Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура Беларусі.rtf
Скачиваний:
15
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
2.12 Mб
Скачать

Літаратура

  1. Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 2-е выданне. Мінск, 2001.

  2. Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мінск, 2001.

  3. Гісторыя Беларусі. Ч.1. Ад старажытных часоў да канца ХУІІІ ст. Мінск, Лекцыі 35-36

  4. Жывапіс Беларусі ХІІ-ХУІІІ стст. Мінск, 1989.

  5. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтва. Мінск:“Беларусь“, 1996. С.230-308.

  6. Мальдзіс А. На скрыжаванні культурных традыцый. Мінск: Навука і тэхніка, 1980. С.21-208.

  7. Мировая художественная культура: Учебное пособие. Москва,1997. С.204-245.

  8. Падокшын С.А. Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох. Мінск, 2001.

  9. Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны аналіз). Мінск, 1998.

  10. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 2003.

  11. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХУІІІ ст. Мінск: "Энцыклапедыкс", 2001. С.246-254.

Лекцыя 5.

Культура Беларусі ў кантэксце эпохі еўрапейскага Асветніцтва.

27 -28 1.Ідэі Асветніцтва і развіццё еўрапейскай культуры ў 18 ст.

Вера ў здольнасць чалавека пазнаць самаго сябе і навакольны свет становіцца характэрнай рысай самасвядомасці адукаваных людзей Еўропы ў канцы 17 і напачатку 18 ст. Многія лічылі сябе і час, у якім жылі, асвечанымі святлом крытычнага розуму, які спачатку назірае, а толькі потым робіць высновы. Усё большая колькасць людзей не жадала прымаць як неаспрэчныя праўды тыя ідэі, што не падлягалі эмпірычнаму доследу. Карацей кажучы, стаўленне іх да жыцця і акаляючага свету станавілася ўсё больш крытычным, часта нават скептычным. Эмпірычнае, індывідуалістычнае і свецкае мысленне, якое нарадзілася ў часы рэнесансу, цяпер дасягнула сваёй поўні ў спосабе разумення чалавека, грамадства і прыроды, названым асветніцкім, паколькі яго найвыдатнейшыя прадстаўнікі лічылі, што сучасны ім свет і людзі ўжо прыгатаваныя да таго, каб успрыняць святло розуму.

Таму ў гісторыі еўрапейскай цывілізацыі 18 ст. звычайна называюць эпохай Асветніцтва. Асветніцтва можна акрэсліць як своеасаблівы інтэлектуальны рух, які ахапіў значную частку адукаванага грамадства еўрапейскіх краін. Галоўнай яго асаблівасцю з’яўляецца культ розуму, вера ў тое, што навука і адукацыя здольныя кардынальным чынам змяніць чалавечы свет у лепшы бок, перакананне ў тым, што ўсе беды і няшчасці людзей вынікаюць з іх цемрашальства, ірацыянальных паводзін, рэлігійнага фанатызму і забабонаў. Таму для асветніцкіх ідэй былі ўласцівымі пераважна свецкі кірунак, пэўны скептыцызм у адносінах да рэлігіі і існуючых традыцый, а таксама сацыяльны аптымізм і вера ў грамадскі прагрэс. Прыхільнікі асветніцкага светапогляду ў абсалютнай большасці не былі атэістамі, але і рэлігійны фанатызм імі адкідаўся, а рэлігійнае жыццё набывала ў большай ступені характар прыватнай справы асобнага чалавека.

