Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dlya_zavochnikaw_letnyaya_sesiya_2014-2015gg.docx
Скачиваний:
153
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
113.73 Кб
Скачать

Што такое трасянка?

Тэрмін “трасянка” пайшоў ад назвы корму для рагатай жывёлы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дадае салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку. (Ва ўкраінскай лінгвістыцы ў аналагічным сэнсе выкарыстоўваецца тэрмін “суржык”. Першапачаткова гэта слова мела значэнне “мешаніна з жыта, пшаніцы, ячменю і аўса, а таксама мука з гэтага зерня вельмі нізкага гатунку”.

Трасянка – сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, русіфікаваны варыянт беларускай мовы.

Ад літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм: беларуска-рускае маўленне не падпарадкоўаваецца строгім правілам і ўяўляе з сябе механічнае змяшэнне розных моўных элементаў. Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадказальнасцю. З’яўленне тых ці іншых слоў у вялікай ступені залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі.

Большасць лінгвістаў лічыць, што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г.зн. рускія словы вымаўляюцца па законах беларускага маўлення. Параўнайце: трас.плошчадзь – рус. площадь – бел. плошча; трас. заработаў – рус. заработал – бел. зарабіў; трас. сціхатварэнне – рус. стихотворение – бел. верш.

Трасянка як лінгвістычная і сацыяльная з’ява ўзнікае ў сітуацыі двухмоўя. Засваенне норм рускай і беларускай літаратурных моў патрабуе пэўных намаганняў . Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага чалавека выкарыстоўваць своеасабліва моўны “гібрыд”. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статусу і г.д.

Заданне, звязанае з гэтай тэмай, ёсць у кожным білеце (заданне №3) і фармулюецца наступным чынам: Прывядзіце па 3-4 прыклады разнастайных памылак (у вымаўленні, націску, формах і значэннях слоў і словазлучэнняў, напісанні), якія робяцца ў рускім маўленні жыхароў Беларусі пад уплывам беларускай мовы, і наадварот (прыклады памылак у беларускай мове пад уплывам рускай мовы). УСЯГО 6-8 ПРЫКЛАДАЎ!

Падрыхтуйце свае прыклады загадзя, карыстаючыся прыведзенымі ніжэй матэрыяламі па тэме і наступным узорам:

УЗОР

Памылкі ў рускай мове жыхароў РБ

пад уплывам беларускай мовы

Памылкі ў беларускай мове пад уплывам рускай

У вымаўленні: луг – [лух], любовь – [любоў], площадь – [плошчац’], дети – [дзеци ],

резкий – [рэский], чёрный - [чорный];

У націску: крапивА, апОстроф, взЯла, звОнит

Ужыванне слоў: шуфлядка, приснить, цыбуля, буряк;

Формы слоў: с Петем, злой собака, звончей, плачучи, он поеде, напиша;

Будова словазлучэнняў: больной на голову, споткнулся на пень, квартира на три комнаты.

У вымаўленні: смех - [см’эх] (трэба [с’м’эх], не буду -[н’ібуду ] (трэба [н’абуду ]);

У націску: індустрЫя, спінА, кАменны;

Ужыванне слоў: сціх (замест верш), жэншчына (замест жанчына), галубы (блакітны), вобласць выкарыстання (замест сфера, галіна), лае сабака (брэша, гаўкае);

Формы слоў: у песне, няма праезда, гразью, залатая медаль, шырокая дзвер, плачушчая дзяўчынка, гэты дом вышэй, некага любіць (замест няма каго);

Будова словазлучэнняў: хварэць грыпам, пайсці за ягадамі, жаніўся на Марыі, тры беларускіх студэнта, хутчэй усяго.

(трэба: хварэць на грып, пайсці ў ягады, жаніўся з Марыяй, тры беларускія студэнты, хутчэй за ўсё).

