Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лекция №1 История

.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
16.05.2015
Размер:
46.09 Кб
Скачать
  1. Гісторыя Беларусі як навука і вучэбная дысцыпліна. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Гісторыя Беларусі вывучае жыццё людзей (беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў), якія ў мінулым пражывалі на тэрыторыі нашай краіны, а таксама жыццё беларусаў, якія з'язджалі з Радзімы ў іншыя краіны.

Як і зараз, у жыцці людзей у мінулым добрае і дрэннае шмат у чым вызначалася тыпам дзяржавы, у якой яны жылі, а змена дзяржаўнай прыналежнасці защсёды выклікала ў існаванні грамадства вялікія змены. Таму на занятках мы будзем разглядаць гісторыю нашай краіны, выкарыстоўваючы перыядызацыю (падзел гісторыі на перыяды), заснаваную на прынцыпе дзяржаўнасці. Паводле яе, у гісторыі Беларусі вылучаюцца такія перыяды:

дадзяржаўны (першабытны)

100 тыс. год таму – 7 ст. нашай эры

старажытных княстваў

8 ст.- сяр 13 ст.

Вялікага Княства Літоўскага да Люблінскай уніі

1253-1569 гг.

Рэчы Паспалітай

1569-1795 гг.

знаходжання ў складзе Расійскай імперыі

1773-1917 гг.

савецкі

1917-1991

незалежнай РБ

з 1991 г.

  1. Віды крыніц па гісторыі Беларусі. Знакамітыя беларускія гісторыкі

Адна з задач нашага курса - паказаць беларускую гісторыю як самастойную з’яву, адметную і адасобленую ад гістарычнага мінулага суседніх народаў. Справа ў тым, што многія людзі у сучаснай Беларусі сваё мінулае разглядаюць не больш як частку гісторыі ці то Польшчы, ці то Расіі. Да ХХ ст. такі падыход панаваў і ў гістарычнай навуцы. Адным з першых, хто вызначыў Беларусь у якасці асобнай краіны з уласным мінулым, быў уражэнец Рэчыцы прафесар Кіеўскага універсітэта Мітрафан Доўнар-Запольскі (1860-1931). Першым падручнікам па гісторыі Беларусі стала кніга В.Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі” (1910 г.). У 1920-ыя гг. (перыяд беларусізацыі) адбылося станаўленне беларускай гістарычнай навукі, звязанае з імёнамі Уладзіміра Пічэты (першы рэктар БДУ) і Ус.Ігнатоўскага (першы прэзідэнт акадэміі навук БССР), але ў 1930-ыя гг. большасць выбитных беларускіх гісторыкаў трапіла пад сталінскія рэпрэсіі. Тыя, хто выжыў, мусілі падаваць мінулае гэтак, як ім загадвалі з Масквы. Адраджэнне самастойнай беларускай гістарычнай навукі стала магчымым толькі ў перыяд канца 1980 – пачатка 1990 – ых гг.

Перад тым, як пісаць навуковую кнігу, гісторык абавязаны знайсці і выкарыстаць пэўныя гістарычныя крыніцы.

Гістарычная крыніцагэта матэрыяльны аб’ект, які мае дачыненне да чалавека , а значыць можа даць інфармацыю аб яго гістарычным мінулым пры умове, што будзе выкарыстаны навукоўцам.

Паводле таго, як зафіксавана інфармацыя, гістарычныя крыніцы падзяляюцца на:

1) пісьмовыя (інфармацыя зафіксавана ў знаках пісьма, напрыклад, ваш схаваны пад матрасам дзеннік),

2) выяўленчыя (інфармацыя зафіксавана ў выявах, напрыклад, тое, што вы малюеце на парце)

3) фанічныя (зафіксаваныя на гукавых носьбітах, напрыклад, тое, што вы запісалі на дыктафон),

4) рэчавыя (усе астатнія, напрыклад, парасон і іншае, што ляжыць у вашай торбе).

Большасць інфармацыі гісторыкі атрымліваюць з пісьмовых крыніц. Яны падзяляюцца на дакументальныя і апавядальныя

дакументальных крыніц:

Дакументы заканадаўства (закон - нарматыўна-прававы дакумент, які мае юрыдычную моц і выдаецца вышэйшымі органамі дзяржулады)- нр., Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 г. (аналаг сучасных кодэксаў (кодэкс-сістэматызаваны збор законаў), сабраных пад адной вокладкай), Канстытуцыі (асноўны закон) Рэчы Паспалітай 1791 г., ССРБ 1919 г., БССР 1927, 1936 г, 1977 г., РБ 1994 г.)