Даследчыкі вылучаюць англійскае (у ім асобна можна вылучыць шатландскае), нямецкае, французскае асветніцтва. Асаблівыя ўплывы на развіццё еўрапейскай культуры (у тым ліку і культуры Рэчы Паспалітай) ў 18 ст. аказала французскае асветніцтва. Знакавай фігурай тут з’яўляецца Вальтэр, творы якога перачытвалі амаль усе адукаваныя людзі ў еўрапейскіх краінах, у тым ліку і каранаваныя асобы (вельмі важнай з’явай гэтага перыяду быў так званы асветлены абсалютызм). Вальтэр пакінуў пасля сябе велізарную літаратурную спадчыну, а яго творы выходзілі вялізнымі на той час накладамі. Гісторыю грамадства Вальтэр разглядаў найперш як развіццё культуры і адукацыі чалавека. Вельмі вялікую папулярнасць у адукаванай еўрапейскай публікі набылі таксама працы французскіх мысляроў Мантэск’е і Русо. Мантэск’е даводзіў у сваёй працы “Дух законаў“, што законы ў грамадстве не дадзеныя кімсці раз і назаўсёды, але залежаць да культурнага развіцця гэтага ж грамадства. Жан Жак Русо вылучыў ідэал натуральнага чалавека, які жыве ў гармоніі з прыродай і не сапсаваны цывілізацыяй (увасабленнем гэтай ідэі ў тагачаснай літаратуры можна лічыць Рабінзона Круза англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо). Цікава, што гарадзенскі стараста Антоній Тызенгауз запрасіў Русо прыехаць у Беларусь, дзе абяцаў яму стварыць усе ўмовы для гарманічнага жыцця сярод некранутай прыроды. Праўда, гэтая ідэя так і не ажыццявілася. Своеасаблівым сымбалем эпохі Асветніцтва стала выданне Вялікай Французскай Энцыклапедыі. Яе стваральнікі д’Аламбер і Дзідро падрыхтавалі за 20 гадоў (1751-1772) 28 вялізных тамоў. Прыбытак ад продажу кніг энцыклапедыі перавышаў дагоды магутнай Вест-Індскай кампаніі. Беларускі даследчык Адам Мальдзіс прыводзіць факт, што ў бібліятэцы Капыльскага павятовага вучылішча знаходзіўся камплект тамоў гэтай энцыклапедыі. Напэўна, гэта быў не выключны выпадак, а даволі звычайная з’ява. Увогуле, энцыклапедычныя выданні становяцца адметнай рысай эпохі Асветніцтва. Яшчэ да французскай энцыклапедыі англічанін Чамберс выдаў у 1728 г. сваю Cyklopedia. Характэрным аднак ёсць тое, што ў тым жа Парыжы не мелі паняцця, што немец Зэдлер з 1732 г. выдаваў на нямецкай мове “Вялікі і камплектны універсальны слоўнік усіх навук і мастацтваў”. Гэта даводзіць нам, што калі лаціна страціла свае пазіцыі супольнай мовы Еўропы, узніклі пэўныя абмежаванні паміж нацыянальнымі мовамі ў працэсах камунікацыі.

Асветніцкія ідэі аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае мастацтва. У найбольшай ступені ідэям Асветніцтва адпавядаў класічны стыль, які ў першую чаргу звяртаўся да розуму чалавека, а не да яго пачуццяў. Аб’ектыўная рэальнасць абвяшчалася крыніцай прыгожага. Тут назіраецца адрозненне ад эстэтыкі барока, адзін з тэарэтыкаў якога ў Беларусі, выкладчык паэзіі Віленскай езуіцкай акадэміі Мацей Сарбеўскі (аўтар вялікай колькасці высокамастацкіх паэтычных твораў на лацінскай мове) сцвярджаў, што прыгожае не трэба шукаць у аб’ектыўным свеце, яно схавана ў душы чалавека. Трэба пры гэтым адзначыць, што барочны стыль ў 18 ст. захоўвае свае пануючыя пазіцыі ў мастацтве многіх краін Еўропы (у тым ліку і ў Беларусі).

Асветніцкія ідэі хутка дайшлі да Рэчы Паспалітай (пачатак эпохі Асветніцтва на беларускіх землях звычайна адносяць да сярэдзіны 18 ст.) і знайшлі тут прыдатную глебу ў асяроддзі перадавой шляхецкай інтэлігенцыі. Гэтая інтэлігенцыя востра ўспрымала факт палітычнай і ваеннай слабасці сваёй дзяржавы, зняважлівае яе трактаванне магутнымі суседзямі. Асветніцкія рэформы бачыліся імі яе адзіны сродак выратавання хворага грамадства, заганы якога смела крытыкаваліся ліберальнымі дзеячамі. Падобнага кшталту ідэі падтрымлівалі некаторыя прадстаўнікі ўплывовай магнатэрыі і нават сам кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Творы Вальтэра, Русо і інш. славутых мысляроў Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай ахвотна чыталі, выдавалі, ставілі на тэатральных падмостках. Мясцовыя літаратары спрабавалі пісаць па іх узору ўласныя творы. Можна, напрыклад, назваць “Вяртанне з Варшавы ў вёску“ Ф.Карпінскага (Гародня, 1784). Пашырэнню асветніцкіх ідэй вельмі садзейнічала развіццё кнігавыдавецкай справы. У другой палове 18 ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі убачылі свет каля 320 кніг. На першым месцы знаходзілая Гародня (97), затым ішлі Полацк (82), Нясвіж (64), Магілёў (62). Напрыклад, у Гародні ў 1776 г. убачыў свет “Задзіг“ Вальтэра, а ў 1783 г. – “Доктар па прымусу“ Мальера.

Вельмі важнай з’явай стала пашырэнне перыядычнага друку. Першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі польскамоўная Газета Гродзеньска выйшла ў Гродне з ініцыятывы Антонія Тызенгауза (друкавалася з мая 1776 г. па снежань 1780 г.). У гэтай газеце ўтрымлівалася інфармацыя пра палітычнае і культурнае жыццё не толькі ў Беларусі і Рэчы Паспалітай, але таксама і ў іншых еўрапейскіх краінах і нават ЗША. Такім чынам мясцовае адукаванае грамадства далучалася да агульнаеўрапейскай інфармацыйнай прасторы. Варта адзначыць, што на той час у Рэчы Паспалітай газеты выходзілі толькі ў Варшаве і Вільні.

