Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Айчынная вайна 1812 г.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
123.13 Кб
Скачать

Айчынная вайна 1812 г.

У ноч на 12.06.1812 600-тысячная армія на чале з французскім імператарам Напалеонам I без абвяшчэння вайны пераправілася цераз Нёман з намерам разбіць рускія войскі (200 тыс. чалавек) у прыгранічных раёнах і прымусіць Расію заключыць выгадны для Францыі мірны дагавор. Пачалася Айчынная вайна 1812 г. народаў Расіі супраць агрэсіі напалеонаўскай Францыі.

22 чэрвеня 1812 г. у Гродна ўступіла французскае войска. 60 тысяч рускага войска стаялі ў Лідскім павеце. Неўзабаве французы з'явіліся каля Слоніма, і 26 чэрвеня корпус французаў апынуўся каля Навагрудка. Пасля прыезду Баграціёна генерал Платаў са сваёй кавалерыяй сустрэў непрыяцеля і прымусіў яго адысці. Аднак у ліпені пад націскам буйных сіл французаў рускаму войску давялося адступіць.

Мясцовае дваранства перакінулася на бок французаў. 15 ліпеня дваране Слонімскага павета яшчэ да ўваходу французскага войска, па закліку генерала Рэно склалі акт канфедэрацыі, у якім «паўстаўшым супраць Расіі і выявіўшым гатоўнасць усімі сіламі супрацьстаяць непрыяцелю адправілі на Варшаўскі сейм дэлегатаў, гэтак жа зрабілі і іншыя паветы».

Але сваіх паноў не падтрымалі сяляне, за што французы рабавалі, забівалі іх, палілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы. Жыхароў абкладалі непасільнымі падаткамі. Напалеон выдаў загад: аб рэкруцкім наборы 10 000 чалавек для арганізацыі апалчэння; аб выдзяленні людзей для выканання разнастайных работ; аб выдзяленні фурманак, фуражу, харчу. Сяляне пачалі хавацца па лясах. Для таго, каб пракарміць свае войскі, французы арганізавалі «магазіны» (склады з правіянтам) у Скідэлі, Шчучыне, Беліцы, Навагрудку, Карэлічах, Лідзе, Гродна, Жалудку. Забеспячэнне харчам і фуражом лягло на плечы мясцовага насельніцтва. Гродзенскі губернатар штодзень атрымліваў скаргі ад павятовых прэ-фектаў аб злоўжываннях французскіх войск.

Праз некалькі месяцаў па спустошанай Гродзенскай губерні зноў прайшла хваля захопнікаў, праўда, на гэты раз яны адступалі ад Масквы пад ударамі рускіх войск. Страты, панесеныя адным толькі Слонімскім паветам, былі вялізныя.

Колькасць мужчынскага насельніцтва зменшылася з 34 103 чалавек да 29 331. Страты жывёлы склалі 1 млн 22 тыс. 758 руб. серабром (па тым часе вялізная лічба). Вайна наклала цяжкі адбітак на сялянскую гаспадарку.

Але і пасля вызвалення ад захопнікаў жыццё народа засталося нязменным. У неўраджайныя гады па-ранейшаму галадалі. Вось што пісаў гродзенскі губернатар пра голад у Слонімскім павеце міністру ўнутраных спраў у 1823 г.: «...из полученного мной рапорта от 13 апреля исправник доносит, что по личному его свидетельствованию обще с уездным доктором Пучковским в имении Яворе князя Радзивилла Яновщине помещицы Забеловой оказалось, что, хотя болезни в оных от недостатка продовольствия еще не существует, но люди в 256 домах изнурены голодом до той степени, что, не давши им вскорости вспомоществования в хлебе, ожидать должно худого последствия...»

А.А. Ляўковiч