’аднагадовая травяністая расліна сям. злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі’ і ’зерне гэтай расліны’ (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 3, с. 751); лімон’паўднёвае вечназялёнае цытрусавае дрэва сям. рутавых’ і ’авальны плод гэтага дрэва’ (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 3, с. 45) і да т. п.

Сутнасць семантычнага калькавання заключаецца ў тым, што тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў беларускай мовы адбываецца паводле іншамоўнага ўзору.

Так, у межах тэрмінасістэмы псіхалогіі на пачатковым этапе яе развіцця можна вылучыць такія тэрміны, утвораныя шляхам семантычнага калькавання, як асяродак (бел.) – центр (руск.); сіток— пора; сон – сновидение; прытомны – сознательный да т. п.

Марфалагічны спосаб утварэння тэрмінаў.

Марфалагічнае тэрмінаўтварэнне, як і словаўтварэнне наогул, – гэта працэс узнікнення новых слоў шляхам афіксацыі, аснова- і словаскла- дання, а таксама бязафіксным спосабам паводле існуючых у мове мадэляў і заканамернасцяў.

Суфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы суфікса: апытванне ← апытваць + нн(е), гутарка ← гутар-ыць + -к-(а), калектывізм ← калектыў + -ізм, разумовы ← розум + -ов-(ы), успрыманне← успрыма-ць + -нн-(е) і да т.п.

Бязафіксны спосаб – разнавіднасць суфіксальнага спосабу пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-назоўнікі ад тэрмінаў-дзеясловаў і тэрмінаў-прыметнікаў: адбор ← адбіраць, дотык ← датыкацца, пера- нос← пераносіць, даплата ← даплаціць і інш.

Прыставачны спосаб – утварэнне тэрмінаў далучэннем прыстаўкі да ўтваральнага слова: дэзадаптацыя ← дэз- + адаптацыя, дэкампен- сацыя ← дэ- + кампенсацыя, неадэкватнасць ← не- + адэкватнасць, неда- развіты неда- + развіты, падгрупа ← пад- + група, суадносіны ← су- + + адносіны і г.д.

Прыставачна-суфіксальны спосаб – утварэнне тэрмінаў адначасо- вым далучэннем прыстаўкі і суфікса да ўтваральнай асновы: міжасабовы між- +асоб-амі + -ов-(ы), міжканфліктны між + канфлікт-ам + -н- (ы), процілеглая проці- + ляж-аць + -л-(ая).

Постфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў далучэннем пост- фікса да ўтваральнага слова: раскрывацца раскрываць + -ца, тран- сфармавацца трансфармаваць + -ца і г.д.

Складанне – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам аб’яднання дзвюх і больш асноў або цэлых слоў: карэкцыйна-падрыхтоўчы, грамадска-палітычны, оптыка-кінетычны, эмацыянальна-валявы, фанетыка-фане- матычны і г. д.

Суфіксальна-складаны – складанне ў спалучэнні з суфіксальным спосабам: доўгачасовы ← доўгі час + -ов- (ы), самавыхаванне ← сам выха- ваць + -нн- (е), самавалоданне ← сам валодаць + -нн- (е) і інш.

Зрашчэнне – спосаб утварэння, пры якім два словы, звязаныя падпарадкавальнай сувяззю, аб’ядноўваюцца ў адно. У будове складанага слова гэта сувязь захоўваецца; залежнае слова з’яўляецца першай часткай: высокаадукаваны, малазразумелы, паравозавагонарамонтнае дэпо і інш.

Абрэвіяцыя – спосаб утварэння складана-скарочаных слоў, або абрэвіятур, шляхам аб’яднання ўсечаных частак або частак і цэлага слова: ДЦП, ЗПР, МД, СМД, ТСН, ЦНС, райана, педсавет і г. д.

Cінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў.

Акрамя тэрмінаў-слоў, значную колькасць у тэрмінасістэме скла- даюць тэрміны-словазлучэнні. Прадуктыўнасць састаўных найменняў выклікаецца тэндэнцыяй моўнага развіцця, таму што пры ўтварэнні тэр- мінаў не прыцягваецца новы моўны матэрыял, не ствараюцца новыя моўныя адзінкі, а выкарыстоўваюцца ўжо існуючыя, на базе якіх і з’яў- ляюцца састаўныя тэрміны-найменні.

Састаўныя тэрміны менавіта таму распаўсюджаны ў розных тэрміна- логіях, што цалкам пакрываюць значныя ўчасткі паняційнага поля адпа- веднай тэрмінасістэмы і па меры назапашвання прымет могуць тэарэтычна бясконца павялічваць склад сваіх кампанентаў.

Сінтаксічны спосаб, як і іншыя спосабы ўтварэння тэрмінаў, мае адметныя рысы. Амаль усе тэрміны-словазлучэнні ствараюцца ў форме іменных словазлучэнняў субстантыўнага характару. Гэта або спалучэнні прыметнікаў ці дзеепрыметнікаў з назоўнікам, або спалучэнні назоўніка з назоўнікам (прыназоўнікавыя ці беспрыназоўнікавыя). У якасці апорнага кампанента ў тэрмінах-словазлучэннях выкарыстоўваюцца назоўнікі з прадметным значэннем, якія з’яўляюцца найменнямі родавых паняццяў.

Усе тэрміны-словазлучэнні класіфікуюцца ў залежнасці ад іх струк- туры на простыя і складаныя.

Простыя словазлучэнні складаюцца з двух тэрмінаэлементаў-слоў, з якіх граматычна галоўнае выражае больш шырокае паняцце, а другое (залежнае) надае яму відавое класіфікацыйнае значэнне, напрыклад: рынкавая эканоміка, выдаткі вытворчасці, белы верш і інш.

Складаныя словазлучэнні прадстаўляюць сабой лексікалізаваныя спалучэнні, у якіх залежныя тэрмінаэлементы-словы выражаюць розныя сэнсавыя аспекты галоўнага слова з родавым тэрміналагічным значэннем, напрыклад: адмоўная індукцыя нервовых працэсаў, арганізацыя педага- гічнай працы, дыдактычная гульня з правіламі, трываласць засваення ведаў адасобленыя члены сказа і г. д.