Але пры гэтым трэба прызнаць, што большасць кніг на беларускіх землях выдавалася на польскай мове, якая была мовай адукаванай шляхецкай меншасці. Выходзілі з друкарняў кнігі на лаціне і царкоўнаславянскай мовах (у апошніх выпадку выключна багаслужэбныя). У той жа час беларуская мова, на якой размаўляла абсалютная большасць насельніцтва (у тым ліку і дробная шляхта), лічылася сялянскай гаворкай, нявартай літаратурнай апрацоўкі. У 18 ст. не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. Ёсць згадкі, што уніяцкая царква выдавала па-беларуску кантычкі (зборнікі рэлігійных песняпенняў). Ужывалася беларуская мова і ў тэатральным жыцці. Праўда, тут яна служыла выключна для стварэння камічнага эфекту. Найбольш яркім прыкладам стала “Камедыя” Каэтана Марашэўскага, пастаўленая ў 1789 г. у Забельскай дамініканскай гімназіі. І ўсё ж Асветніцтва можна лічыць адной з галоўных перадумоў беларускага нацыянальнага адраджэння, якое пачынаецца ў наступным 19 ст. Асветніцкія ідэі прадугледжвалі абавязковае далучэнне сялян да высокай культуры. А гэта ў сваю чаргу патрабавала таксама вывучэння асаблівасцяў сялянскага жыцця, у тым ліку і вясковай культуры. Ужо адносна 18 ст. ёсць згадкі пра зацікаўленне беларускім фальклорам і простай народнай мовай у асяроддзі адукаванай шляхты. Аднак сапраўднае захапленне фальлорам прыйдзе пазней, у 19 ст. на хвалі рамантызму. Тут варта адзначыць, што хаця для Асветніцтва ў цэлым характэрны свецкі кірунак, яго ідэі падзялялі многія прадстаўнікі духавенства. Пашырэннем адукацыі сярод ніжэйшых пластоў грамадства ў большасці краін Еўропы займалася найперш парафіяльнае духавенства. Праўда, асвета вясковых жыхароў у яго разуменні прадугледжвала рашучае выкараненне прымхаў і забабонаў, пашыраных сярод сялян. А такім чынам у еўрапейскіх краінах вынішчаўся фальклор, які яшчэ ўтрымліваў выразны паганскі элемент. Гэты працэс быў характэрны і для беларускіх земляў, дзе найперш каталіцкае духавенства павяло планамернае наступленне на народныя абрадыі і звычаі, якія мелі язычніцкі радавод.

Тыя магнаты Рэчы Паспалітай, якія пранікліся асветніцкімі ідэямі, спрабавалі рэалізаваць іх у жыццё ва ўласных валоданнях. Найбольш яскравымі прыкладамі гэтага з’яўляюцца Іахім Храптовіч, Міхал Казімір Агінскі і Антоні Тызенгауз. Праўда, гэтыя спробы звычайна завяршаліся няўдачай, таму што культурны ўзровень адукаваных элітаў, прасякнутых асветніцкімі ідэямі, вельмі ўжо моцна адарваўся да рэальнага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця тагачаснага беларускага грамадства. Аднак спробы рэалізацыі асветніцкіх праектаў на беларускіх землях у 18 ст. належаць да найбольш цікавых і павучальных старонак нашай гісторыі.

Найбольш яркім прыкладам такой спробы з’яўляецца дзейнасць Антонія Тызенгауза (1733-1785). Тызенгауз паходзіў са старажытнага і багагатага шляхецкага роду, прадстаўнікі якога перасяліліся ў Беларусь з Прыбалтыкі (пачатак свой гэты род выводзіў з Нямеччыны). Ён вылучаўся інтэлектуальнымі здольнасцямі і незвычайнай працавітасцю, што дапамагала ў прасоўванні па дзяржаўнай службе. Асаблівую ролю адыграла асабістае сяброўства з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Панятоўскім. У 1765 г. Тызенгауз атрымаў пасады падскарбія ВКЛ (міністр фінансаў) і старасты Гарадзенскай каралеўскай эканоміі. З гэтага часу ён задумаў ажыццявіць грандыёзны эксперымент – пераўтварыць Гародню ў прамысловы, навуковы і культурны цэнтр ВкЛ і Рэчы Паспалітай. Тызенгаузу ўдалося пераканаць у слушнасці і дасягальнасці сваёй ідэі і караля, які пагадзіўся даць дзяржаўныя гарантыі пад вялікія грашовыя крэдыты, патрэбныя для рэалізацыі праекту. Запрошаныя з Заходняй Еўропы майстры пачалі арганізоўваць шматлікія мануфактуры. У вельмі кароткім часе паўстаў новы квартал Гародні – Гарадніца, у якім было ўзведзена каля 80 будынкаў (прамысловых, адміністрацыйных, жылых). Вельмі вялікую ўвагу Тызенгауз надаваў развіццю навучальных устаноў – былі заснаваны кадэцкі корпус, медыцынская акадэмія, музычна-тэатральная, будаўнічая, землямерная і гандлёвая школы. Тызенгауз перавёз у 1775 г. з Вільні ў Гародню друкарню былой езуіцкай акадэміі. Менавіта ў гэтай друкарні і выходзіла ўзгаданая вышэй Газета Гродзеньска“.

