Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
часть ответов на вопросы по бел.язу.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
52.39 Кб
Скачать

6 Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў

Лексікаграфія (ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы

слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексікаг- рафіі ўваходзіць таксама вывучэнне будовы слоўнікавых артыку-лаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова. Пачатак развіцця беларускай лексікаграфіі звязваюць з дзей-насцю першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Менавіта ён на палях сваіх кніг зрабіў пераклад каля 200 незразумелых царкоўнасла-вянскіх слоў на старабеларускую мову (такія тлумачэнні называ-ліся глосамі). Пачынанне Скарыны было працягнута яго паслядоў-нікамі. Ужо ў канцы ХУІ ст. з’яўляецца першы друкаваны пера-кладны слоўнік «Лексисъ» Лаўрэнція Зізанія (у ім 1061 слова); у 1627 г. у Кіева-Пячэрскай лаўры выходзіць слоўнік «Лексиконъ славеноросский» Памвы Бярынды (у ім каля 7000 слоў). З тлума-чальных слоўнікаў ХІХ ст. найбольш каштоўным з’яўляецца «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча (1870 г.). Гэты слоўнік – вынік 16-гадовай працы яго аўтара. Тут поўнасцю адлюстраваналексіка і фразеалогія жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). У сваім слоўніку І. Насовіч выяўляе значэнні мнага- значных слоў, дае граматычную характарыстыку, указвае сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх. Аўтар свя- дома не ўключаў у рэестр словы, агульныя для беларускай і рускай

моў. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў народ- ныя песні, прыказкі, выслоўі, фразеалагізмы. Слоўнік І. Насовіча перавыдадзены ў 1983 г. Пачынаючы з 20-х гадоў ХХ ст. у нашай краіне вядзецца сістэматычная лексікаграфічная праца.

Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г.д. Загаловачнае слова ў энцыклапедычных слоўніках не мае грама- тычнай і стылістычнай характарыстыкі, у ім толькі пазначана мес- ца націску; указваецца паходжанне запазычаных тэрмінаў. Ілюст- рацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, дыя-

грамы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі. Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць агульныя і галіновыя.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і пад. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоў- ныя і шматмоўныя. Двухмоўнымі і шматмоўнымі з’яўляюцца пе- ракладныя слоўнікі. Напр., «Руска-беларускі слоўнік» у 2-х тамах пад рэдакцыяй К. Крапівы (1982 г.), «Беларуска-рускі слоўнік» у 2-Найважнейшае значэнне для вывучэння слоўнікавага складу мовы маюць тлумачальныя слоўнікі. Прыкладамі такіх слоўнікаў з’яўляюцца «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977–1984), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» А.Я. Бахань-

Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з’яўляюцца дыялект- ныя (абласныя) слоўнікі, у якіх адлюстроўваецца і тлумачыцца лексіка адной гаворкі або групы гаворак: «Дыялектны слоўнік У фразеалагічных слоўніках сабраны ўстойлівыя словазлу- чэнні (фразеалагізмы), растлумачана іх значэнне, прыведзены ілю- страцыі: «Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі» Г.Ф. Юрчанкі Вялікае значэнне ў засваенні правільнага напісання слоў ма- юць арфаграфічныя слоўнікі: «Арфаграфічны слоўнік для сярэд- Даволі шматлікімі з’яўляюцца тэрміналагічныя слоўнікі. тлумачацца тэрміны з розных галін навукі, тэхнікі і г.д.: «Слоўнік Да лінгвістычных таксама адносяцца гістарычныя слоўнікі

(адлюстроўваюць лексіку мінулых эпох, час узнікнення і шляхі раз- віцця слоў), этымалагічныя (паходжанне слоў, змены іх значэнняў), слоўнікі сінонімаў, амонімаў, антонімаў, паронімаў, іншамоўных слоў, слоўнікі мовы пісьменнікаў, тапанімічныя слоўнікі (адлю- страваны геаграфічныя назвы), антрапанімічныя (фіксуюцца ўлас- ныя імёны), марфемныя слоўнікі (вызначаецца марфемная будова слова) і многія іншыя. Безумоўна, гэта далёка не поўны пералік існу- ючых на сённяшні дзень слоўнікаў у беларускай мове.

18. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчач-

ках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае наступныя зна-чэнні: 1) сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўна-га часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатыч-ны стыль); 2) моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьмен-ніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку, сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Коласа); 3) метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль «брас»); 4) разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення) (ТСБМ). У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разу- мець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнут- раную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння срод-каў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульна-нацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі вы-ражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знахо-дзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пра-нікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў Гутарковы стыль Публіцыстычны стыль жыцці краіны, у палітыцы. Гэта Афіцыйна-справавы стыль нах, дыпламатычнай сферы. Яго задача Навуковы стыль Мастацкі стыль

19 Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульна-літаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць,дождж, вялікі, малы і інш.Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агульна-навуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне, мадэль, праблема, праграма, працэс, элемент, апрацоўка, апе-

рацыя і інш.). Выяўленне значэння такіх слоў залежыць ад зместуі метадалогіі той навукі, у якой яны прымяняюцца. Параўн., напрык-лад, значэнні слова аперацыя. Аперацыя (ад лац. operatio – дзеян-не) – 1) ‘закончанае дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных надасягненне пэўнай мэты (напр., аперацыя ваенная); ‘асобная за-кончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы (напр., аперацыя вытворчая)’; 2) ‘асоб-нае дзеянне сярод многіх іншых; выкананне якой-небудзь фінанса- вай, крэдытнай, прамысловай, гандлёвай, страхавой або іншых за- дач, напрыклад, банкаўская аперацыя, паштовая аперацыя; 3) ‘у вылічальнай тэхніцы выкананне лічбавай вылічальнай машы-

най якога-небудзь дзеяння з зыходнымі велічынямі, напрыклад, арыфметычная аперацыя’ (БелЭн). Імкненне дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу абумоўлівае выкарыстанне ўласна тэрмінаў і номенаў, якія складаюць самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў. Тэрмін – гэта слова або тэрміналагічнае словазлучэнне, якое

ўваходзіць у тэрміналагічную лексіку пэўнай галіны навукі, культу- ры, вытворчасці, абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае лагічнае азначэнне. Гэта цікава! Паводле падання, лац. Termin – імя рымскага бога, ахоў- ніка межаў, памежных слупоў, межавых знакаў; рымскі цар Нума Пампілій пабудаваў у Рыме храм Тэрміна і ў гонар бога ўвёў свята – тэрміналіі. Да межавага знака прыходзілі жыхары бліжэйшых вёсак, упрыгожвалі яго, пры- носілі ахвяры і весяліліся. Вось адкуль слова тэрмін абазначала «памежны знак, пагранічны камень», пазней – «канец, мяжа», яшчэ пазней – «тэрмін, перыяд», і, нарэшце, яго сталі выкарыстоўваць у сучасным значэнні.

У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклату-ра – гэта сукупнасць уласных назваў канкрэтных аб’ектаў нава-

кольнай рэчаіснасці, прадметаў серыйнай вытворчасці. Параўна-ем: апазнанне, ЛТП-147, ходка; брокер, «Атлант», кліка; фор-вард, «Целяханы-190», фізрук. Вузкаспецыяльныя тэрміны ўласцівы ўласна навуковаму пад-стылю; у тэкстах навукова-папулярнага характару (якія разлічаны на шырокае кола чытачоў) яны звычайна не выкарыстоўваюцца, а калі