Актавыя крыніцы (акт-дакумент дамоўнага характару, які ўсталёўвае ўзаемаадносіны паміж двума бакамі. Дамова магла заключацца

а)паміж дзяржавай і дзяржавай (гэта міжнародныя дамовы, акты уній (унія –лац. саюз) нр., унія ВкЛ і Польшчы 1385 і 1569 г.), гандлёвыя дамовы)

б)паміж дзяржавай и групай людзей (нр, акты аб прадастаўленні гарадам права на самакіраванне, канкардаты з царквой, нр. у РБ з Праваслаўнай).

в)паміж дзяржавай і асобай (нр., ільготныя, даравальныя і ахоўныя прывілеі, якімі вялікія князі літоўскія надзялялі асобных феадалаў)

г) паміж асобамі ці групамі асоб (нр., акты аб утварэнні канфедэрацыяў шляхты 16-18 ст. (часовы саюз для дасягнення пэўнай мэтай), акты аб падзеле маемасці, куплі-продажу)

У 16-18 ст. на беларускіх землях ВКЛ арыгіналы актавых дакументаў выдаваліся на рукі, а копіі заносіліся ў актавыя кнігі ваяводстваў (захоўваюцца ў Мінску ў НГАБ) ці ў кнігі дзяржаўнай канцэлярыі ВКЛ ў Вільні (вядомы пад агульнай назвай Метрыка ВКЛ-пасля падзелаў РП Метрыка вывезена у Расію, у 20 ст. частка кніг была перададзена ў Польшчу).

Дакументы справавоцтва (дзелавая перапіска, судовыя матэрыялы, інвентары (апісанні) шляхецкіх маёнткаў 16-18 ст (напярэдадні продажу ці здачы іх у арэнду)

Статыстычныя крыніцы (попісы войска ВКЛ (з 16 ст.), перапісы насельніцтва (рабіліся з мэтай падаткаабкладання, спачатку толькі муж.нас, потым і жаночае (пачынаючы з1897 г.))

апавядальных крыніц:

Летапісы і хронікі (гісторыка-літаратурныя творы з апісаннем падзей па-гадах). Першы летапіс ва усх.славян быў створаны ў Кіеве ў пач.12 ст. (“Аповесць мінулых гадоў”). Летапісы пісаліся манахамі як палітычная замова з боку пэўнага князя; былі першай формай адлюстравання дзяржаўнай ідэялогіі і ствараліся ў кожным значным горадзе- дзяржаве, у тым ліку ў Полацку (знік у пачатку ХІХ ст.), затым - ў ВКЛ (15-17 ст.).

Мемуарная літаратура МЛ (ад лац.memoria-памяць). Росквіт М.Л.прыпадае на 17-18 ст., калі ўспаміны пісаліся амаль у кожнай шляхецкай сям’і. М.Л. падзяляецца на уласна мемуары (нр. Успаміны Міхала Клеафаса Агінскага (1815)) і дзеннікі (пісаліся на працягу значнага перыяду па слядах падзей, нр. 8 тамоў штодзенных запісаў Міхала Казіміра Рыбанькі (18 ст).

Эпісталярная літаратура - перапіска, лісты

(нр, перапіска Івана Грознага і караля РП Стэфана Баторыя пад час Лівонскай вайны)

Мастацкія творы і публіцыстыка (найбольш старажытныя з іх -“Слова аб Палку Ігаравым” (аб Полацкім князі Усяславе Чарадзеі ,бітве на Нямізе) агіяграфічная літыратура (жыціі Ефрасііі Полацкай, К. Турацкага, Аўрамія Смаленскага.) У 16-17 ст. росквіт рэлігійна- палемічнай літаратуры (праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанскай)

У другой палове 18 ст.на Беларусі з’яўляюцца першыя газэты.

Першабытнаcць на тэрыторыі Беларусі.

