Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
77
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

В.У. Азарка, а.С. Васілеўская, а.Г. Міхалевіч гiсторыя беларускай мовы

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Мінск 2010

УДК 811.161.3(075.8)

ББК 81.2(4Беи)–923

А351

Друкуецца па рашэнні рэдакцыйна-выдавецкага савета БДПУ, рэкамендавана секцыяй гуманітарных навук

(пратакол № 3 ад 27.05.08)

Рэцэнзенты:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ М.М. Круталевіч;

кандыдат філалагічных навук, в. а. загадчыка аддзела гісторыі беларускай мовы ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» НАН Рэспублікі Беларусь Н.В. Паляшчук

Азарка, В.У.

А351

Гісторыя беларускай мовы : вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, А.Г. Міхалевіч. – Мінск : БДПУ, 2010. – 100 с.

ISBN 978-985-501-650-3.

У дапаможніку прадстаўлены тэарэтычны матэрыял, заданні і практыкаванні па дысцыплінах гісторыка-лінгвістычнага цыкла – гіс­то­рыі беларускай літаратурнай мовы, стараславянскай мове, гіс­та­рычнай граматыцы беларускай мовы.

Адрасуецца студэнтам дзённай і завочнай форм атрымання аду­кацыі з дадатковай спецыяльнасцю «Беларуская мова і літара­тура», выкладчыкам, магістрантам і аспірантам.

УДК 811.161.3(075.8)

ББК 81.2(4Беи)–923_

© Азарка В.У., Васілеўская А.С., Міхалевіч А.Г., 2009

ISBN 978-985-501-650-3 © БДПУ, 2009

Прадмова

Авалоданне сістэмай гісторыка-лінгвістычных ведаў з’яўля­ла­ся і з’яўляецца важнай умовай прафесійнай падрыхтоўкі мова­знаўцы, які атрымлівае ўніверсітэцкую адукацыю.

Вывучэнне дысцыплін гісторыка-лінгвістычнага цыкла даз­ва­ляе растлумачыць многія фанетычныя, марфалагічныя, сты­лі­стыч­ныя з’явы, убачыць мову ў яе гістарычным развіцці, зразумець асаблівасці сучаснага стану мовы.

У дапаможніку «Гісторыя беларускай мовы» падаюцца сістэ­матычныя звесткі па трох цесна звязаных дысцыплінах – «Гісторыі беларускай літаратурнай мовы», «Стараславянскай мове», «Гіста­рыч­най граматыцы беларускай мовы». Падача матэрыялу з улікам міжпрадметных сувязей дазваляе ўбачыць непарыўнасць гістарыч­нага развіцця мовы, пазбегнуць паўтораў, зразумець пераемнасць традыцый.

У дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па адзнача­ных курсах, да кожнай тэмы падаюцца практыкаванні і заданні з узорам іх выканання. Сістэма практыкаванняў пабудавана ў адпа­вед­насці з сучаснымі праграмамі па названых курсах. Для ана­лізу прапануюцца ўрыўкі з пісьмовых помнікаў, што дае магчы­масць з найбольшай паўнатой раскрыць працэсы, якія характарызавалі развіццё сродкаў і прыёмаў літаратурнага выказвання ў пэўныя гістарычныя перыяды. Праверыць узровень засваення матэрыялу дазволяць кантрольныя работы, змешчаныя пасля кожнага раздзела.

У распрацоўцы дапаможніка прымалі ўдзел дацэнты кафедры беларускага і рускага мовазнаўства ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдаты філалагічных навук В.У. Азарка (раздзел І «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы»), А.С. Васілеўская (раздзел ІІ «Стараславянская мова») і А.Г. Міхалевіч (раздзел ІІІ «Гістарычная граматыка беларускай мовы»).