Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
часть ответов на вопросы по бел.язу.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.10.2018
Размер:
52.39 Кб
Скачать

3 Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу

Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканаміч-най, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюц- ца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існуюць спрадвечна, і словы, якія іх называюць, ак- тыўна выкарыстоўваюцца носьбітамі мовы; другія – адміраюць, а з імі знікаюць і іх назвы; трэція – узнікаюць, і разам з’яўляюцца новыя словы для іх абазначэння. З улікам гэтага вылучаюцца дзве катэгорыі слоў: словы актыўнага ўжытку і словы, якія застаюцца ў пасіўным запасе.

Актыўную лексіку складаюць самыя ўжывальныя словы, значэнне якіх зразумела ўсім носьбітам мовы. Пераважна гэта сты-лістычна нейтральныя словы найбольш шырокага ўжывання, звя-заныя з жыццём чалавека наогул. Найбольш часта сустракаюцца словы, якія абазначаюць асоб (чалавек, мужчына, дзіця, мама,дзед і інш.), назвы асоб па прафесіі (доктар, рабочы, настаўнік інш.), назвы адрэзкаў часу (дзень, год, вечар і інш.), назвы надвор’ (вецер, дождж, снег і інш.), ландшафту (балота, лес, поле, рака і інш.), назвы жылля, раслін і жывёл, назвы адзення, ежы, побыту, розныя віды дзейнасці чалавека і многае іншае.

Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца ў працэсе моўных зносін людзей і маюць адценне ўстарэласці або навізны. Таму ўсю пасіўную лексіку можна падзяліць на два разра-ды: устарэлыя словы і неалагізмы.

Устарэлыя словы ў сваю чаргу падзяляюцца на гістарызмыархаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўля- юцца назвамі тых паняццяў і прадметаў, што зніклі з рэчаіснасці (напр., войт, баярын, рэкрут, феадал, ваявода, бурлак, пара- бак, лёкай, гайдукі, маёнтак, шляхта, кальчуга, алебарда, муш- кет, жупан, земства, эсэр і інш.). Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы прадметаў і з’яў, якія існуюць і ў наш час, але называюцца новымі словамі (напр., бортнік – пчаляр, лемантар – буквар, вакацыі – канікулы, чало – лоб, лік – твар, раць – войска, лілея лілія, падлоўчы – ляснічы, модлы – малітва, бібліялогія – кніга- знаўства і інш.). Устарэлыя словы выкарыстоўваюцца і як нейтральныя словы (у навуковых працах па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі), і як стылі- стычны сродак у творах мастацкай літаратуры для перадачы кала-

рыту адпаведнай эпохі.

Неалагізмы (грэч. neos – новы, logos – слова) гэта словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў ці з’яў рэчаіснасці і не страцілі адцення навізны (напр., кансэнсус, бартэр, брокер, лецішча, брыфінг, менталітэт, параза, вертыкальшчык, рэф- лексія, маніторынг і інш.). Паколькі неалагізмы абазначаюць, як правіла, важныя для грамадства паняцці, прадметы, з’явы, яны хутка страчваюць адценне навізны, свежасці і становяцца спачатку сло- вамі ў пэўнай ступені прафесіянальнымі, а затым і агульнаўжываль- нымі. Так, новыя словы 60–80-х гадоў ХХ ст. сваёй разнастайнай

тэматыкай звязаны з асваеннем космасу (касманаўт, касмадром, касмапорт, баракамера, касмалогія і інш.), з развіццём новых галін навукі (вірусалогія, геранталогія, мікраэлектроніка, нар- калогія, псіхалінгвістыка і інш.), навукова-тэхнічнага прагрэсу (ла- зер, нейлон, ратапрынт, бойлер, батыскаф, электрамабіль інш.), спорту (аўтаралі, біятлон, юніёр і інш.), медыцыны (алер- гія, стрэс, халестэрын, канцэраген і інш.) і г.д., сёння ўспрыма-