Першабытнае насельніцтва навукоўцы вывучаюць згодна прынятай этнічнай перыядызацыі. Гісторыя Беларусі ў ёй падзяляецца на наступныя перыяды: даіндаеўрапейскі (24 тыс. гг. да н.э. – 3 тыс гг. да н.э.); індаеўрапейскі (2 тыс. да н.э.); балцкі (1 тыс. да н.э. – сяр. 1 тыс. н.э.); славянскі (УІ – ХІІ ст. н.э.); перыяд фарміравання і развіцця беларускай народнасці (да сяр. ХІХ ст.); перыяд фарміравання і развіцця беларускай нацыі (з сяр. ХІХ ст.) За выключэннем апошніх двух перыядаў астатнія прыпадаюць на першабытнаабшчынны лад.

Даіндаеўрапейскае насельніцтва жыло ва ўмовах каменнага веку. Ў Беларусі самая старажытная стаянка раннекаменнага веку (палеаліту) была знойдзена ў 1928 г. каля вёскі Юравічы на р. Прыпяць. Час яе ўзнікнення – 24 тыс. гг. да н.э. Людзі таго часу жылі ва ўмовах прыледавіковай пустэльні з беднай расліннасцю. Асноўным заняткам было паляванне на маманта (досыць даверлівай жывёлы), па рэштках касцей якога і была адкрыта Юравіцкая стаянка. Асноўная частка даіндаеўрапейскага насельніцтва з’явілася ў Беларусі ў перыяд мезаліту (10-6 тыс. гг. да н.э.) і неаліту (5–3 тыс. гг. да н.э.). Гэта звязана з адыходам ледавіка і агульным пацяпленнем у Еўропе, у выніку якога клімат Беларуі набыў прыкладна цяперашні выгляд. Людзі ў гэты час займаліся актыўным збіральніцтвам, вынайшлі лук і рыбалоўства. У неаліце распачынаецца выраб керамічнага посуду, а таксама шліфоўка каменных прылад працы. Так, у Беларусі існавалі адзіныя ва Усходняй Еўропе шахты па здабычы крэменю (п. Краснасельскі каля Ваўкавыску).

Напрыканцы даіндаеўрапейскага перыяду агульная колькасць насельніцтва ў Беларусі магла складаць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Гэта было рознаснае насельніцтва, якое прыйшло ў Беларусь з розных месцаў. Яго этнічная прыналежнасць на пераважнай тэрыторыі Беларусі не выяўлена. Адзінае выключэнне складаюць мігранты, што ў 3 тыс. да н.э. засялялі поўнач Беларуі. Навукоўцы здолелі высветліць, што гэта было фіна-угорскае насельніцтва – далёкія продкі сучасных эстонцаў. Прышэльцы найперш вылучаліся сваім посудам, сценкі якога яны ўпрыгожвалі характэрным узорам з глыбокіх круглых ямак і адбіткаў грэбня. З існаваннем фіна-угорскай культуры “грабенчата-ямкавай керамікі” звязанае эстонскамоўнае паходжанне шэрагу беларускіх рэк і характэрныя фіна угорскія антрапалагічныя рысы, захаваныя да сённяшняга часу сярод насельніцтва Віцебскай вобласці.

Інтэлектуальныя магчымасці даіндаеўрапейскага насельніцтва ўжо адпавядалі чалавеку сучаснага тыпу і абмяжоўваліся толькі прыроднымі ўмовамі ды гістарычным досведам..

Пачынаючы з 4 тыс. да н.э. у Месапатаміі, Блізкім Усходзе, Егіпце сучаснікі “беларускіх” даіндаеўрапейцаў закладаюць асновы высокаразвітых культур першых цывілізацый сусвету.

Індаеўрапейцы прыходзяць на Беларусь у пачатку 2 тыс. да н.э. Старажытныя індаеўрапейцы – продкі сучасных індыйскіх, іранскіх, балцкіх, германскіх, кельцкіх, раманскіх, славянскіх народаў – першапачаткова жылі ў Малой Азіі (сучасная Турцыя), дзе карысталіся агульнай мовай. Тут іх ускалыхнуў дэмаграфічны выбух, напрамую звязаны з вынаходніцтвам земляробства і жывёлагадоўлі. Людзі сталі лепш і больш харчавацца, што адразу сказалася на працэсах дэмаграфіі. Рост насельніцтва выклікаў масавую міграцыю індаеўрапейцаў з сваёй прарадзімы, якая адбылася ў 3000 – 1500 гг. да н.э. Адна група індаеўрапейцаў накіравалася ў Індыю, дзе пад назвай “арыі” заснавала асобную цывілізацыю. Другая праз украінскія стэпы і Балканы – у Еўропу, на поўдні якой у выніку заваёвы Троі індаеўрапейскімі плямёнамі ахейцаў быў закладзены пачатак старажытнагрэцкай цывілізацыі.

