Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
91.84 Кб
Скачать

12. Беларускі нацыян. Рух ва ўмовах польска-сав. Вайны (1919-1920)

Беларускі нацыянальны рух працякаў ва ўмовах складанай міжнароднай і ўнутрыпалітычнай абстаноўкі. Рыхтуючыся да вайны супраць Савецкіх рэспублік, пілсудчыкі прапагандавалі ідэю “федэрацыі” ў супрацьвагу ленінскай нацыянальнай палітыцы. Беларусь апынулася “паміж молатам і накавадлам”. З наступам польскіх інтэрвентаў актывізаваліся ўсе беларускія палітычныя партыі і арганізацыі, якія апынуліся на захопленай тэрыторыі. Асаблівую актыўнасць у гэты час пачалі праяўляць Віленская Беларуская Рада і Цэнтральная Беларуская Рада Гродзеншчыны, узнікшая ў сакавіку 1919 г. Абедзве гэтыя арганізацыі выступалі ў падтрымку польскіх інтэрвентаў. Але правячыя колы Польшчы намерваліся падпарадкаваць свайму ўплыву беларускі нацыяналь¬ны рух і пераўтварыць яго ў паслухмяную зброю сваёй захопніцкай палітыкі. Але супраць гэтага выступіла партыя беларускіх эсэраў, і давер да Піл¬суд¬с¬ка¬га быў падарваны. Эсэры, стаўшы ў апазіцыю да акупантаў, спра¬ба¬ва¬лі ўстанавіць палітычную гегемонію на акупаванай тэрыторыі, але ў гэ¬тым пытанні ў іх не аказалася паплечнікаў. Ды і ў самых эсэраў не было поў¬на¬га адзінства. У той час, калі беларускія эсэры і сацыялісты-федэралісты, што далучыліся да іх, кідаліся ў розныя бакі ў пошуках “незалежніцкай” па¬лі¬ты¬кі, лідэры буржуазных палітычных партый і арганізацый па-ранейшаму ак¬тыў¬на супрацоўнічалі з акупантамі, спадзеючыся выгандляваць у іх не¬ка¬то¬рыя уступкі ў сферы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Пасля з’яўлення па¬ве¬дам¬лен¬няў аб савецкіх мірных прапановах у адрас Польшчы ад розных бе¬ла¬рус-кіх палітычных партый і арганізацый пасыпаліся просьбы аб неабходнасці вы¬ра¬шэн¬ня “беларускага пытання”, аднаўлення польскага наступлення, каб выз¬ва¬ліць ад бальшавікоў усю Беларусь.

1 жніўня- вызвалены апош¬ні апорны пункт палякаў у Беларусі – горад Брэст. Лідэры беларускіх бур¬жу-аз¬ных і дробнабуржуазных палітычных партый любой цаной імкнуліся пе¬раш¬кодзіць аднаўленню Савецкай улады ў Беларусі. Антысавецкую дзей¬насць праводзілі і беларускія эсэры, да гэтага ўступіўшыя ў саюз з ба¬ль¬ша¬ві¬ка¬мі для барацьбы з польскімі інтэрвентамі. Праз урад БНР В.Ластоўскага яны прадпрымалі спробу наладзіць кантакты з краінамі Антанты, але марна. У гэтай абстаноўцы большасць беларускіх нацыянальных груповак рас¬па¬ла¬ся. Іх лідэры ўцяклі за мяжу. На тэрыторыі Савецкай Беларусі працягвалі дзей¬ні¬чаць толькі партыі беларускіх эсэраў і рэвалюцыйных сацыялістаў-на-род¬ні¬каў Беларусі.

Правячыя колы Польшчы імкнуліся актывізаваць барацьбу беларускіх ан¬ты¬са¬вец¬кіх сілаў. На заключным этапе польска-савецкай вайны яны вы¬ра¬шы¬лі часткова задаволіць іх прэтэнзіі. У другой палове верасня 1920 г. па рас¬па¬рад¬жэн¬ню Пілсудскага ў Варшаве быў створаны “беларускі ўрад”, які на¬па¬ло¬ву складаўся з палякаў, выхадцаў з “усходніх крэсаў”, членаў беларускіх па¬лі¬тыч¬ных партый, дзеячаў паланафільскай арыентацыі. ++ дэкрэт аб абвяшчэнні яшчэ адной “незалежнасці” Беларусі.

20 кастрычніка 1920 г. яны склікалі ў Рызе “беларускую нацыянальна-па¬лі¬тыч¬ную канферэнцыю”, спадзеючыся аб’яднаць разрозненыя на¬цы¬я¬на¬ль¬ныя сілы пад сваім кіраўніцтвам і стварыць адзіны агульны фронт барацьбы суп¬раць Савецкай улады. Аднак на канферэнцыю прыбылі прадстаўнікі то¬ль¬кі трох партый: БПС-Р, БС-ДП і ПБС-Ф, усяго 15 чалавек. Буржуазныя па¬лі¬тыч¬ныя партыі і арганізацыі сваіх дэлегатаў не прыслалі. Тым не менш, кан¬фе¬рэн¬цыя адбылася. Яе ўдзельнікі выразілі пратэст супраць дамовы аб пе¬ра¬мі¬р¬’і, адобрылі дзейнасць урада БНР В.Ластоўскага і прынялі рашэнне агу¬ль¬ны¬мі намаганнямі працягваць барацьбу супраць Савецкай улады, за не¬за¬леж-насць БНР.

Толькі лідэры правых беларускіх палітычных груповак. Яны, як і раней, адкрыта супрацоўнічалі з Польшчай, спадзеючыся на новую ін¬тэр¬вен¬цыю супраць Савецкай Расіи.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]