Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

8. Бел. Нацыян. Рух напярэдадні першай сусветнай вайны.

Пасля паражэння першай бурж-дэмакр рэвалюцыі ў краіне ўстанавілася паласа чорнасоценнай рэакцыі. У многіх уездах і гарадах Беларусі да 1909 г. дзейнічала “ Палажэнне аб узмоцненной і надзвычайнай ахове”. Распускаліся прафесійныя саюзы. На Беларусі з 1907-1910 зачынена больш як 40 прафсаюзаў.

Сярод меншавікоў і бунданцаў у гэты час стала пануючай ліквідатарская плынь. Ліквідатары дамагаліся легалізацыі РСДРП, прыстасавання яе да сталыпінскага рэжыму шляхам адмовы ад падпольнай дзейнасці. На такія, па сутнасці, пазіцыі стала і БСГ, якая згарнула свае падпольныя структуры і як партыя часова перастала існаваць. Кіраўнікі БСГ засяродзіліся на легальнай дзейнасці ў газеце “Наша ніва”. Задачу “Наша ніва” бачыла ў барацьбе за усебаковае нацыянальна- культурнае адраджэнне беларускага народа, за прызнанне факта яе існавання, за раўнапраўнасць. (С. Палуян пісаў у 1909 г. “ нам у першую чаргу неабходна адрадзіць сваю мову...”.) Беларуская інтэлегенцыя фарміравалася вакол “Нашай нівы” як цэнтра нацыянальнага адраджэння. (па нацыяльнаму пытанню яна заставалася вернай да канца свайго існавання.)

“Наша ніва” =ў нацыянальным абуджэнні беларусаў, у распаўсюджванні нацыянальнай свядомасці. Неацэнныя яе заслугі і ў развіцці беларускай мовы і літаратуры, прапагандзе і станаўленне розных жанраў беларускага мастацтва з дапамогай адчыненых беларускімі выдавецтвамі новых беларускіх нацыянальных выданняў: “Беларускі каляндар”, “Лучынка”, “Маладая Беларусь”, у якіх публікаваліся і плённа працавалі Цетка, Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, А. Гарун і інш

У 1907- 1915 гг. “Наша ніва” узначальвала беларускі нацыянальны рух, які быў па свайму характару сялянскім, народніцкім.(сілай=сялянская дробнашляхецкая па паходжанню інтэлегенцыя+святары.).

Новую тактыку барацьбы прапановаў член віленскай чорнасоценнай суполкі “Селянін” Лука Саланевіч. У верасні 1908 г. ён прыступіў да рэалізацыі свайго плана падрыву нашаніўскага руху шляхам стварэння псеўдабеларускай арганізацыі і выдання ад яе імя адпаведнага друкаванага органа=паведамленне аб выхадзе Саланевіча і яго аднадумцаў з суполкі “Селянін” і ўтварэнні “Беларускай Грамады”, праграма--першым нумары газеты “Беларусская жизнь” == у праграме ўтрымліваўся заклік да беларусаў, пакінуць гісторыі “беларускую мову і асвойваць рускую”.

Усе польскія выданні стаялі на шавіністычных пазіцыях: =адмаўлялі існаванне асобнага беларускага этнасу, = беларускае адраджэнне немагчыма, =“Наша ніва”выдаецца за казённыя грошы з мэтай русіфікацыі беларусаў, якія быццам бы цягнуліся да польскай культуры.

На Беларусі назіраўся уздым рабочага руху. У другой палове 1907 г. мелі места 132 выступленні рабочых –, 1908г.- 106, у 1909-44, за 5 месяцаў 1910-25. Завяршальным эпізодам рэвалюцыйных баёў беларускага пралетарыяту з’явіліся першамайскія стачкі 1908г. Усеагульны характар яны набылі ў Смаргоні, Слоніме, Гродна, Лідзе, Віцебску, Хоцімску. З канца лета 1908 г. забостовачная барацьба пайшла ўніз. Забастоўкі насілі абарончы, эканамічны характар. Кіруючая роля ў выступленнях рабочых належала РСДРП і Бунду. Але з 1909 роля Бунда зніжацца. У 1910, 1911, 1912 гг. у рабочым руху назіралася зацішша. Ажыўленне барацьбы пачалося ў толькі ў 1913 г.Колькасць забастовак з 1912 павялічылася ў 2,3 раза. Павысілася роля палітычных стачак.

