Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
часть ответов на вопросы по бел.язу.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
52.39 Кб
Скачать

5. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю

Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструк-цый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказван-ня – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымлі-ваюць апавядальныя сказы. Пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў у навуковым выкладзе (як і ўвогуле ў мове) тлумачыцца асноўнай іх задачай – паведаміць аб чым-небудзь, інфармаваць чы-тача ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы апавядальныя ска-зы часам бываюць клічныя, у такім выпадку яны пераважна ўжы-ваюцца ў значэнні ‘звярніце ўвагу!’. У адносінах да тэксту клічныя сказы могуць быць аўтаномнымі або афармляцца ў выглядзе ўстаў-ных канструкцый. Напрыклад: А пахі лесу кветак, ягад і садаві-ны мы адчуваем таксама дзякуючы дыфузіі! (Л. Ісачанкава)(= звярніце ўвагу на тэрмін дыфузія!).Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання: часта яны ўжываюцца ў канструкцыі «пытанне – адказ». Напрыклад: Што чакае сусветную эканоміку: рэцэсія ці ажыўленне? Згодна СА звесткамі АЭСР, найгоршае ў глабальным эканамічным спадзе мы ўжо мінулі; Ці трэба замяніць нацыянальны манетарызм на глабальны? У палітыцы неабавязкова. Карэляцыя паміж глабаль- ным ростам грашовай масы і паказнікам ВНП у будучыні не аз- начае кірунку прычыннасці (Б.Дж.); Паўстае пытанне: якім чы- нам ажыццяўляць кантроль за станам барцоў? А.І. Заўялаў рас-

працаваў электракардыяграфічны метад, з дапамогай якога можна вырашыць гэтую складаную задачу (В.І.). Часам

пытaльныя сказы ідуць адзін за адным. Такая форма падачы надае матэрыялу падручнікаў папулярны характар, як бы «ажыўляе» яго і разам з тым прымушае чытача задумацца над прачытаным. На- прыклад: Растлумачце, што такое «зваротная сувязь у замеж- ным гандлі». Ці значыць гэта, што павелічэнне экспарту заўсё- ды станоўча ўплывае на плацежны баланс краіны? (Б.Дж.) Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запра- шэннем да сумесных дзеянняў (або разважанняў). Напрыклад: Зра- біце табліцу, у якой параўноўваюцца паказнікі долі ВГП у пра-

20. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-ка-мунікатыўныя характарыстыкі Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў,міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, аргані-зацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, якія абумоўлены функцыянаваннем у адміністрацыйна-прававой дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя ў сферы гэтай камунікатыўнай дзейнасці, адносяцца да афі-

цыйна-справавога стылю [7]. Моўныя асаблівасці гэтага сты- лю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да ведама каго-небудзь.У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяля-

юць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, гра- мадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота,мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацый-на-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, зая-ва, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзела-вой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйа-справавы стыль рэалі-

зуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, незарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад, пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, твор- чая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты,

інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-спра- вавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця (У.В. Анічэнка). Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Так, даведка заключае ў сабе інфармацыю, загад – наказ (што трэба зрабіць), а пратакол – адначасова і інфармацыю (Слухалі...), і загад 121

(Пастанавілі). Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць

ад наступных якасцей:

1) доказнасць праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці даклад-ных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стан-дартных фармулёвак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, параллельных сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту;

2) аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства);

3) інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падма- цоўваюцца наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць,напрыклад, як дадатак да афіцыйнага пісьма;

4) лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, перака-наўчасць, эканомія моўных сродкаў;

5) адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыке- ту, які мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспан-дэнцыі, якая з’яўляецца асноўным сродкам сувязі прадпрыемства,установы і г.д. з навакольным светам. Напрыклад, клічнік пасля звароту падкрэслівае значнасць і афіцыйнасць пісьма: Паважаныя калегі! Выкарыстанне пабочных канструкцый са значэннем эмо- цый пазбаўляе выклад катэгарычнасці. Параўн.: Мы вымушаны Вам адказаць. – На жаль, мы вымушаны Вам адказаць. У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоў- ваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў – мною выканана. Рэдка ўжываецца займеннік ён. Параўн.: Да нас прыехаў прафесар Іва-ноў. Прафесар зараз прачытае нам лекцыю.... Займеннік вы заў- сёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Як Вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі;

6) стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая аба- вязковасць формы. Адметнай рысай стылю з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоў- ваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп – моўны зва- рот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны, зацяга- ны выраз з цьмянай экспрэсіўнасцю: дагаворныя бакі, узяць на

кантроль і г.д. [14]. Такім чынам, захаванне пералічаных якасцей – адзін з важ- нейшых элементаў правільнага стварэння афіцыйнага дакумента.

3. Паняцце «дакумент». Групы дакументаў Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюц-

8 Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камуні- катыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканіч- насць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення [3].