Асаблівай увагі заслугоўвае медыцынская школа – першая навучальная ўстанова падобнага тыпу на беларускіх землях. Для арганізацыі гэтай школы Тызенгауз запрасіў у Гародню французскага навукоўца і ўрача Жана Эмануэля Жылібера (1741-1814). Таксама былі ўтвораны акушэрская і ветэрынарная школы, клінічны шпіталь і анатамічны тэатр, уладкавана бібліятэка. У 1778 г. было ўтворана навучальнае аддзяленне на 10 вучняў, якое рыхтавала ўрачоў для гарадоў, і аддзяленне на 20 чалавек, якое рыхтавала “правінцыйных урачоў“. На апошніх вучыліся пераважна дзеці рамеснікаў і сялян.

Аднак грандыёзны асветніцкі эксперымент А.Тызенгауза завершыўся няўдачай, галоўнай прычынай якой стала тое, што ўтвораныя прадпрыемствы не прыносілі чаканых прыбыткаў. Праца прыгонных работнікаў, якіх Тызенгауз загадаў прымусова набраць з сялян каралеўскіх вёсках, не была эффектыўнай. Мясцовая шляхта ахвотней набывала больш танныя замежныя вырабы. У выніку вяртаць узятыя крэдыты не было з чаго. Кароль мусіў пазбавіць Тызенгауза ўсіх пасадаў (апошні вельмі цяжка ўспрыняў сваю няўдачу і напрыканцы жыцця фактычна страціў розум), а смелыя, але адначасова авантурныя рэформы, былі згорнуты. Прыклад гарадзенскага рэфармата цудоўна засведчыў, што на землях Рэчы Паспалітай асветніцкія памкненні адукаваных магнатаў часта апярэджвалі агульны гаспадарчы і соцыякультурны ўзровень развіцця грамадства.

Амаль адначасова з Тызенгаузам спрабаваў рэалізаваць асветніцкія ідэі ў сваіх валоданнях адзін з багацейшых магнатаў Беларусі Міхал Казімір Агінскі, хаця маштабы яго эксперыменту былі некалькі меншымі. Дзякуючы намаганнням Агінскага яго галоўнае валоданне Слонім (перайшло ва ўласнасць Агінскага ад Сапегаў) стала адным з гаспадарчых і культурных цэнтраў Беларусі. У той час Слонім нават называлі “палескімі Афінамі”. Агінскі збудаваў рачны канал, які злучыў Прыпяць з Нёманам, што дало штуршок развіццю гандлю. У кароткі час насельніцтва Слоніма вырасла ў два разы. У рэзідэнцыі Агінскага сабралася шмат таленавітых музыкантаў, танцораў і спявакоў. Але і Палескія Афіны прыйшлі ў заняпад пасля таго, як іх уладальнік у выніку сваіх палітычных няўдач мусіў пакінуць Беларусь.

Рэфармаваў пад уплывам асветніцкіх ідэй кіраванне сваім маёнткам у Шчорсах Яўхім Храптовіч. Ён адмяніў паншчыну, замяніўшы яе на чынш, арганізоўваў школкі для сялян. Храптовіч, які і іншыя асветнікі, абгрунтоўвалі такія пераўтварэнні не толькі з пункту гледжання маралі, але і эканамічнай выгады. Паводле тэорыі фізіякратаў зямля была галоўным багаццем, а сяляне – творцамі матэрыяльных дабротаў. Грубы прыгнёт іх, на думку асветнікаў, з’яўляўся праявай духоўнага цемрашальства і адначасова нерацыянальнага гаспадарання.

Хаця асветніцкія эксперыменты ў Рэчы Паспалітай часцей завяршаліся няўдачай, ідэі асветніцтва здамінавалі грамадскую думку на беларускіх землях. Як сцвярджаюць некаторыя даследчыкі, эпоха Асветніцтва працягвалася на беларускіх землях аж да сярэдзіны 19 ст., аказаўшы велізарны ўплыў на культурнае жыццё нашай краіны.