і ўжываюцца, то з абавязковым тлумачэннем. Напрыклад: юсціра- ваць, варант, падсед і інш. (Сярэдняя велічыня падседа (пера- мяшчэнне вагі тазасцёгнавага сустава ад азначанага станові- шча да пачатку разгінання) складае 18 см, вывядзенне з раўна- вагі – 13 см, вышыня развароту ад дывана (найменшая адлег- ласць восі плечавага сустава ад дывана перад разваротам) – 55 см). Многія вузкаспецыяльныя тэрміны не фіксуюцца ў агульна-моўных слоўніках. Менавіта наяўнасць вузкаспецыяльных тэрмінаў выводзіць мову навукі за межы літаратурнай мовы. Тэндэнцыя да міжнароднай стандартызацыі навукі абумоўлі-вае той факт, што значны працэнт агульнанавуковай і тэрмінaлагічнай лексікі складаюць інтэрнацыянальныя тэрміны (пераважна лацін-скага ці грэчаскага паходжання) або тэрміны са звязанымі кампа-нентамі лацінскага ці грэчаскага паходжання (напрыклад: апеля-цыя, дэвальвацыя, дэпартацыя, камерцыя, камбінацыя, акліма-

тызацыя і інш.). Выдзяляюць у навуковых тэкстах такі адметны пласт, як тэр-міны-сімвалы, формульныя абазначэнні, скарачэнні, абрэвіятуры, графікі, схемы, малюнкі і пад. Напрыклад: КПК – Крымінальна-працэсуальны кодэкс, Х-неэфектыўнасць, К (так абазначаецца ў эканоміцы мультыплікатар, першай літарай прозвішча РычардаКана), НАК – Нацыянальны Алімпійскі Камітэт і інш. Часам у навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца фразеалагіз- мы. У такіх выпадках яны выконваюць намінатыўную функцыю (у мастацкіх і нават публіцыстычных тэкстах фразеалагізмы выка- рыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць). Параўн.: рукі – хоць рэпу сей ‘вельмі брудныя’ і краевугольны камень ‘ас- нова, сутнасць, найважнейшая частка чаго-н.; залаты дождж ‘вя- лікія грашовыя сумы, прыбыткі’; залаты фонд (чаго, чый) ‘самае лепшае, самае каштоўнае, самае значнае’, майстар дывана ‘ба- рэц, які дасягнуў найвышэйшага выніку’, другое дыханне ‘новыя сілы, прыліў энергіі, бадзёрасці (пасля стомы, апатыі, няўдачы і пад.)’ і інш.

19. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю

Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным

значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне, дазнанне, адкліканне, адчужэнне, акрэдытаванне, апазнанне, звальванне, накрыванне, забяганне, разгінанне і інш., а таксама з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад. У лек- сіцы спорту даволі часта сустракаюцца назоўнікі аддзеяслоўнага паходжання тыпу сед, дажым, разварот, высед, зачэп, абвіў, адхоп, адхват, падсад, нахілы, павароты, падвароты, прагі- ны, рыўкі, ныркі, пераходы, накаты, перакаты і пад. Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагуль- няючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага зна- чэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт; навуко- выя прыборы начнога бачання, аб’екты знешняга асяроддзя, крыніцы лакальнага забруджвання; тэхнічныя прыёмы, боле- выя прыёмы, спецыяльныя практыкаванні і інш. Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «на- нізванне» роднага склону назоўнікаў. Напрыклад: Асновай педага- гічнага метаду аднаўлення з’яўляецца рацыянальная структ у- ра трэніровачных нагрузак; Прымяненне болевых прыёмаў, захопаў за адзенне, падсечак у самба і дзюдо патрабуе нада- ваць больш увагі масажу звязачнага апарату верхніх і ніжніх канечнасцяў, кісцей і ступняў (В.І.); Дэвальвацыя адбываецца шляхам афіцыйнага паніжэння курса нацыянальнай валюты ў адносінах да золата, серабра, якой-небудзь замежнай валю- ты ў адпаведнасці з абясцэньваннем грашовых знакаў, якое адбылося, пры гэтым ранейшыя грашовыя знакі застаюцца ў

абароце (скрытая дэвальвацыя); Расследаванне – заснаваная на законе дзейнасць следчага ці органаў дазнання па зборы і

замацаванні доказаў, усебаковым даследаванні ўсіх акалічнас- цей справы з мэтай выяўлення і раскрыцця злачынства, вык-

рыцця вінаватых і прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці, прыняцця мер да пакрыцця нанесенай злачынствам матэры- яльнай шкоды, папярэджання і выкаранення злачынстваў (С.К.).