Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dlya_zavochnikaw_letnyaya_sesiya_2014-2015gg.docx
Скачиваний:
153
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
113.73 Кб
Скачать

Асноўныя функцыі мовы

Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі, мова тэатра і т.д.

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г. зн. мова з’яўляецца асноўным сродкам зносінаў паміж людзьмі, і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

З пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і т.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г. зн. ‘які ідзе пасля нядзелі’; ці слова мядзведзь узыходзіць да словазлучэння ведаць (або есці) мёд. Аднак большасць слоў беларускай мовы маюць цьмяную этымалогію (этымалогія – навука, якая вывучае паходжанне слоў), зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць іх паходжанне.

Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

Паколькі словы з’яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека. Рэгуляваць яго дзейнасць, выклікаць у яго шмат эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Такім чынам, мова захоўвае спадчыну нацыі, перадае яе ад продкаў да нашчадкаў, і працэс гэты не павінен быць спынены.

Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.

  1. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця і светапогляду народа? Прачытайце тэкст. Запішыце 2-3 сказы ў якасці адказу на пытанне і 3-4 разнастайныя прыклады на ваш выбар з тэксту.

ЯК У МОВЕ АДЛЮСТРОЎВАЮЦЦА АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЯ, СВЕТАЎСПРЫМАННЯ, ПСІХАЛОГІІ НАРОДА

У кожнай мове адбіваецца жыццёвы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай мовы, бо, з’яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Вядомы нямецкі вучоны В. Гумбальт сцвярджаў, што “ў кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне.Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай”. Сапраўды, умовы жыцця народа (ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет), прадвызначаючы характар заняткаў народа, адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі).

Прадметы і з’явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.

Прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў:дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’) і г.д.

Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 (!) розных яго назваў.

Некалькі дзясяткаў назваў ільду (для характарыстыкі яго стану, асаблівасцей утварэння, прызначэння і да т.п.) захоўвае эскімоская мова, а ў мове спрадвечных мараходаў і рыбакоў ірландцаў – дзесяткі найменняў ветру.

Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры, мовы народа, з’яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ніводнай выпадковай народнай назвы: яна заўседы вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека. Так, раней заліўныя лугі, нізкія часткі поймы называлі балонню, адсюль і назва вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана, а назвы Гуды, Гудзевічы, Гудзішкі нам “падарылі” суседзі-літоўцы, бо менавіта gutas яны калісьці называлі беларусаў…

Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Сквапны рускі за копейку удавится, а беларус за рубель жабу ў Вільню пагоніць; у беларусаў многа – гэта сабакі не ліжуць;у рускіх – куры не клюют; пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога ў нас скажуць абое рабое, у рускіх –два сапога пара; у інданезійцаў з недарэк смяюцца кракадзілы, у беларусаў –куры. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі in silvam ligna ferre (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак ёсць прыказка: ” У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх ”Ехать в Тулу со своим самоваром “, у французаў – “Poter de l’eau a la mer “(Насіць ваду ў мора); у англічан – “To carry coals to Newcastle” (Цягаць вугаль у Ньюкасл), а ў немцаў – “Man braucht nicht Eulen nach Athem zu tragen” (Не трэба насіць соў у Афіны).

Як бачым, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянальна-культурная спецыфіка.

У любой мове ёсць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб’ём іх значэння ў слоўніку ( гэтую дадатковую, нацыянальна абумоўленую інфармацыю называюць нацыянальна-культурным кампанентам значэння моўных адзінак), набылі дадатковае культуралагічнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывёльнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з’яўляюцца бусел і зубр, васілёк і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.

Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства. Беларускі нацыянальны характар уключае такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, душэўная шчодрасць, таму ў нашай мове вялікая колькасць выслоўяў для выражэння пажаданняў, зычанняў: Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! Добра гадуйся! Будзь багаты, як зямля! Каб быў здаровы, як дуб скарбовы! Каб на тым і стала! На доўгі век, на добрае здароўе! Каб пілося, елася і яшчэ хацелася! Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб ты здаровы знасіў і на другое зарабіў! Гладкай дарогі! Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку усё радзіла і пладзіла! Бадай цябе ліха мінула! Каб вам смачна спалася, спрытна ўставалася, лёгка хадзілася! Каб нашыя дзяды не ведалі бяды, каб нашыя ўнукі не ведалі мукі! і інш.

А для індзейца Бразіліі агульныя “Бывайце !”, “Прывітанне!” будуць страшным парушэннем этыкету: пры развітанні ён павінен абавязкова падысці да гаспадара, кожнага з прысутных гасцей паведаміць пра адыход і пачуць:”Ідзі”. Вярнуўшыся, ён зноў падыходзіць да кожнага і ў адказ на: ”Вярнуўся?” – кажа: ”Так”.

Такім чынам, у назвах прадметаў, з’яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.

  1. Як грамадства ўплывае на мову? Закончыце сказы: Стыхійны ўплыў грамадства на мову адлюстроўваецца ў наяўнасці ў мове дыялектаў, ... . Свядомае ўздзеянне грамадства на мову праяўляецца ў .тым, што .. .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]