У Беларусі, як і ў кожным рэгіёне Еўропы, прыход індаеўрапейцаў азначаў канец каменнага і пачатак бронзавага веку. Індаеўрапейцы былі першым ў гісторыі народам, які вынайшаў метал (спачатку медзь, потым бронзу). Акрамя металу індаеўрапейцы прынеслі ў Беларусь:

  • земляробства і жывёлагадоўлю;

  • першыя курганныя пахаванні (нябожчыкаў пры гэтым пасыпалі охрай, чырвоны колер якой сімвалізаваў агонь і сонца, якім пакланяліся індаеўрапейцы);

  • посудавы шнуравы арнамент (на палачцы намотваўся шнурок і такім чынам упрыгожваўся посуд ?).

Узровень развіцця індаеўрапейцаў быў прыкметна вышэйшым за мясцовае насельніцтва, якое паступова асімілявалася імі на розных тэрыторыях. Змешванне з мясцовым насельніцтвам прывяло да разрыву сувязей ды распаду пачатковага адзінства індаеўрапейцаў. У сярэдзіне ІІ тыс. да н.э. з агульнага масіва індаеўрапейцаў вылучаецца асобная прабалта-германа-славянская супольнасць. Пазней яна таксама падзеліцца на германцаў, славян ды балтаў. Беларусь у І тыс. да н.э. з’яўлялася тэрыторыяй, на якой на аснове індаеўрапейцаў сфарміраваліся і жылі балты.

Балцкае насельніцтва Беларусі паводле ўзроўня матэрыяльнай культуры не было аднародным. На поўдні Беларусі даволі рана, у 8 ст. да н.э., распачынаецца выраб жалеза адначасова з многімі іншымі рэгіёнамі Еўропы. Гэта вынікала з наяўнасці на Палессі шматлікай сыравіны ў выглядзе балотных ды азёрных рудаў. Пачатак жалезнага веку справакаваў імклівыя змены ў матэрыяльнай культуры балтаў паўднёвай Беларусі. Жалезная сякера дазволіла значна павялічыць пасяўныя плошчы. Пасечнае земляробства (лес высякалі і спальвалі) стала тут дамінуючай формай гаспадаркі, ствараючы на новых землях лішкі прадукцыі. Іх рост адчыняе магчымасць назапашвання маёмасці. Звыклай з’явай робяцца войны з мэтай грабежніцтва і заняволення. Насельніцтва пачынае хаваць вёскі ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў ці размяшчаць іх на ўзгорках, скрыжаваннях рэк, з адкрытага боку абносячы драўлянымі сценамі, валамі ды рвом. Так узнікае новы тып паселішчаў – гарадзішча.

Паўднёвабеларускіх балтаў пад назвай “неўры” апісаў грэцкі гісторык 5 ст. н.э. Герадот. У сваім аповедзе Герадот прыводзіў легенду, як кожны неўр раз на год ператвараецца на некалькі дзён у ваўкалака. На поўдні Беларусі да гэтага часу захаваліся назвы паселішчаў тыпу “Неўры”, “Няўране”, “Наўрышкі” і г.д.

Балцкае насельніцтва сярэдняй і паўночнай Беларусі ў параўнанні з поўднем адставала ў развіцці. Працэс авалодання жалезам тут затрымаўся. Большае месца займалі прысвойваючая гаспадарка і каменныя прылады працы. Назіралася і адставанне

Прысвойваючая гаспадарка – збіральніцтва, рыбалоўства паляванне.

Вытворчая гаспадарка – земляробства, жывёлагадоўля

ў сацыяльным развіцці. Доўгія вялізныя дамы сведчаць пра

захаванне на гэтай тэрыторыі вялікай патрыярхальнай сям’і

(4 пакаленні бліжэйшых суродзічаў колькасцю 50-70 чалавек, якія

мясціліся ў асобным гарадзішчы, ці неўмацаваным селішчы).

