Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Апорныя веды па беларускай мове.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
157.18 Кб
Скачать

Блок 9 Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

1. Падстылі афіцыйна-дзелавога стыля:

1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскіяі крымінальныя акты, статуты);

2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);

3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

2. Функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне).

3. Па адзінай дзяржаўнай сістэме справаводства, якая была прынята ў нашай краіне, дакументы па ступені рэгламентацыі можна падзяліць на тры группы:

1) дакументы, якія павінны лакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.); гэтыя дакументы падрыхтоўваюцца друкаваным спосабам, а пішучы павінен толькі ўнесці ў іх патрэбную інфармацыю;

2) дакументы, якія не маюць строгай абавязковасці (даведка, заява, квітанцыя, дагавор, даверанасць і інш.);

3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольныя (характарыстыка, рэкамендацыя, дзелавыя пісьмы партнераў у вытворчасці і інш.).

4. На лексічным узроўні вылучаюцца спецыфічныя для афіцыйна-дзелавога стылю тэматычныя групы:

1) назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах: арандатар, ісцец, субпадрадчык (можа быць не толькі асоба, але і установа);

2)назвы дакументаў: загад, пратакол, даведка;

3) абазначэнні частак дакумента, разнастайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненню і зацвярджэнню: парадак дня, прысутнічалі, слухалі, загадваю;

4) словы-канцылярызмы, г. зн. такія лексічныя адзінкі, якія па-за межамі афіцыйна-дзелавогу стылю не ўжываюцца: вышэйадзначаны, ануліраваць;

5) архаічная, устарэлая лексіка, якая актыўна ўжываецца ў дыпламатычных зносінах: Яго высокасць, мае гонар паведаміць і да т. п.

Слоўнікавы мінімум (“менеджмент”):

  1. Количество товара – колькасць тавару

  2. Производители - вытворцы

  3. Минимальная цена – мінімальная цана

  4. Объем про­дажи – аб'ем продажу

  5. Закон предложения – закон прапанавання

  6. Предложение возрастает – прапанаванне ўзрастае

  7. Увеличение цены – павелічэнне цаны

  8. Снижение цены – зніжэнне цаны

    1. Продукты сельского хозяйства – прадуты сельскай гаспадаркі

    2. Прямые и косвенные блага – прамыя і ўскосныя даброты

    3. Результат экономической деятельности – вынік эканамічнай дзейнасці

    4. Результат целесообразной деятельности людей – вынік мэтазгоднай дзейнасці людзей

    5. Способ­ствует повышению уровня и качества жизни – садзейнічаюць павышэнню ўзроўню і якасці жыцця

    6. Стоимостная форма - вартасная форма

    7. Удовлетворение потребностей – задавальненне патрэбнасцей

    8. Услуги общественно-организованного обслу­живания и услуги частных лиц – паслугі грамадска-арганізаванага абслугоўвання і паслугі прыватных асоб

Слоўнікавы мінімум “Правазнаўства”

      1. Налоговые отношения - падатковыя адносіны

      2. Координация контрольной деятельности республиканских органов - каардынацыя кантрольнай дзейнасці рэспубліканскіх органаў

      3. Полномочия должностных лиц - паўнамоцтвы службовых асоб

      4. Правовой статус - прававы статус