Асноўную ж ролю па абуджэнню народных мас адыграла асветніцкая і патрыятачна накіраванная дзейнасць “Нашай нівы” і яе кіраўнікоў.

Першая сусветная вайна ўнесла карэктывы ў растаноўку сіл, дзейнасць беларускіх палітычных партый.

Гэтыя змены не маглі не паўплываць на развіцце нац.-вызвал. руху, актывізацыю дзейнасці ўсіх яго накірункаў. Асаблівую актыўнасць пачалі праяўляць буржуазныя і дробнабуржуазныя групоўкі.(ствар. сваіх паліт партый)

У 1915 годзе з’яв. першае аб’яднанне буйнай беларускай буржуазіі і каталіцкага духавенства “Хрысціянская злучнасць” (прымкнуў В.Ластоўскі)

1915 г. ўзнікла Белар. сацыял-дэмакр. група, якую ўзн. браты І. і А. Луцкевічы. (філіялам БСГ і аб’ядноўвала дробнабуржуазную інтэлігенцыю, якая прытрымлівалася народніцкай ідэалогіі)ў Вільні і Гродна.

1916 г. у Мінску прад-кі буйнай буржуазіі паспрабавалі стварыць палітычную партыю – партыю беларускіх народных сацыялістаў (БПНС). Наладжана в-не газет “Дзянніца” і “Светач” пад рэд.Жылуновіча. Газеты прапагандавалі ідэю адзінства ўсіх беларусаў незалежна ад іх класавай прыналежнасці і заклікалі аб’яднаць усе грамадскія сілы для здзяйснення “беларускага нацыянальнага ідэалу”.

Антываенную пазіцыю займала газета “Наша ніва”, (ідэйным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху). Пасля акупацыі у Вільні камітэт імкнуўся ажыццявіць ідэю стварэння дзяржаўнасці беларуска-літоўскага краю ў форме ВКЛ.

Восенню 1915 года па ініцыятыве Бел. Нац. камітэта створвна “Канфедэрацыя ВКЛ”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі бел, літ, пол і яўр. Нац. Пал. арганізацый. 19 снежня 1915 года абнародаваны “Універсал ВКЛ”, які заклікаў “дабівацца агульнымі сіламі, каб літоўскія і беларускія землі, якія даўно належалі ВКЛ, а зараз заняты нямецкімі войскамі, сталі пры новых гістарычных абставінах непадзельна адзінымі на фундаменце незалежнай Літвы і Беларусі, як адзіная дзяржава, гарантуючая ўсім нацыям у яе межах усе правы”.

Палітыка германскага імперыялізму прывяла да распаду “Канфедэрацыі ВКЛ.

Пасля распаду канфедэрацыі БНК у Вільні стварыў Цэнтральны савет беларускіх нацыянальных і грамадскіх арганізацый. Пад яго кіраўніцтвам у 1916-17 гг на акупаванай тэрыторыі ўзнікла сетка беларускіх школ, распачата было выданне падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Выпускалася таксама газета “Гоман”.

Цэнтрасавет спрабаваў вынесці беларускае пытанне на міжнародную арэну. У красавіку 1916 г. яго прадстаўнікі прымалі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “прыгнечаных народаў Расіі”, скліканай па ініцыятыве Германіі ў Стакгольме. “Бел. дэлегацыя” патрабавала на ёй “вызваліць Беларусь з-пад прыгнету Расіі”. З аналагічным патрабаваннем выступіла “беларуская дэлегацыя” на чале з В.Ластоўскім у чэрвені гэтага ж года на міжнароднай канферэнцыі ў Лазане. Гэтыя канферэнцыі мелі на мэце “падрыхтаваць сусветную грамадскую думку да расчлянення Расіі на шэраг нацыянальных дзяржаў”.

Група дзеячаў на чале з В.Ластоўскім выйшла з складу Беларускага нацыянальнага камітэта і стварыла заканспіраваную арганізацыю “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”. мэтай -- стварэнне асобнай беларускай дзяржавы. Аднак гэтая ідэя не знайшла падтрымкі ў кіруючых колаў Германіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]