Між тым на Палессі ўжо ідзе актыўны працэс падзелу вялікіх

сем’яў на маёмасна няроўныя малыя сем’і з асобным тыпам

сямейнага жылля.

Храналагічна балцкі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі супадае з часам узнікнення і росквіту Рымскай антычнай цывілізацыі. Вынікам кантактаў мясцовых балтаў з імперыяй стала грашовае абарачэнне ў Беларусі рымскіх сярэбраных манетаў-дэнарыяў, якое прыпадае на канец 2 – пач. 3 ст. н.э. Большасць дэнарыяў выяўлена на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, магчыма таму, што тут праходзіў участак т.зв. “бурштынавага шляху”, які злучыў Рым з берагамі Балтыкі.

Славяне. Побач з балтамі з агульнага масіва індаеўрапейцаў вылучылася яшчэ адна галіна – славяне. Сваёй прарадзімай славяне мелі тэрыторыю паміж рэкамі Одэр і Вісла на ўсходзе нямеччыны – захадзе Польшчы, а, магчыма, і яшчэ далей на ўсходзе. Рух славянаў з гэтае тэрыторыі стаў часткай Вялікага перасялення

Вялікае перасяленне народаў – перыяд з 4 па 7 ст. н.э., калі ў Еўропе адбыліся значныя міграцыі народаў. Уключае разсяленне на тэрыторыі Рымскай імперыі розных плямён, якія дагэтуль не мелі дзяржаўнасці. Рымляне іх называлі “варвары”. У 476 г.н.э. быў звергнуты апошні рымскі імператар, а на землях Заходняй Рымскай імперыі ўсталяваліся першыя “варварскія” каралеўствы. На Захадзе Еўропы пачалася новая эпоха - Сярэднявечча.

народаў .

Экспансія славянскіх плямёнаў ахапіла

тэрыторыі Балкан ды Цэнтральную Еўропу –

Усход Германіі, Чэхію, Польшчу ды Ўкраіну.

Арэал характэрных славянскіх помнікаў

гэтага рэгіёна ахопліваў і паўднёвы

захад беларускага Палесся (на поўдзень ад р.

Прыпяць). Славяне тут з’явіліся самае позняе

ў 5 – 6 ст. н.э. З 6 ст. н.э. славяне пачынаюць

рух на поўнач у арэал сталых балцкіх культур.

У 8 – 9 стст. славяне засяляюць Паложжа. У 9 ст. – Падзвінне.

У Х ст. полацкія крывічы пачынаюць каланізаваць паўночны захад Беларусі, Панямонне. Пранікненне усходніх славян у глыб Беларусі археолагі прасочваюць па з’яўленню тыповых для іх элеменатаў матэрыяльнай культуры: паўзямлянак з печамі-каменкамі ў адным з вуглоў (у балтаў ачаг знаходзіўся ў цэнтры жылля), каменных жорнаў (у балтаў былі толькі зерняцёркі), жалезных парогаў ралля (гэта сведчыла пра існаванне заснаванага на двухполлі ворнага земляробства, балтам невядомага).

Побач з археалагічнымі помнікамі, славянская каланізацыя Беларусі можа быць прасочана па пісьмовых крыніцах. Распавядаў пра рассяленне славян аўтар першага на Русі летапіснага зводу – “Аповесці мінулых гадоў”. Ён пералічвае дванаццаць этнічных супольнасцей славян, якія аселі на землях Усходняй Еўропы. Непасрэдна звязанымі з тэрыторыяй Беларусі былі тры з іх : крывічы, радзімічы, дрыгавічы. Крывічоў “Аповесць мінулых гадоў” упершыню згадвае пад 859 г. Паводле летапісца, яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы прагналі варагаў за мора, адкуль тыя прыйшлі. Тут жа гаворыцца пра Полацк, пра тое, што заснавалі яго крывічы, а варагі ў ім прышлыя. Аднак потым, як паведамляе летапісец, крывічы зноў заклікалі да сябе вараскіх князёў. Летапіс азначаў, што “кривичи иже седять на верх Волги, и на верх Двины, и на верх Днепра”, (гэта значыць сядзяць у вярхоўі Волгі, Дзвіны, Дняпра). На прыканцы 1 тыс. н.э. вялізнае аб’яднанне крывічоў распадаецца на групы – полацкую, смаленскую, пскоўскую (паводле назваў іх галоўных гарадоў). Этнавызначальнымі адзнакамі крывічоў археолагі лічаць доўгія, да 100м, курганы (г.зв. “валатоўкі”), скроневыя кольцы з скручанымі канцамі (мелі дыяметрам 5-11 см і насіліся жанчынамі каля скроняў на павязцы), шкляныя залачоныя пацеркі (фотаздымкі змешчаны ў ЭГБ. Т.4. с. 271).

