Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Адасаблены прыдатак

.doc
Скачиваний:
148
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
53.25 Кб
Скачать

Тэма: Сказы з адасобленымі прыдаткамі. Знакі прыпынку.

Мэта:

  1. спрыяць асэнсаванню вучнямі паняцця адасоблены прыдатак, прычын, умоў і сродкаў адасаблення прыдаткаў.

  2. выпрацоўваць уменні вызначаць адасобленыя прыдаткі, адрозніваць развітыя і неразвітыя прыдаткі;

  3. правільна інтанаваць сказы з адасобленымі прыдаткамі, фармуляваць адпаведныя пунктуацыйныя правілы;

  4. выпрацоўваць уменні ўжываць адасобленыя прыдаткі ва ўласным маўленні.

Тып урока: засваенне новага матэрыялу.

Абсталяванне: Беларуская мова: падручнік для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання. Праца над тэстамі.

  3. Мэтанакіраванае паўтарэнне раней вывучанага матэрыялу.

Век дзяліся тым, што маеш,-

Хлебам-соллю, казкай-краскай.

Вас у госці запрашаю,

Гавару ўсім:

  • Калі ласка!

Тэма нашага ўрока “Сказы з адасобленымі прыдаткамі”.

Мэты нашага ўрока:

  • абагуліць веды па тэме прыдатак;

  • навучыцца адасабляць прыдаткі ў тэкстах;

  • ужываць прыдаткі ў вуснай і пісьмовай мове.

Прыдатак не новая вам тэма ўрока. Вы ўжо многае ведаеце аб ёй. Што вам вядома? - Прыдатак – гэта азначэнне, выражанае назоўнікам, які паслядоўна дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне.

- Прыдаткі могуць быць дапасаванымі і недапасаванымі, развітымі і неразвітымі.

Добра, а цяпер давайце ўспомнім, што такое адасабленне.

- Адасабленне – гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне членаў сказа з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім некаторую самастойнасць. Члены сказа, якія сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі. На пісьме яны выдзяляюцца коскамі,

радзей – працяжнікамі. Хто можа прывесці прыклады? :Буду ў далёкім краю я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы сваю…(Б-ч); Не раз, утомлены дарогай, к табе я ў думках залятаю і там душою спачываю. (К-с)

- Якія члены сказа могуць адасабляцца? (любыя члены сказа)

Ці заўважылі, ці пачулі вы прыдаткі ў тым вершы, што я прачытала ў пачатку ўрока? (Хлебам-соллю, казкай-краскай)

Заданне. Спішыце сказы на картках, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Але спачатку паглядзіце на памятку: Дадатак 1. Назавіце мне прыдаткі . Як яны будуць падкрэслівацца?

1.Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок- сядзіба дробнага арандатара. 4. Зорка Венера ўзышла над зямлёю.

Тлумачэнне новага матэрыялу.

  1. Аналіз моўнай з’явы.

Мы ўспомнілі, што такое прыдатак, і што такое адасабленне. А сёння мы разгледзім знакі прыпынку пры адасобленных прыдатках.

Матэрыял для аналізу – сказы, запісаныя на дошцы.

  1. Былы марак, ён добра ведаў марскія звычаі.

  2. На пасяджэнні я выступаў як сведка.

  3. Недалёка ад плошчы я ўбачыў драўляную царкву – цікавы помнік народнага дойлідства.

  4. Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сустрэла нас прыветна.

  5. Лены, дачкі Івана Пятровіча, дома не было.

  6. Шыпшына, або дзікая ружа, не любіць нізкіх мясцін.

  7. На гэтым надзеле некалі папрацаваў і ён, Хведар.

Як вы лічыце, чаму мы паставілі так знакі прыпынку?

  1. Самастойны аналіз моўнай з’явы.

Заданне. А цяпер яшчэ раз паглядзіце на сказы, запісаныя на дошцы і адкажыце на анаступныя пытанні:

  • Якія знакі прыпынку ставяцца пры адасобленным прыдатку?

  • У якіх выпадках ставіцца коска, а калі не?

  1. Чытанне тэарэтычнага матэрыялу падручніка.

Заданне. Адкрыйце, калі ласка, правіла .(Прачытаем, вылучым асноўнае).

А зараз мы разгледзім табліцы па гэтай тэме і знойдзем тое, чаго мы яшчэ несказалі. (Дадатак 2,3).

Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 4. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу.

Спішыце сказы, падкрэсліце прыдаткі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1.Тэатр імя Якуба Коласа знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2. Выдатны паэт і крытык Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай і шырокай адукацыяй тонкім разуменнем паэзіі. 3. З-за ўзгорка выплыў хутарок сядзіба дробнага арандатара. 4. Тым часам Толя знайшоў Івана Іванавіча млынара і перадаў яму дзедаву просьбу.