Матэрыялы па тэме ( гэтыя заданні выконваюцца ВУСНА для таго, кабі запісаць толькі разнастайныя прыклады магчымых памылак, калі ўзора вам недастаткова для разумення тэмы і задання)

1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.

История, атлетика, безусый, земля, черный, авторитет, читал, дети, серый, любовь, женщины, дрожать, натачивать, варенье.

2. Перакладзіце на рускую мову, звяртаючы ўвагу на націск

Як снег на галаву, дачка настаўніка, старэнькі дзядуля, тэлефон звоніць, узяла сукенку, пякучая крапіва, шырокі рэмень, кухонная мэбля, прыведзеныя лічбы, чатырнаццаць працэнтаў, вострыя нажніцы, каменны, прыкус, кулінарыя, індустрыя, спіна, ноздра, лопух, праліты, заселены, разлучаны.

3. Разгледзьце прыклады слоў, якія ў рускай і беларускай мове гучаць амаль аднолькава, але абазначаюць розныя паняцці (амонімы): качка, прозвішча, лік, жалоба, справа., плот, трус, краска, склон, нядзеля, рэч, мех, дыван

4. Знайдзіце памылкі ў перакладзе, выкліканыя выкарыстаннем міжмоўных амонімаў.

1)На градах ляжалі гарбузы і гуркі (К. Чорны) – На грядках лежали арбузы и огурцы.

2) Гэта была не першая закапаная ім магіла, але, як заўжды, яе выгляд выклікаў у ім… жалобу па тых, хто там заставаўся (В.Быкаў) – Это была не первая зарытая им могила, но, как всегда, её вид вызвал в нём…жалобу на тех, кто там оставался.

3)Лёгка загадваць, а паспрабуй усё гэта выканаць ( С.Грахоўскі) – Легко загадывать, а попробуй всё это выполнить.

4)Але генерал усё ж меў рацыю: гэта было адноснае зацішша ( І. Мележ) – Но у генерала все-таки была рация: это было относительное затишье.

5)У пакой забегла Вера, у нацыянальным убранні, з вянком штучных кветак на галаве (І.Шамякін) – В комнату забежала Вера, в национальном костюме, с венком штучных цветов на голове.

5. Вызначце род наступных беларускіх, рускіх назоўнікаў і складзіце з імі словазлучэнні (прыметнік + назоўнік): боль, жаль, цень, рукапіс, пыл, шынель, медаль, стэп, дроб, насып, сабака, гусь, цялё, ягнё.

6. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце выбар канчаткаў.

Мало снега, не заметить осинника, отсутствие слуха, начало листопада, нехватка кислорода, учение дарвинизма, решение коллектива, в результате химического процесса, на вольтовой дуге, на втором этаже, работал на фабрике, на родной земле.

7. Перакладзіце сказы на рускую мову. Звярніце ўвагу на адрозненні пры ўтварэнні форм параўнальнай ступені прыметнікаў і прыслоўяў.

1) Сабекошт перавозкі грузаў на чыгуначным транспарце ніжэйшы за сабекошт аўтамабільнай перавозкі. 2) Частата пульсу ў фізічна пасіўных людзей на 20% большая. 3). Больш за тое, у якасці асобных порцый інфармацыі можа быць выбраныабстрактны алфавіт. 4). Гукі станавіліся мацнейшыя і гусцейшыя. 5). Вясна наступала ўсё мацней і ўладарней.

8. Выберыце і запішыце правільны варыянт ужывання займеннікаў у беларускім і рускім маўленні. Абгрунтуйце свой выбар.

Мне некаму і некалі гаварыць пра гэта; Мне няма каму і няма калі гаварыць пра гэта.

Мне некому и некогда говорить об этом; Мне нет кому и нет когда говорить об этом.

9. Утварыце ад наступных рускіх дзеясловаў формы 3 асобы адзіночнага ліку і 2 асобы множнага ліку цяперашняга часу і перакладзіце іх на беларускую мову. Вызначце канчаткі.Узор: писать – пишет (піша), пишете (пішаце). Говорить, сидеть, шить, мыть, беречь, бежать, хотеть, открыть, дать, вести, лечить.

10. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце.

Кожны студэнт можа атрымаць у бібліятэцы спіс рэкамендуемай літаратуры. Антось ніколі не бачыў чыста апранутых і сыта паетых сялян. Міхалка хацеў сказаць ёй што-небудзь вострае і зневажаемае. У старой хаце на вокны былі папрыбіваты крыж-накрыж дошкі. Інфармацыя прадстаўляецца ў выглядзе бесперапынна мяняючыхся велічынь. Заржавеўшы цвік цяжка выцягваць. Ён гаварыў плачушчым голасам.

11. У беларускай мове зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы, якія адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: мокнучы, гаснучы, цягнучы.

Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыслоўі незакончанага трывання і перакладзіце іх на рускую мову.

Вісець, зваць, пісаць, рэзаць, сохнуць, ехаць, секчы, рваць, шукаць, мокнуць, піць, гнуць, пахнуць, ткаць, бегчы, дзерці, смактаць, маўчаць.

12. Перакладзіце на беларускую мову:

По роману Ивана Мележа, писать по адресу, в области биомеханики, рассмотреть по пунктам, благодарю вас, похож на отца, три новых прибора, четыре пятых, издеваться над чужим мнением, отречься от своих убеждений, зайти за письмом, болеть гриппом, небольшой по размеру, подготовиться к работе, начало в семь часов вечера, подойти к руководителю.

13. Знайдзіце выпадкі інтэрферэнцыі ў наступных перакладах мастацкіх твораў беларускіх аўтараў. Насколькі дарэчныя беларусізмы ў гэтых урыўках?

И с крестьянскою лаской просто

В каждой хате дарила ты

И весёлый хмель хлебосольства,

И насущный хлеб доброты

(Г.Буравкин)

Тихо дремлют сосонники

В зное горячего дня,

Придорожные коники

Атаковали меня

(А.Кулешов)

Там решил я в ночи

Под навесом зелёным

Что уж лучше лежать на печи,

Что теперь не уйти из полона

(А.Кулешов)

Шёл, проклиная деньги и чугунку,

Искать земли переселенец-дед

(А.Кулешов)

Тогда он выныривает и прежде всего, разведя руками, показывает, какая рыбина утекла (И.Мележ).

Дядьки и тётки! Хлопцы и девки! Дорогие наши товарищи! (И.Мележ)

14. Прачытайце наступны тэкст. На якой мове размаўляе герой? А як ён сам лічыць? Прааналізуйце і выпраўце памылкі.

Рашыў я пайсці ахраннікам у адну фірму, а міня туды не ўзялі. Гаварат:”У цібя рэч няправільная. Ты нам будзіш кліентаў адпугіваць”. Как будта я дурань і не панімаю, што ім нада ўзятку сунуць, тады і на работу прымуць. А гавару я нармальна, у нас у мікрараёне ўсе так гаварат. Мы как у Мінск пераехалі, так я па-гарадскому правільна і загаварыў…”

Магчыма, засваенне гэтай тэмы будзе праверана на заліку ў тэставым выглядзе.

  1. Дзяржаўная мова. Дапоўніце план і тэзісы тэксту. Можна, нават лепей, раздрукаваць табліцу і прама ў ёй запісаць пункты плана і тэзісы, якіх не хапае.Улічыце, што ў табліцы пункты плана і пранумараваныя тэзісы адпавядаюць адзін аднаму (размешчаны насупраць).

Вуснае заданне. Пры чытанні знайдзіце адказы на наступныя пытанні:

  1. Чым дзяржаўная мова мова адрозніваецца ад афіцыйнай? (Звярніце ўвагу на тэзіс 1)

  2. Ці ва ўсіх краінах ёсць дзяржаўная (дзяржаўныя) мова (мовы)?

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]