Радзімічы, паводле “Аповесці мінулых гадоў”, прыйшлі разам з вяцічамі з польскіх земляў, атрымалі сваю назву ад імя Радзім, які іх узначальваў і рассяліліся ў Пасожжы (Усходняя Беларусь). У 9 ст. яны плацілі даніну хазарам, а з 885 г., як кажа летапісец, – кіеўскаму князю Алегу. Пасля смерці Алега радзімічы, мабыць, адмовіліся падпарадкоўвацца Кіеву. Летам 984 г. ваявода кіеўскага князя Ўладзіміра Воўчы Хвост на р. Пяшчань перамог войска радзімічаў, і яны былі канчаткова падпарадкаваныя. Сярод этнавызначальных адзнакаў радзімічаў – бронзавыя або сярэбраныя сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы (гл. ЭГБ. Т.6. стр. 68).

Дрыгавічы, паводле “Аповесці мінулых гадоў”, “седома мезки Припетью и Двиной”, г.зн. засялялі паўднёвы цэнтр Беларусі. Пад 980 г. летапіс згадвае існаванне на тэрыторыі дрыгавічоў г. Турава. Этнавызначальныя адзнакі дрыгавічоў – вялікія пацеркі, аздобленыя зерню; скроневыя кольцы-завушніцы (з круглага дроту і 3-ох металічных пацеркаў на ім) (гл. ЭГБ. Т.3. с. 301).

Паходжанне назваў “крывічы”, “радзімічы”, “дрыгавічы” канчаткова не высветлена. Паводле меркавання адных вучоных, назвы гэтых супольнасцей утварыліся ад балцкіх слоў “dregme” (вільготнасць), “radimas” (знаходжанне), “kreiv” (крывы) з дадаткам славянскага суфікса – “ічы”. Іншыя навукоўцы сцвярджаюць, што найменні “крывічы”, “радзімічы”, “дрыгавічы” маюць славянскую аснову і існавалі яшчэ да прыхода іх носьбітаў у балцкі арыял Беларусі.

Па ўзроўню гаспадарчага развіцця славяне значна пераўзыходзілі балтаў. Асноўнай гаспадарчай адзінкай у іх стала малая сям’я, самастойнае існаванне якой рабілася магчымым дзякуючы ворнаму земляробству, ды больш якасным жалезным прыладам працы. Такія сем’і пакідалі гарадзішчы ды перасяляліся на асобныя ад іх селішчы. Звыкла 3-4 селішчы групаваліся недалёка адзін ад аднаго. Але ў новыя групы селішча аб’ядноўвала ўжо не кроўнае радство, а тэрытарыяльна-эканамічныя сувязі. Так узнікала “верв” ці “мір” – сельская абшчына, у якой абшчыннае землеўладанне спалучаецца з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі (у Беларусі захавалася да 16 ст.). Адначасова наяўнасць неўмацаваных селішчаў сведчыла пра высокую ступень палітычнай арганізацыі ўсходніх славян гэтага перыяду. Захоп новых тэрыторый выклікаў сур’ёзныя змены ў сацыяльнай структуры. Сярод прышлых славян паскараўся падзел на ваеную знаць і простае насельніцтва. Менавіта першая атрымоўвала найбольш пладародныя землі ды ільвіную долю ваеннай здабычы. Канчатковым вынікам гэтага працэсу стала з’яўленне князёў, наяўнасць якіх на раннім этапе “Аповесць мінулых гадоў” фіксуе ў крывічоў ды дрыгавічоў.

Такім чынам, з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі спрыяла канчатковаму пераадоленню інстытутаў першабытнаабшчыннага ладу, адчыняючы шлях для новай эпохі – Сярэднявечча. Тут як бы ў мініяцюры назіралася тое, што адбывалася некалькі стагоддзяў раней на граніцах Рымскай імперыі, дзе з’яўленне варвараў садзейнічала ліквідацыі старых і зацвярджэнню новых раніх феадальных адносін.?

Гісторыя – гэта палітыка, павернутая ў мінулае

Канцэпцыя – лац. “спосаб разумення праблемы”.

“Этнагенез” паходзіць з двух грэцкіх

слоў: этнас(народ) і

генэзіс (паходжанне)).

Паходжанне беларусаў.

Канцэпцыі беларускага этнагенезу.

Паходжанне беларусаў – вельмі

дыскусійная і занадта палітызаваная

праблема айчыннай гісторыі. Каб гэта

праілюстраваць – разгледзім канцэпцыі

беларускага этнагенезу ў храналагічнай паслядоўнасці іх узнікнення

Вялікаруская і вялікапольская канцэпцыі. Гэтыя канцэпцыі ўстойліва панавалі ў гістарычнай літаратуры ХІХ ст. У 1795 г. у выніку апошняга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Па загаду Кацярыны ІІ у гонар гэтай падзеі быў выбіты медаль “Оторженыя возвратих». На Беларусь палітыкі і навукоўцы Расіі пачыналі глядзець як на “спрадвечна рускія землі”. Беларусы, паводле іх словаў, тыя ж самыя рускія, хіба што “сапсаваныя” польскім этнічным уплывам у часы Рэчы Паспалітай, а іх “гаворка” (як асобная мова не прызнавалася) – тая ж расейская, толькі з шэрагам непатрэбных польскіх запазычанняў. Царскі ўрад лічыў, што ён мае гістарычную місію – вярнуць беларусаў да спрадвечных рускіх каранёў, пазбавіўшы іх мясцовых адметнасцей у моўным “дыялекце” і культуры. Гэтым мэтам служыла адмысловая палітыка русіфікацыі.

Вялікаруская канцэпцыя служыла задачам палітыкі – з дапамогай навукі яна абгрунтоўвала заканамернасць існавання беларусаў пад расійскай уладай і тым самым, адмаўляла ім у праве на нацыянальнае і дзяржаўнае адраджэнне.

У ХІХ ст. на акупіраваных царызмам землях праходзілі паўстанні за аддзяленне ад Расійскай імперыі. Паўстанні пачыналіся у Польшчы і затым распаўсюджаваліся на землі Літвы і Беларусі. Пад час паўстання 1863 г. група яго удзельнікаў на чале з Каліноўскім вылучыла ідэю асобнай дзяржаўнасці для Беларусі і Літвы. Насуперак ім польскія палітычныя колы бачылі беларускі край часткай этнічнай тэрыторыі палякаў і, як след, часткай будучай Польскай дзяржавы. Паводле польскіх навукоўцаў ХІХ ст., беларусы – тыя ж самыя палякі, хіба што пад моцным уплывам расійскай культуры, а іх гаворка – дыялект польскай мовы з шэрагам непатрэбных запазычанняў з расійскай мовы.

Мы бачым, што ў ХІХ – пачатку ХХ ст. адбывалася змаганне Расіі і Польшчы за Беларусь, якое вялося не толькі палітычнымі, але і навуковымі сродкамі. У дачыненні да статуса беларусаў абодва варожыя бакі дэманстравалі відавочнае падабенства. Паводле тых і другіх: беларусаў не было, няма і быць не можа. А значыць, не можа быць і асобнага ад Польшчы ці Расіі дзяржаўнага існавання Беларусі. Сумеснае палітычнае вырашэнне гэтыя канцэпцыі знойдуць у 1921 г., калі палякі і рускія падзеляць Беларусь напапалам.

Крывіцкая і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыі. У пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі выступіў супраць вялікадзяржаўных паймкненняў навукоўцаў Расіі і Польшчы. Галоўнае, што сцвердзіў Ластоўскі ад імя беларусаў – гэта, што яны існуюць, і існуюць асобна ад палякаў і рускіх. Пытанне незалежнага паходжання беларусаў ён выклаў праз т.зв. крывіцкую канцэпцыю. Ластоўскі лічыў, што ў ІХ-ХІІІ ст.ст. крывічы валодалі незалежнай дзяржавай у выглядзе Полацкага княства. Паводле Ластоўскага, яны як раз і з’яўляюцца прамымі продкамі беларусаў. Атрымлівалася, што беларусы мелі тысячагадовыя традыцыі незалежнага дзяржаўнага кіравання. Адраджэнне гэтых традыцый Ластоўскі бачыў задачай сучаснага яму пакалення (гэтай ідэяй прасякнуты ягоны “Лабірынт” – першае фантастычнае апавяданне ў гісторыі беларускай літаратуры). Свае навуковыя погляды Ластоўскі прапагандаваў шляхам стварэння першага падручніка айчыннай гісторыі – “Кароткай гісторыі Беларусі.” Характэрна, што галоўнай сферай яго дзенасці была не навука, а палітыка. У пач. ХХст. В.Ластоўскі – адзін з стваральнікаў першай беларускай нацыянальнай партыі Беларуская Сацыялістычная Грамада, а у будучыні – старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да поглядаў Ластоўскага блізкая крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя, якая дадаткова пашырала тэрыторыю ўзнікнення беларусаў да арэялу рассялення радзімічаў і дрыгавічоў. Разам з В.Ластоўскім прыхільнікі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі будуць рэпрэсіраваны Сталінам, а іх кнігі схаваюць у спецсховішчах.

Канцэпцыя старажытнарускай народнасці. Створаная ў 50-я гг. ХХ ст., яна ўяўляла афіцыйны погляд савецкай навукі на паходжанне трох брацкіх усходнеславянскіх народаў.

У УІ – Х ст.ст. землі Расіі, Украіны, Беларусі каланізуюць славянскія плямёны. На гэтых вялізных абшарах яны ствараюць моцную цэнтралізаваную дзяржаву – Кіеўскую Русь. У падпарадкаванні Кіеву знаходзяцца іншыя ўсходнеславянскія гарады. У межах Кіеўскай Русі існуе адзіная культура, і на яе аснове ўтварыўся адзіны этнас (народ) – названы “старажытнарускі народ” ці “старажытнаруская народнасць”. У будучым ён стаў агульнай “калыскай трох брацкіх славянскіх народаў”. У ХІІ ст. Кіеўская Русь распадаецца на мноства дробных княстваў. У выніку гэтага і адзіны старажытнарускі народ распадаецца на рускі, украінскі і беларускі этнасы, якія тым не менш, нават на генетычным узроўні праз усю сваю гісторыю захавалі імкненне да ўз’яднання ў новай супольнай дзяржаве, якой стаў, нарэшце, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Балцкая канцэпцыя. Паводле яе, продкамі беларусаў (у пераважнай ступені) з’яўляюцца славяне, а таксама (у меншай ступені) балты, якія жылі тут каля двух тысячагоддзяў перад славянскай каланізацыяй. Калі ў УІ-Х ст. н.э. славяне прыходзілі на тэрыторыі Усходняй Еўропы, яны змешваліся з колькасна дамініруючым мясцовым насельніцтвам: ў Беларусі з балтамі (так утварыліся беларусы), на Украіне – з сарматамі (утварыліся украінцы), а ў Заходняй Расіі – з фіна-уграмі (у выніку гэта з’явіліся рускія). Менавіта рознае даславянскае насельніцтва Беларусі, Украіны, Расіі і прадвызначыла рознасць трох усходнеславянскіх народаў. Ніякай “агульнай калыскі” пры гэтым у іх ніколі не існавала, як не існавала і агульнай дзяржавы Кіеўская Русь. (у гэтай сувязі прыхільнікі балцкай канцэпцыі нагадваюць, што большая частка Беларусі была ў складзе незалежнага Полацкага княства і Кіеву не падпарадкоўсвалася). Апалагеты балцкай канцэпцыі прызнаюць беларусаў пераважна славянскай культурай, але пры гэтым зазначаюць пранікненне ў яе безлічы балцкіх элементаў. Аўтарам гэтай канцэпцыі лічыцца маскоўскі даследчык В. Сядоў. У 1970 г. у Маскве ён публікуе кнігу, дзе ўпершыню абгрунтавана ідэя балцкай этнічнай падасновы ў паходжанні беларусаў.